1) спартыўная камандная гульня ў мяч клюшкамі верхам на конях;
2) тое, што і ватэрпола.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́слінг
(англ. wrestling = спартыўная барацьба)
разнавіднасць прафесіянальнай барацьбы, у якой сумяшчаюцца прыёмы класічнай і вольнай барацьбы і дзюдо.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫКЕ́Т (англ. cricket),
спартыўная камандная гульня з мячом і бітамі. Вядомы з сярэдніх вякоў (Англія). Афіц. спаборніцтвы праводзяцца з 18 ст. Сучасны К. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канадзе, Н. Зеландыі, шэрагу афр. краін; праводзяцца нац. чэмпіянаты, міжнар. сустрэчы. Нагадвае рускую лапту і амерыканскі бейсбол.
У камандах па 11 гульцоў. Гульня вядзецца на травяным полі (80 × 60 м), у сярэдзіне якога ставяцца 2 «брамкі» (выш. 67,5 см, шыр. 20 см) на адлегласці 20 м адна ад адной. Мяч 23 см у дыяметры. масай 170,5 г, біта нагадвае вясло даўж. да 95 см пры шыр. «лопасці» 6,5 см. Мэта гульні — зруйнаваць кідкамі мяча «брамку» каманды саперніка, гульцы якой абараняюць яе, адбіваючы мяч бітамі. Працягласць гульні — некалькі гадзін (па дамоўленасці паміж камандамі).
спарты́ўная пляцо́ўка Spórtplatz m -(e)s, -plätze;
спарты́ўны касцю́м Túrnanzug [Spórtanzug] m -(e)s, -anzüge;
спарты́ўны абу́так Sport- und Túrnschuhe pl;
спарты́ўныя тава́ры Spórtartikel pl;
спарты́ўны агля́д Überblick über die Spórtereignisse;
спарты́ўнае тавары́ства Spórtverein m -s, -e, Spórtgemeinschaft f -, -en;
спарты́ўная за́ла Túrnhalle f -, -n, Spórthalle;
спарты́ўныя спабо́рніцтвы spórtliche Wettkämpfe;
спарты́ўны значо́к Spórtleistungsabzeichen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пінг-по́нг
(англ. ping-pong)
спартыўная гульня маленькім мячом, які перакідваецца ракеткай цераз нацягнутую ўпоперак стала сетку; настольны тэніс.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЙСБО́Л (англ. baseball),
спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у т. л. ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел.апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш.
2. Аб’яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з’яднаных агульнай праграмай дзеяння; дзяржаўная, партыйная ці грамадская ўстанова. Нізавая партыйная арганізацыя. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Спартыўная арганізацыя. Будаўнічая арганізацыя.
3. Будова чаго‑н., лад. Сацыялістычная арганізацыя сельскай гаспадаркі. Саветы — сацыялістычная форма палітычнай арганізацыі.
4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.
[Фр. organisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГНЯСТРЭ́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я,
агульная назва сродкаў, у якіх для выкідвання з канала ствала снарада (кулі, міны) выкарыстоўваецца сіла ціску ад згарання парахавых зарадаў ці спец. гаручых сумесяў. Бывае гладкаствольная і наразная, аднаразовая і аўтаматычная, баявая, спартыўная і паляўнічая; паводле абслугоўвання і выкарыстання — індывідуальная і калектыўная. Баявая агнястрэльная зброя падзяляецца на артылерыйскую (гарматы, мінамёты, гаўбіцы і інш.), стралковую (рэвальверы, пісталеты, аўтаматы, вінтоўкі, карабіны, кулямёты і інш.); да агнястрэльнай зброі адносяцца таксама гранатамёты.
Агнястрэльныя зброі з’явіліся пасля вынаходства пораху і ўпершыню выкарыстана ў Кітаі ў 11 ст. У Еўропе, у т. л. на Беларусі, вядома з 14 ст. Выраблялася на Беларусі з канца 14 ст. У 16—18 ст. людвісарні (ліцейныя майстэрні), дзе адлівалі гарматы, існавалі ў Нясвіжы, Слуцку, Урэччы, Быхаве, Магілёве і інш гарадах. Буйнейшыя вытворцы сучаснай агнястрэльнай зброі і інш. ўзбраення — ЗША, Расія, Францыя і інш. прамыслова-развітыя краіны.