КАНТАКАРЭ́НТ (ад італьян. conto рахунак + corrente бягучы), кантакарэнтны рахунак,
адзіны бягучы і пазыковы рахунак, які адкрываецца банкам кліенту для захоўвання сродкаў і ажыццяўлення разлікаў. Па К. праходзяць пазыкі, што банк дае кліенту, і сродкі, якія паступаюць у банк ад кліентаў у выглядзе ўкладаў, вяртання пазык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі «боскі» (верагодна, галюцынагенны) напітак і бажаство гэтага напітку (пазней і бажаство Месяца) — Сома Павамана («які ачышчаецца»). С. — валадар свету і неба, бог над усімі багамі, першатворца ўсяго існага. Ён прымушае ззяць Сонца, забяспечвае законнасць, дае багацце, шчасце, жыццёвую сілу. ежу, надзяляе майстэрствам спевакоў і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лазо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы, ж.
1. Адзін з гатункаў канюшыны, якідае два ўкосы ў год.
2. Народная назва лазаніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шышкано́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец.Якідае шышкі (у 3 знач.), з шышкамі. Шышканосная расліна.// Як састаўная частка пазваў раслін. Шышканосны хвойнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́рны, -ая, -ае.
1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.
Спорная праца.
2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.
С. дождж.
3.Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.
Спорныя крупы.
Спорная пшаніца.
4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.
|| наз.спо́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мы́лкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены. Мылкае мыла.//Які добра распускае ў сабе мыла; у склад якога ўваходзіць многа мыла. Мылкая вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плённы, ‑ая, ‑ае.
1.Якідае плён (у 1 знач.). І там, дзе пелі пушчы баравыя, Корч смаляны хаціны асвятляў, Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля.Звонак.
2.перан.Якідае добрыя вынікі, прадукцыйны. Дні працы ў лесе былі для прафесара вельмі плённымі.Кавалёў.Плённымі справамі адзначылі мінулы год працоўныя Савецкай Беларусі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІСПА́СТ (грэч. polyspaston ад polyspastos які нацягваецца многімі вяроўкамі),
грузападымальнае прыстасаванне з некалькіх рухомых і нерухомых блокаў, што агінаюцца канатам (тросам, вяроўкай). Дае значны выйгрыш у сіле. Выкарыстоўваецца як рабочы орган у грузападымальных машынах, а таксама самастойна на буд. і мантажных пляцоўках. Пры неабходнасці П. аб’ядноўваюць з лябёдкай.