стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т. л. бугі-вугі, джаза і інстр.-танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940-я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.-э.-б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. З канца 1950-х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. З 1960-х г.існуе ў межах поп-музыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рок-н-рол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.-э.-б. выконвае група «Крама».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
актуа́льны
(лац. actualis)
1) важны для гэтага моманту, наспелы, надзённы (напр. а-ая тэма);
2) які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці (проціл.патэнцыяльны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.Якііснуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб’ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, нарадзіла імперыялісцкую вайну.Ленін.
2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб’ектывізму. Аб’ектыўны вывад. □ Ніводзін аб’ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым.Брэжнеў.
•••
Аб’ектыўная ісцінагл. ісціна.
Аб’ектыўная рэальнасцьгл. рэальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́відны, ‑ая, ‑ае.
1.Які з’яўляецца прывідам. Прывідны вобраз. Прывідны малюнак.// Няясны, невыразны; зменлівы. Сыры асфальт агні рэклам адсвечваў І прывідныя цені мокрых дрэў.Лойка.Ён [месяц] столькі срэбных водсветаў раскінуў, Што аж да дня іх прывідны агонь Перасыпала хваля хвалі сіняй, Як нейкі скарб, з далоні на далонь.Танк.
2.Якііснуе ва ўяўленні; нерэальны. Прывіднае шчасце. Прывідныя надзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыя́льны
(лац. materialis = прадметны)
1) рэчыўны, рэальны, якііснуе незалежна ад нашай свядомасці (напр. м. свет);
2) звязаны з маёмасцю, сродкамі для існавання (напр. м-ая зацікаўленасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікатро́фны
(адляка- + -трофны)
якііснуе разам з мікарызай;
м-ыя расліны — вышэйшыя расліны (напр. сасна, елка, дуб), якія маюць патрэбу ў развіцці на карэнні пэўных відаў грыбоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАТЭХІ́ЗІС (ад грэч. katēchēsis павучанне, вуснае настаўленне),
1) рэлігійная кніга; выкладанне асноў хрысц. веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Першапачаткова слова «К.» азначала вуснае настаўленне асоб, якія пераходзілі ў хрысціянства, перад прыняццем імі хрышчэння. З 16 ст. К. — кніга, навуч. дапаможнік, мэта якога — агульнае рэліг. навучанне вернікаў. Пачатак такім выданням паклаў М.Лютэр, які ў 1529 надрукаваў «Малы катэхізіс». У 1566 у Ватыкане выдадзены «Рымскі катэхізіс», у якім выкладзена каталіцкая дактрына: сімвал веры, таінствы, дэкалог (10 запаведзей), гал. малітвы. У сярэдзіне 19 ст.правасл. мітрапаліт Філарэт (Драздоў) склаў «Прасторны катэхізіс», які доўгі час быў падручнікам па закону Божаму. На бел. мове ў 1562 выдадзены «Катэхізіс» С.Буднага, у 1783 — Л.Зізанія. Існуе некалькі варыянтаў К. Звычайна яны складаюцца з 3 частак: у 1-й даюцца звесткі пра Бога і царкву, у 2-й — этычныя настаўленні, у 3-й апісаны сродкі атрымання божай міласці.
2) У перан. сэнсе — твор, напісаны ў форме пытанняў і адказаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА,
ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл.рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне A, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці C і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення.
Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; C — поласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
многавяко́вы, ‑ая, ‑ае.
Якііснуе на працягу многіх вякоў. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы.. Гэта былі свайго роду сімвалічныя летапісы, што расказвалі пра многавяковае жыццё горада, пра яго гістарычныя лёсы.Колас.Праз Карлаў мост многавяковы Іду між небам і зямлёй.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэ́рыя
(лац. materia)
1) навакольны свет, які ўспрымаецца нашымі пачуццямі і існуе незалежна ад іх;
2) рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы;
3) тканіна;
4) перан. прадмет размовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)