эклекты́зм, -у, м. (кніжн.).

Адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных кірункаў, поглядаў, тэорый, мастацкіх элементаў і інш.

Э. у даследаванні.

Э. у мастацтве.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

Эклектычная тэорыя.

Эклектычная архітэктура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гары́чкавыя, ‑ых.

Сямейства раслін, да якіх адносяцца гарычка, цвінтарэй і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэгаза́цыя, ‑і, ж.

Абясшкоджванне мясцовасці, рэчаў і інш., заражаных атрутнымі рэчывамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калонлі́чба, ‑ы, ж.

Лічба, якой нумаруецца старонка кнігі, часопіса і інш.

[Ад ням. Kolumnenziffer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кефалепадо́бныя, ‑ых.

Атрад рыб, да якога адносяцца кефаль, лабан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіда́льнік, ‑а, м.

Спартсмен, які кідае дыск, кап’ё, молат і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крумкачо́выя, ‑ых.

Сямейства птушак, да якога адносяцца крумкач, варона і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чысто́ль, ‑ю, м.

Сродак для чысткі медных, латуневых і інш. вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансо́ль, ‑і, ж.

1. Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

2. Падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.

[Фр. console.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Вылічаць вартасць тавару, велічыню выдаткаў і інш.

К. кошт прадукцыі.

|| зак. скалькулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. калькуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)