АБСАЛЮ́ТНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,

тэмпература, якая адлічваецца ад абсалютнага нуля. У тэрмадынаміцы вызначана ў вобласці дадатных т-р, дзе працягваецца на +∞. Вымяраецца ў кельвінах. Асн. рэперны пункт шкалы абсалютная тэмпература — т-ра трайнога пункта вады. Параметр стану сістэмы многіх часціц, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры гэтым абсалютная тэмпература ўсіх яе макраскапічных падсістэм аднолькавая). Пры звычайных умовах у стане раўнавагі часціцы размеркаваны па энергіях так, што на высокіх узроўнях знаходзіцца менш часціц, чым на нізкіх (гл. Больцмана размеркаванне). Абсалютная тэмпература +∞ адпавядае раўнамернае размеркаванне часціц па ўсіх узроўнях энергіі, адмоўнай — т.зв. інверсная заселенасць узроўняў энергіі (на высокіх узроўнях больш часціц, чым на нізкіх). Таму лічаць, што з пунктам +∞ супадае пункт -∞, вышэй за якім знаходзіцца вобласць адмоўных т-р.

т. 1, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖМАЛЕКУЛЯ́РНАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,

узаемадзеянне паміж малекуламі з насычанымі хім. сувязямі. Існаванне М.ў. ўпершыню ўлічыў Я.​Д.​Ван дэр Ваальс пры тлумачэнні ўласцівасцей рэальных газаў і вадкасцей (гл. Ван-дэр-Ваальса ўраўненне). Асобны выпадак М.ў. — вадародная сувязь.

Характар М.ў. залежыць ад адлегласці паміж малекуламі (r). Пры вялікіх r (rl, дзе l — лінейныя памеры малекул, што ўзаемадзейнічаюць) электронныя абалонкі малекул не перакрываюцца, паміж малекуламі пераважаюць сілы прыцягнення (далёкадзейныя сілы), якія маюць эл. прыроду. Далёкадзейныя сілы падзяляюць на арыентацыйныя (сілы ўзаемадзеяння паміж палярнымі малекуламі), індукцыйныя (паміж палярнымі і непалярнымі малекуламі), дысперсійныя (паміж любымі малекуламі). Пры малых r (rl), калі электронныя абалонкі малекул перакрываюцца, пераважаюць сілы адштурхоўвання, якія з’яўляюцца кароткадзейнымі сіламі. Энергія адштурхоўвання залежыць ад r так, як у выпадку абменнага ўзаемадзеяння, што прыводзіць да ўтварэння хім. сувязі. М.ў. звычайна апісваецца патэнцыяльнай энергіяй узаемадзеяння U(r) (патэнцыялам М.ў.), а сіла ўзаемадзеяння ƒ — функцыяй ƒ = −dU(r)/dr. Тэарэт. вызначэнне залежнасці U(r) ці эксперым. вымярэнне ƒ практычна немагчымыя з-за вельмі вял. колькасці малекул, што ўзаемадзейнічаюць, і малых значэнняў r. Звычайна залежнасць U(r) падбіраюць эмпірычна так, каб праведзеныя з яе дапамогай разлікі розных характарыстык рэчыва адпавядалі эксперым. даным. М.ў. вывучаюць рознымі фіз. метадамі, асн. з іх: метад малекулярных пучкоў і дыфракцыйныя метады. Пры даследаванні М.ў. усё часцей выкарыстоўваюць разліковыя метады квантавай хіміі.

Літ.:

Межмолекулярные взаимодействия: От двухатомных молекул до биополимеров: Пер. с англ. М., 1981.

Крывая залежнасці патэнцыяльнай энергіі U(r) міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ад адлегласці r паміж малекуламі; r = σ — найменшая магчымая адлегласць паміж нерухомымі малекуламі; ε — глыбіня патэнцыяльнай ямы (вызначае энергію сувязі малекул).

т. 10, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

opak

наадварот;

wszystko się dzieje na opak — усё ідзе наадварот;

zrozumieć co na opak — зразумець што не так; няслушна зразумець што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што), ад чаго і з інф.

Пераканаць не рабіць чаго-н.

А. ад задуманага плана.

Адгаварылі ехаць так далёка.

|| незак. адгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медалі́ст, -а, Мі́сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто атрымаў медаль у якасці ўзнагароды за што-н.

|| ж. медалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. медалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ната́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Кароткі запіс аб чым-н.

Рабіць нататкі.

2. Кароткае паведамленне, інфармацыя ў друку пра што-н.; артыкул.

Нататкі журналіста.

Газетная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэтэндэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая прэтэндуе на што-н.

П. на вакантную пасаду.

|| ж. прэтэндэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. прэтэндэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

alter [ˈɔ:ltə] v.

1. мяня́ць, перайна́чваць; мяня́цца;

She had altered so much I scarcely recognized her. Яна так змянілася, што я ледзьве пазнаў яе.

2. : alter a dress перашыва́ць суке́нку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ишь част., разг. бач; ба́чыш;

ишь ты а) бач ты; б) (как же) а як жа;

ишь (ты), так я тебе́ и дал! а як жа, так я табе́ і даў!;

ишь ты, что вы́думали! бач ты, што вы́думалі!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)