раскра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. раскраў, ‑крала; зак., каго-што.
Крадучы па частках, расцягнуць што‑н. поўнасцю, да канца. [Шаройка:] — А мы сёння нядзельнік арганізавалі. Лес вам вывезем [на хату], — Гавораць людзі — раскралі яго там, лес наш.Шамякін.Шкада гаспадаркі, расцягнуць яе,.. раскрадуць.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расплю́шчыцца1, ‑чыцца; зак.
Раскрыцца, адкрыцца (пра вочы). Пратасевіч убачыў, як пабляднеў увачавідкі .. твар [Рыты], як спужана расплюшчыліся вочы.Васілевіч.// Разамкнуцца (пра павекі). Павекі, здаецца, самі расплюшчыліся.М. Ткачоў.
расплю́шчыцца2, ‑чыцца; зак.
Стаць плоскім ад удару, ціску. Дрот расплюшчыўся.// Расціснуцца ад цяжару, удару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рунь, ‑і, ж.
Усходы, пасевы азімых культур. Пасля дажджоў на полі дружна паднялася зялёная рунь.Навуменка.Ужо засыпаў на бярозах майскі жук, ліст убраўся ў сілу, а на палетках вырасла маладая рунь.Лупсякоў.Статак пагналі за выган, на жытнёвую рунь.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цап, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цапаць — цапнуць. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы кляшнёй.Лынькоў.[Маляўка:] — Вось прыйдзе хутка наша армія. Тады мы гатовы зруб з лесу цап — ды адразу на калгасную сядзібу.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЮСКВАМПЕРФЕ́КТ (ад лац. plusquamperfectum),
даўно мінулы час, складаная дзеяслоўная форма прошлага часу старажытных славянскіх моў. У стараж.-рус. мове ўжываўся пераважна для абазначэння даўно мінулага дзеяння, якое адбылося раней за якое-н. інш. дзеянне. Утвараўся шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова «быти» ў форме імперфекта і аорыста адпаведнай асобы з дзеепрыметнікам на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Са знікненнем у жывой мове аорыста і імперфекта дапаможны дзеяслоў у складзе П. ўжываўся ў форме перфекта «есмь былъ пришелъ». Паступова была страчана звязка ў складзе перфекта і ў дзеепрыметніках мужч. роду адз. л., канцавое «л» змянілася ў «ў»: «есмъ былъ пришелъ — я быў прыйшоў». П. зрэдку выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. мове для абазначэння мінулага дзеяння, якое толькі пачыналася, але было перапынена якім-н. іншым: «Дзве хурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому» (К.Крапіва). У літ. творах зрэдку пад уплывам рус. мовы трапляюцца формы П., дзе пры дзеепрыметніку на «-л» ужываецца нязменная часціца «было»: «Следам за ім памкнуліся было злазіць і сувязныя, але Злобіч стрымаў іх» (М.Ткачоў). Аднак такое ўжыванне — парушэнне літ. нормы.
Літ.:
Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНО́ВІЧ (Казімір) (каля 1600 — пасля 1651),
інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст. Паходзіў з роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. валодалі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай з Рас. дзяржавай 1632—34. З 1645 у Нідэрландах ваяваў у войску прынца Аранскага, у 1646 адкліканы з Нідэрландаў, прызначаны інжынерам, з 1648 нам. начальніка артылерыі Каралеўства Польскага. У 1650 выдаў у Амстэрдаме на лац. мове трактат «Artis magnae artilleriae pars prima» («Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая»), у якім апісаў канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, тэхналогію вытв-сці пораху і інш. матэрыялаў для артылерыі, а таксама ўпершыню прапанаваў ідэю шматступеннай ракеты (з адпаведнымі чарцяжамі). Трактат перакладзены на франц., ням., англ., галандскую, дацкую і інш. мовы; паўтара стагоддзя быў адной з найважнейшых у Еўропе навук. прац па артылерыі. С. падрыхтаваў да друку і 2-ю частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў (пазней рукапіс згубіўся). С. прытрымліваўся гуманіст. светапогляду, войны лічыў найвялікшым няшчасцем для чалавецтва.
Літ.:
Ивашкявичюс А. Казимир Семенович и его книга «Великое искусство артиллерии. Часть первая». Вильнюс. 1971;
Бельскі АМ., Ткачоў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ла́дам, прысл.
1. Парадкам, як трэба. Парадак у лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе.Шашкоў.
2. У згодзе, дружна. Змаганне заўжды працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век..Хведаровіч.
3. Мірна, спакойна. [Вошкін:] — Прыйшоў, каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне...М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся.М. Ткачоў.Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі.Лукша.Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёд, ‑у, М ёдзе, м.
1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.
2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны.М. Ткачоў.
[Ад грэч. ioedēs — фіялетавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.каго-што і без дап. Калоць, праколваць чым‑н. вострым, напаленым. // Балюча кусаць. Пчолы жыгаюць.// Апякаць. Крапіва жыгае босыя ногі.
2. Бліскаць (пра маланку, агеньчык і пад.). За акном жыгалі маланкі, сцены ўздрыгвалі ад грому.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)