лезгі́ны, ‑аў; адз. лезгін, ‑а, м.; лезгінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лезгінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР і Азербайджанскай ССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руса́к, ‑а, м.

Шэры заяц, які захоўвае (у адрозненне ад беляка) аднолькавую афарбоўку зімой і летам. На тэрыторыі Беларускай ССР вядуцца зайцы русакі і белякі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талышы́, ‑оў; адз. талыш, ‑а, м.; талышка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. талышкі, ‑шак; ж.

Народнасць, якая жыве ў паўднёва-ўсходняй частцы Азербайджанскай ССР і Паўночным Іране.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ВЕ́ДАМАСЦІ ВЯРХО́ЎНАГА САВЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ»,

афіцыйнае выданне Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Выходзяць са снежня 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкуюць нарматыўныя і інш. акты Вярх. Савета, а таксама міжнар. дагаворы, дапаўненні, папраўкі, пратаколы і дадаткі да іх, заключаныя ад імя Рэспублікі Беларусь і ратыфікаваныя Вярх. Саветам.

Да 1990 выдаваўся «Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР».

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАНО́МНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

у б. СССР вобласць, якая вызначалася асаблівасцямі нац. складу і быту і ўваходзіла ў склад саюзнай рэспублікі ці краю на правах адм. аўтаноміі. У 1990 было 8 аўт. абласцей, з іх 5 у РСФСР: Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чэркеская, Хакаская і Яўрэйская; 1 у складзе Груз. ССРПаўд.-Асецінская; 1 у Азерб. ССР — Нагорна-Карабахская і 1 у Тадж. ССР — Горна-Бадахшанская. Пасля распаду СССР у Рас. Федэрацыі існуе Яўрэйская аўтаномная вобласць.

т. 2, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ку́рды, ‑аў; адз. курд, ‑а, м.; курдзянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. курдзянкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Турцыі, Іране, Сірыі, Афганістане, Пакістане і СССР (Азербайджанскай, Армянскай і Туркменскай ССР).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУХА́РСКАЯ НАРО́ДНАЯ САВЕ́ЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (БНСР),

дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920—24. Утворана на тэр. Бухарскага эмірата ў выніку перамогі нар. паўстання (2.9.1920), падтрыманага Чырв. Арміяй. 14 вер. сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўком і Савет нар. назіраў (камісараў). 8 кастр. на 1-м Усебухарскім курултаі (з’ездзе) нар. прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4.3.1921 паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканам. пагадненне. Канстытуцыя БНСР 1921 заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў нар. дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асн. прылады працы і сродкі вытв-сці. У 1920—23 на тэр. БНСР разгарнуўся антысав. рух (гл. Басмацтва), пад кантролем басмачоў знаходзілася значная частка тэр. рэспублікі. 19.9.1924 БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24.10.1924. Яе тэр. ўвайшла ў склад Узб. ССР, Туркм. ССР і Тадж. ССР.

т. 3, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПАХО́ДНЯ»

(«Pochodnia»),

газета, орган Наркамата асветы Літ.-Бел. ССР. Выходзіла ў сак. 1919 у Вільні на польск. мове. Друкавала матэрыялы па пытаннях развіцця нар. асветы, навукі, мастацтва ў рэспубліцы, дзейнасці культ.-асв. устаноў, змяшчала дырэктывы і пастановы Наркамасветы Літ.-Бел. ССР. Выйшлі 2 нумары: ад 16 і 31.3.1919.

т. 12, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУСХЕЛІШВІ́ЛІ (Мікалай Іванавіч) (16.2.1891, Тбілісі — 15.7.1976),

грузінскі матэматык і механік, стваральнік тбіліскай матэм. школы. Акад. АН СССР (1939) і АН Груз. ССР (1941). З 1941 прэзідэнт, з 1972 ганаровы прэзідэнт АН Груз. ССР. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1941 дырэктар Тбіліскага матэм. ін-та АН Груз. ССР. Навук. працы па тэорыі пругкасці, інтэгральных ураўненнях, гранічных задачах тэорыі аналіт. функцый. Адным з першых пачаў выкарыстоўваць тэорыю функцый камплекснай пераменнай да задач тэорыі пругкасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947. Залаты медаль імя М.​В.​Ламаносава АН СССР 1972.

Літ.:

Н.​И.​Мусхелишвили. М., 1967.

М.І.Мусхелішвілі.

т. 11, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)