ЦЭРЭ́РА,

у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі багіня земляробства і ўрадлівасці. Ёй быў прысвечаны храм на Авенцінскім узгорку ў Рыме, дзе яна шанавалася разам з інш. расл. італійскімі божаствамі Ліберам і Ліберай. У гонар Ц. рымляне штогод 19 крас. наладжвалі святы — цэрэаліі. У стараж.грэч. міфалогіі Ц. адпавядае Дэметра.

Цэрэра. Мармур. 2—1 ст. да н.э.

т. 17, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гімн

(лац. hymnus, ад гр. hymnos)

1) урачыстая песня як сімвал дзяржавы;

2) увогуле хвалебная песня або музычны твор у гонар каго-н., чаго-н. (напр. г. чалавеку працы, г. жыццю).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

А́МУНДСЕНА ЗАЛІ́Ў,

заліў Паўн. Ледавітага ак., паміж берагамі Канады і а-вамі Банкс і Вікторыя. Даўж. каля 445 км, найб. шыр. 213 км. Глыб. да 285 м. Выш. прыліваў 0,2—0,3 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу. Названы ў гонар Р.Амундсена.

т. 1, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́САН-СІ́ЦІ (Quezon City),

горад на Філіпінах, на в-ве Лусон. Засн. ў 1940. Названы ў гонар першага прэзідэнта Філіпін М.​Кесана. У 1948—76 афіцыйная сталіца краіны, знаходзіцца ў складзе Вял. Манілы. 1,7 млн. ж. (1994). Прам-сць: лёгкая, харч., хім., металаапрацоўчая. Ун-т. Цэнтр ядзерных даследаванняў.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),

найбуйнейшы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн. ч. Даліны Міжнар. геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.

т. 9, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙТНЕ́РЫЙ (лац. Meitnerium),

Mt, штучны хім. элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 109. Адкрыты ў 1982 П.​Армбрустэрам і Г.​Мюнзенберам (г. Дармштат, Германія). Ізатоп Mt-266 атрыманы зліццём атамаў жалеза-58 і вісмуту-209 у рэакцыі з вылучэннем нейтрона. Названы ў гонар Л.Майтнер.

Б.​В.​Корзун.

т. 9, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕНДЗЯЛЕ́ВІЙ (лац. Mendelevium),

Md, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 101, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 247—252, 254—260; найб. устойлівы — ​258Md (перыяд паўраспаду 56 сут, α-выпрамяняльнік), атрыманы ў 1967 у ЗША. Названы ў гонар Дз.І.Мендзялеева.

т. 10, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЎСАНА БЕ́РАГ (Mawson Coast),

краявая частка ледавіковага покрыва цэнтр. і зах. ч. ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усх. Антарктыдзе. Абмываецца м. Садружнасці. Выш. да 1000—1500 м. Шмат выхадаў карэнных парод. Адкрыты Брытанска-аўстрала-новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй у 1930. Названы ў гонар Д.Моўсана. На М.Б. аўстрал. навук. станцыя Моўсан.

т. 10, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУРКА́Т (сапр. Халмухамедаў Закірджан; 1858, г. Каканд, Узбекістан — 1909),

узбекскі паэт, мысліцель, публіцыст. Вучыўся ў медрэсэ ў Какандзе. З 1891 шмат падарожнічаў. Узначальваў асветніцкі рух у грамадз. думцы і л-ры Узбекістана. Яго лірычныя газелі стылістычна самабытныя, адзначаны свежасцю вобразаў, сцвярджаюць гонар чалавека.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Ташкент, 1981.

т. 16, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),

востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс. км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым. Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.

т. 3, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)