адна з цюркскіх моў. Мова кіргізаў, дзярж. мова Кыргызстана. Пашырана таксама на сумежных тэр. Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, у Манголіі, Афганістане, Пакістане. У Кыргызстане вылучаюць паўн. і паўд. групы дыялектаў. У фанетыцы 8 пар кароткіх і доўгіх галосных, сярод іх пярэднія губныя «ö» і «ü»; 21 зычная фанема, у т. л. «дж», «нг»; паслядоўны сінгарманізм складу і слова. Марфалогія паслядоўна аглюцінатыўная. У лексіцы на агульнацюрк. аснове з 15—18 ст.араб. і іранскія, з 19 ст.рус. запазычанні. Літ. мова склалася ў пач. 20 ст.; пісьменства спачатку на аснове араб. алфавіта, з 1928 — лац., з 1940 — рус. графікі.
Літ.:
Грамматика киргизского литературного языка. Ч. 1. Фонетика и морфология. Фрунзе, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЕ́НКА (Матрона Іванаўна) (н. 23.3.1915, в. Краснаяр Стэрлітамакскага р-на, Башкортастан),
бел. актрыса, педагог. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працавала ў т-рах Фрунзе, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—76 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. У 1978—93 выкладала ў Мінскім ін-це культуры. Выконвала драм. і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М.Горкага), Анісся («Улада цемры» Л.Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Віктар Георгіевіч) (н. 5.7.1921, с. Верхняя Любоўша Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1977). Герой Сав. Саюза (1981). У арміі з 1939. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1953) і Генштаба (1959). У Вял.Айч. вайну на Паўднёва-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Бел. франтах пераважна на камандных пасадах у танк. часцях. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. З 1969 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1971 нач. Генштаба, 1-ы нам. міністра абароны СССР. У 1977—89 галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора (гл.Варшаўскі дагавор 1955). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1968.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1941). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). Удзельнік грамадз. вайны на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну на чале 45-га стралк. корпуса 13-й арміі Зах. фронту 25 дзён вёў абарончыя баі на Дняпры, Проні, Сажы ў раёне Быхава, Прапойска (Слаўгарада), Крычава. 7—9 ліп. ў баі каля Быхава воіны пад яго камандаваннем знішчылі 8 танкаў, пераправіліся на правы бераг Дняпра, разграмілі праціўніка і прымусілі адступіць; у жн. пад Клімавічамі М. без страт вывеў свой корпус з акружэння. Загінуў у баі ў в. Малашкавічы Клімавіцкага р-на. Пахаваны ў Клімавічах. На месцы гібелі пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫ́НСКАЯ-ГЕ́ЛЬТМАН ((Moszyńska-Heltmanowa) Ядвіга Уладзіславаўна) (16.7.1886, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1946),
польская паэтэса-перакладчыца, педагог. Вучылася ў Ягелонскім ун-це ў Кракаве (1904—07). З 1917 у Мінску, у 1924—31 выкладала ў польск. пед. тэхнікуме, Камуніст. ун-це Беларусі імя Леніна. У 1932—37 у Ваен. акадэміі імя Фрунзе ў Маскве. Аўтар падручнікаў для польск. школ на Беларусі «Першая кніжка для чытання» і «Другая частка лемантара» (абодва 1926), «Другая кніжка для чытання» (1928). Пераклала на польск. мову «Выбраныя апавяданні» Ц.Гартнага (1929), аповесць З.Бядулі «Салавей» (1931), «Выбраныя вершы» А.Александровіча (1932), паэму Я.Купалы «Над ракой Арэсай» (1935), аповесць Я.Коласа «Дрыгва» (1936) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 15.1.1915, г. Сімферопаль, Украіна),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба стралк. палка, з ліст. 1942 камандзір партыз. злучэння на тэр. Украіны, Арлоўскай вобл., у Цэнтр. штабе партыз. руху, з лютага 1944 камандзір партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага (дзейнічала на тэр. Лагойскага і Плешчаніцкага р-наў), якая пусціла пад адхон каля 30 эшалонаў праціўніка, сумесна з часцямі Чырв. Арміі вызваляла г. Вілейка, Маладзечна, Смаргонь. Да 1964 у Сав. Арміі, потым у Мін-ве знешняга гандлю СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЕ́НКА (Пракоп) (Пётр) Логвінавіч (25.2.1897, хутар Раманенкі Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 10.3.1949),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933), Генштаба (1948). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік войнаў: 1-й сусв., грамадз. 1918—20, у Іспаніі 1936—39, сав.-фінл. 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Бранскім, Паўд.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандуючы арміямі, нам. камандуючага фронтам. У час вызвалення Беларусі камандуючы 48-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Бабруйскай аперацыі 1944, Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1945—47 камандуючы Усх.-Сібірскай ваен. акругай. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разро́знены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разрозніць.
2.узнач.прым. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак. Разрозненая мэбля. □ Былі тут [на стэлажы], акрамя разрозненых (ад 17 да 25‑га) тамоў Леніна, выбраныя творы Фрунзе, Брэм — «Жыццё жывёл», «Жыццё птушак» і «Звяры лесу».Чыгрынаў.Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў .. старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы».Караткевіч.
3.узнач.прым. Пазбаўлены сувязі, адзінства. — З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. — Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых?Караткевіч.// Адзінкавы, асобны. Разрозненыя гукі. □ Ранішняя сінь застала ў бязмежным небе разрозненыя кучкі хмарак.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сабраць.
2.узнач.прым. Які ўмее з’асяродзіцца, сканцэптраваць увагу, думкі на чым‑н. важным. Ураўнаважаны, унутрана сабраны, сядзіць Ігнат Грынявіцкі.Мехаў.// Стрыманы, валявы, заўсёды гатовы да якога‑н. дзеяння. У ім [Ярмоленку] была затоеная, сабраная ўнутраная сіла, упартасць салдата.Сіўцоў.У гэтым быў увесь Вуйніцкі — сабраны, падцягнуты і сам прасякнуты пачуццём дысцыпліны.«Полымя».// Акуратны, упэўнены, дакладны. Хада другога [Паходні] была больш сабраная, крокі раўнейшыя і больш упэўпеныя, нібы ён добра бачыў у цемры.Хадкевіч.
3.узнач.прым. Стройны, зграбны, падцягнуты (пра фігуру, паставу). Фрунзе ўвайшоў у кабінет — падцягнуты, сабраны.Гурскі.І словы, што [Зося] вымаўляла, і іскрысты позірк, і ўся тонкая, сабраная постаць нібы ўвасаблялі энергію і волю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУКШТЫНО́ВІЧ (Міхаіл Фаміч) (1892, в. Жомайдзь Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1950),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945). Скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча (1912), Ташкенцкую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1924) і ўдасканалення вышэйшага камсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1931). З 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—23 ваяваў на Усх. фронце, супраць басмачоў у Ферганскай вобл. У 1924—25 нач. Ташкенцкай ваен. школы, з 1931 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, корпуса. У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах; часці і злучэнні пад яго камандаваннем вызначыліся ў Вісла-Одэрскай і Берлінскай (1945) аперацыях. Пасля вайны ў Генштабе Узбр. Сіл СССР. Яго імем названа вуліца ў г. Валожын.