ДЗЮНА́Н ((Dunant) Анры Жан) (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯРО́ВАЯ ФАТАГРА́ФІЯ,
разнавіднасць фатаграфіі, звязаная з узнаўленнем каляровага відарыса аб’екта здымкі. Праводзіцца на колерафатаграфічных матэрыялах з дапамогай звычайных фотаапаратаў.
Грунтуецца на прапанаванай (1756) М.В.Ламаносавым тэорыі трохкампанентнага каляровага зроку, паводле якой любы колер, у т. л. белы, можна атрымаць змешваннем трох асн. колераў: чырвонага, зялёнага і сіняга. У 1861 Дж.Максвел прапанаваў здымаць аб’ект паслядоўна праз святлафільтры, афарбаваныя ў асн. колеры, а атрыманыя пазітывы праектаваць праз гэтыя ж святлафільтры на экран (адытыўны спосаб). У аснову сучаснай К.ф. закладзены субтрактыўны метад, прапанаваны ў 1868—69 франц. вынаходнікам Л.Дзюко дзю Аронам, паводле якога каляровы відарыс атрымліваецца «адыманнем» асн. колераў ад белага. Атрыманне негатыва гэтым спосабам суправаджаецца ўтварэннем на мнагаслойным фотаматэрыяле колераў, якія дапаўняюць асн. колеры аб’екта да белага: для чырвонага колеру дапаўняльным з'яўляецца блакітны, для зялёнага — пурпуровы, для сіняга — жоўты. Пры атрыманні пазітыва адбываецца адваротны працэс: дадатковыя колеры абумоўліваюць утварэнне на ім асн. колераў аб’екта здымкі. Гл. таксама Каляровае тэлебачанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
Капацца некаторы час. Пакапацца ў пяску. Пакапацца на агародзе. □ Эма пакапалася ў шуфлядах, дастала старыя некалі ярка-чырвонага колеру туфлі.Ракітны.Лабановіч пакапаўся ў сваіх кнігах і адабраў дзве.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта),
мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см³. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУБІ́ЙСКА-АРАВІ́ЙСКІ ШЧЫТ,
выступ дакембрыйскага фундамента на ПнУАфрыканскай платформы. Рыфт Чырвонагам. рассякае восевую ч. шчыта на 2 палавіны: зах. размешчана ў Афрыцы (Нубійская пустыня), усх. — на Аравійскім п-ве. Складзены з магутнай і моцна дыслацыраванай тоўшчы гнейсаў, крышт. і метамарфічных сланцаў з пачкамі кварцытаў і мармураў, якія адносяцца да ніжняй ч. верхняга пратэразою. Прарваны інтрузіямі гранітаў. Маладыя выліванні базальтаў.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рабры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта.Сачанка.
2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут.Мележ.Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рвана,
1.Прысл.да чырвоны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра перавагу чырвонага колеру дзе‑н., наяўнасць чырвані. На дварэ было чырвана, як ад пажару.Пташнікаў.Там [у вёсцы] цяпер цвітуць вяргіні — аж чырвана пад вокнамі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)