Разм. Абхапіць рукамі, абняць. — Прыехаў... прыехаў... — паўтарае.. [маці], але быццам яшчэ не зусім верыць гэтаму і таму не адпускае сына, абшчапіла рукамі ягоную шыю і не адпускае.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і чакаць. Жджэ кабетка: хоча бачыць Сына дарагога.Колас.[Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незада́члівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, якога праследуюць няўдачы; няўдачлівы, нешчаслівы. Незадачлівы камерсант. □ У запісцы значылася: «Усё абрыдла.. У маёй смерці нікога не вінавачу. Прымі ж, родны Дняпро, у сваё прадонне незадачлівага твайго сына».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павялі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад павялічыць.
2.узнач.прым. Большы па памерах. Часамі .. [Сыч] падыходзіў да павялічаных фотаздымкаў сына і жонкі.Паслядовіч.Шрам выглядае павялічанай коскай з круглай галоўкаю зверху.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́жніцтва, ‑а, н.
Разм. Паводзіны стылягі. Шыковіч .. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаванні сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству.Дзюбайла.Нарада была прысвечана барацьбе са стыляжніцтвам і амаральнымі паводзінамі моладзі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЛАДЗІСЛА́Ў IVВаза
(9.6.1565, в. Лобзаў каля Кракава, Польшча — 20.5.1648),
кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1632—48], тытулярны цар маскоўскі і ўсяе Русі [1610—34], тытулярны кароль шведскі [1632—48]. Сын караля польскага і вял. князя ВКЛЖыгімонта III Вазы. У пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 у час распаду Тушынскага лагера і ўцёкаў Ілжэдзмітрыя II баяры і дваране тушынцы 14.2.1610 заключылі з Жыгімонтам III дагавор пра абранне яго сына царом. 2-і падобны дагавор заключыла ў жн. 1610 «сямібаяршчына». Жыгімонт III не адпусціў у Маскву сына, а ў 1612 той бы фармальна дэтранізаваны. У 1617—18 У. IV узначаліў няўдалы паход на Маскву. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Турцыяй (1621) і Швецыяй (1626—29). Пасля смерці Жыгімонта III на элекцыйным сойме 8.11.1632 У. IV абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 паводле Палянаўскага міру 1634 У. IV адмовіўся ад тытула цара. У. IV праводзіў талерантную палітыку ў дачыненні да правасл. царквы Рэчы Паспалітай. У 1632 легалізаваў правасл. іерархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. Казацкія паўстанні на Украіне жорстка падаўляліся. У. IV, як і бацька, імкнуўся завалодаць шведскім тронам, таму ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48 падтрымліваў непапулярны сярод шляхты саюз з герм. імператарам: Смерць У. IV супала з пачаткам антыфеад. і нац.-вызв. вайны на Украіне.
Літ.:
Czaplińnski W. Władyslaw IV jego czasy. 2 wyd. Warszawa, 1976;
Wisner H. Władyslaw IV Waza. Wroclaw etc., 1995.
А.П.Грыцкевіч.
Уладзіслаў IV. Гравюра П.Понціуса з партрэта П.Рубенса.
Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?!Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)