перга́ментны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам. Караткевіч. // Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.

2. перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руба́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Тое, што і кашуля. Стары таксама падняўся, міжвольна абцягнуў рубашку, без патрэбы паправіў на стале бялюткі абрус, прагнаў з лавы ката. Васілевіч. Раечка ўсхапілася і ў адной рубашцы ўвалілася ў суседні пакой. Лобан.

2. Спец. Верхні слой чаго‑н. Рубашка катла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае шасцю гранямі. Тоўстым драўляным цурбалкам надавалі форму шасціграннікаў, накшталт цяперашніх алоўкаў. Жычка. // Прадмет у форме такога геаметрычнага цела. Тупала падхапіўся, загрымеўшы крэслам, абурана кінуў аловак, і шасціграннік пакаціўся па доўгім стале з дробным стукам, але не ўпаў на падлогу, спыніўся на самым краі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляск, ‑у, м.

Разм.

1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым‑н. па вадзе або вады аб што‑н. Праз момант пачуўся глухі пляск вады. Колас.

2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым‑н. Вечар. Тэатр. Далоняў пляск. Дудар. Марш заканчваецца гучным пляскам далоні па стале. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс-пап’е́, нескл., н.

1. Адна з пісьмовых прылад у выглядзе бруска або выгнутай пласцінкі з прымацаванымі лісткамі прамакальнай паперы. Прамакнуць напісанае прэспап’е.

2. Цяжкі прадмет з бронзы, мармуру або якога‑н. металу і пад., якім прыціскаюць паперы, дакументы, каб яны не раскідаліся. [Рымар] пераклаў на стале нейкія паперы, прыціснуў іх прэс-пап’е. Арабей.

[Фр. presse-papiers.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак. што.

1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку. Лобан.

2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шытво́, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. шыць (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што шыюць ці сшытае. Да Платона падышла яго Марыя з нейкім шытвом у руках і села побач на прызбе. Пестрак. На стале, што быў паміж вокнаў, ляжала новае шытво: зажыўленая простай ніткай ватоўка і яшчэ нейкая адзежына. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́кнуць сов., однокр., разг. сту́кнуть; громыхну́ть, хло́пнуть; гро́хнуть;

г. бо́там аб падло́гу — сту́кнуть сапого́м о́б пол;

не́дзе ~нуў стрэл — где́-то гро́хнул вы́стрел;

г. руко́й па стале́ — сту́кнуть руко́й по́ столу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

бро́нзавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.

2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару. Хадкевіч. Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы. Караткевіч.

•••

Бронзавы век гл. век.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усма́к, прысл.

Разм.

1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.

2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)