ВУГЛАВЫ́ КАЭФІЦЫЕ́НТ (матэм.), лік k ва ўраўненні прамой лініі на плоскасці y=kx+b, што характарызуе нахіл прамой да восі абсцыс. У прамавугольнай сістэме каардынат
, дзе φ — вугал паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і разгляданай прамой лініяй, які адлічваецца ў дадатным напрамку (ад восі Ox да восі Oy).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРМО́С (грэч. heirmōs літар. спляценне, сувязь),
першапачаткова страфа, якая злучала біблейскую песню з хрысц. гімнамі (адсюль назва). З 8 ст. — 1-я страфа кожнай з 9 песень канона, метрыка і напеў якой захаваліся ў трапарах (кароткіх прыпевах) гэтай песні. І. падпарадкоўваюцца сістэмеасмагласся, адпаведна якой яны размешчаны ў пеўчай кнізе Ірмалогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́Ц,
бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л. З 1766 стала наз. чвэрцю. К. наз. таксама пасудзіна, вял. конаўка з ручкай. Назва паходзіць ад кары́, з якой першапачаткова выраблялі кубкі для піцця Гл. таксама Гарнец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТА́НЦЫЯэлектрычная,
электраўстаноўка або сукупнасць эл. устройстваў для пераўтварэння напружання (трансфарматарная падстанцыя) ці роду эл. току (пераўтваральная падстанцыя), а таксама для размеркавання эл. энергіі паміж спажыўцамі. З’яўляецца прамежкавым звяном у сістэме перадачы эл. энергіі ад электрастанцый да спажыўцоў. На электрыфікаваных чыгунках, у метрапалітэнах, на трамвайных і тралейбусных лініях выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСКА́ЛЯ ЗАВІ́ТКА,
плоская алгебраічная крывая, утвораная зменай радыус-вектара кожнага пункта акружнасці радыуса r на пастаянную даўжыню l; канхоіда гэтай акружнасці. Ураўненне П.з. ў палярнай сістэме каардынат: ρ = 2rcos φ + l. Пры l = 2r П.з. ператвараецца ў кардыёіду. Разгледжана франц. вучоным Э.Паскалем — бацькам Б.Паскаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТу паліграфіі,
адзінка даўжыні ў сістэме друкарскіх мер. У большасці еўрап. краін і СНД роўны 0,3759 мм (у ЗША, Вялікабрытаніі і інш. краінах 0,3515 мм). Служыць для вымярэння кегля шрыфту, наборных лінеек, інш. друкавальных элементаў, а таксама памераў прагальнага матэрыялу. Уведзены ў Францыі ў 1737 як 1/72франц. цалі.