звязаны са стратамі механічнай энергіі, частка якой ператвараецца ў іншыя віды энергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрапрыво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Устройства для прывядзення ў рух механізма або машыны, у якім крыніцай механічнай энергіі з’яўляецца электрычны рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрасігналіза́цыя, ‑і, ж.
Сістэма сігналаў, якая перадаецца пры дапамозе электрычнай энергіі. [Багуцкі:] — Ён [Штрыпке] адказвае за ўсё, у тым ліку і за электрасігналізацыю [у дэпо].Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геліяэнерге́тыка
(ад гр. helios = Сонца + energetikos = які датычыць энергіі)
галіна энергетыкі, якая распрацоўвае метады эксплуатацыі энергіі сонечнага выпраменьвання для прамысловых і бытавых патрэб.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
inefficient[ˌɪnɪˈfɪʃnt]adj.
1. няздо́льны, нязда́тны, няўме́лы;
an inefficient government няздо́льны ўрад
2. нядзе́йсны; мала прадукты́ўны;
inefficient use of energy малапрадукты́ўнае скарыста́нне эне́ргіі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЕ́РШЫ ЗАКО́Н ТЭРМАДЫНА́МІКІ,
закон захавання энергіі ў цеплавых працэсах; адзін з асн. законаў тэрмадынамікі. Паводле П.з.т. Q = ∆U + A, дзе Q — колькасць цеплаты, падведзенай да сістэмы, ∆U — змена ўнутр.энергіі сістэмы, A — работа, якую выконвае сістэма супраць знешніх уздзеянняў.
Сфармуляваны ў сярэдзіне 19 ст. на падставе даследаванняў Ю.Р.Маера, Дж.П.Джоўля і Г.Гельмгольца. З П.з.т. вынікае, што тэрмадынамічная сістэма можа выконваць работу толькі за кошт сваёй унутр.энергіі ці за кошт якой-н. інш. крыніцы энергіі (A = Q − ∆U). Таму П.з.т. часам фармулююць як немагчымасць існавання (стварэння) вечнага рухавіка 1-га роду, які мог бы выконваць работу без выкарыстання якіх-н. крыніц энергіі. П.з.т. сцвярджае, што U з’яўляецца функцыяй стану, а Q і A — функцыямі працэсу. Кожны стан тэрмадынамічнай сістэмы характарызуецца пэўным значэннем унутр.энергііU, значэнні якой (у адрозненне ад значэнняў велічынь Q і A) не залежаць ад працэсаў, за кошт якіх сістэма пераходзіць з аднаго стану ў другі. Гэта дазваляе вызначыць ураўненне стану сістэмы і вядзе да залежнасці значэнняў цеплаёмістасці і выкананай работы ад характару працэсу. Гл. таксама Другі закон тэрмадынамікі, Энергіі захавання закон.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 131—147.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГЛЫНА́ННЕ ХВАЛЬ,
пераўтварэнне энергіі хвалі ў інш. віды энергіі ў выніку ўзаемадзеяння з інш. хвалямі і асяроддзем, дзе распаўсюджваецца хваля. Вядзе да аслаблення энергіі хвалі паводле экспаненцыяльнага закону (аслабленне хваль выклікаецца і інш. з’явамі, напр., рассеяннем хваль). Механізм П.х. залежыць ад прыроды хвалі і ўласцівасцей асяроддзя (гл.Паглынанне гуку, Паглынанне святла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРОНВО́ЛЬТ,
пазасістэмная адзінка энергіі. Выкарыстоўваецца ў атамнай і ядз. фізіцы для вызначэння энергіі элементарных часціц або энергетычных узроўняў у атамах і малекулах.
Э. роўны энергіі, якую набывае часціца з зарадам элементарным пры паскарэнні яе электрычным полем з рознасцю патэнцыялаў 1 В. Абазначаецца эВ. 1 эВ = 1,60219∙10−19 Дж. Кратныя адзінкі: кілаэлектронвольт (1 кэВ = 103эВ), мегаэлектронвольт (1 МэВ = 106эВ) і гігаэлектронвольт (1 ГэВ = 109эВ). Э. выкарыстоўваецца і для вызначэння масы элементарных часціц (гл.Атамная адзінка энергіі).