1) мед. стварэнне нерухомасці (спакою) пашкоджанай ці хворай частцы цела, каб пазбегнуць паўторнага пашкоджання або з лячэбнай мэтай;
2) камерц. ускосныя затраты, звязаныя з фарміраваннем матэрыяльных запасаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЯРХО́ЎНАЯ РАСПАРА́ДЧАЯ КАМІ́СІЯпа ахове дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою,
часовы надзвычайны орган дзярж. улады ў Рас. імперыі ў лют.—жн. 1880. Засн. ва ўмовах рэальнай пагрозы жыццю імператара Аляксандра II з боку рэвалюцыянераў (замах, учынены 5.2.1880 С.М.Халтурыным). Гал. задача — аб’яднанне ўсіх карных органаў для барацьбы з рэв. рухам. Вяла расследаванне па справах аб паліт. злачынствах у Пецярбургу і навакольнай мясцовасці, ажыццяўляла нагляд за такімі справамі ў Расіі. Усяго праведзены 5 пасяджэнняў. Камісіі часова падпарадкоўваліся Трэцяе аддзяленне і Корпус жандараў. Членамі Вярхоўнай распарадчай камісіі былі М.Т.Лорыс-Мелікаў (гал. начальнік), К.П.Пабеданосцаў, нач. штаба Пецярбургскай ваен. акругі ген. А.К.Імерэцінскі, сенатары М.Е.Кавалеўскі, І.І.Шамшын і П.А.Маркаў, ген.-маёр світы М.І.Бацьянаў і інш. (усяго 11 чал.). Скасавана па ініцыятыве Лорыс-Мелікава.
Літ.:
Зайончковский П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870—1880-х гг.М., 1964. С. 148—229.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАДЖЭ́ННЕ ПА́РЫчасціца-антычасціца,
адзін з відаў узаемапераўтварэння элементарных часціц, у якім у выніку эл.-магн. (ці інш.) узаемадзеяння адначасова ўзнікаюць часціца і антычасціца. Магчымасць Н.п. (і яе анігіляцыі) вынікае з рэлятывісцкага Дзірака ўраўнення. У 1933 І. і Ф.Жаліо-Кюры эксперыментальна выявілі Н.п. электрон-пазітрон гама-квантамі ад радыеактыўнай крыніцы.
Працэсы Н.п. адбываюцца ў кулонаўскім полі ядра атама пры энергіі фатона, якая перавышае падвоеную энергію спакою часціцы (паводле законаў захавання энергіі-імпульсу Н.п. адзінкавым фатонам немагчыма). Магчымы працэс Н.п. віртуальным фатонам (гл.Віртуальныя часціцы). Пры сутыкненнях часціц высокіх энергій назіраецца таксама працэс нараджэння мюонных пар. У адронных сутыкненнях Н.п. μ+μ− звязана з эл.-магн. анігіляцыяй кваркаў 1 антыкваркаў, якія ўваходзяць у склад адронаў, або з працэсамі канверсіі фатонаў тармазнога выпрамянення, утвораных пры сутыкненнях кваркаў з кваркамі ці глюонамі. Працэсы Н.п. μ+μ− вывучаюцца ў межах квантавай хромадынамікі і кваркпартоннай мадэлі (гл.Партоны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот.Сабаленка.//безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супако́ены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад супакоіць.
2.узнач.прым. Які супакоіўся, не адчувае больш непакою, хвалявання. Супакоены Віктар сеў за стол і пачаў апрацоўваць селькораўскія пісьмы.Даніленка.
3.узнач.прым. Які прыйшоў у стан спакою, нерухомасці. Над затуманенай навалаю гор у супакоеным вячэрнім небе ціха дагараў шырокі Мядзведжы хрыбет.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рабіць чырвоным, барвовым, надаваць чырвоны, барвовы колер каму‑, чаму‑н. Дзесь за клёнам Месяц чырваніў усход.Колас.
2. Фарбаваць у чырвоны колер. Мне ж адно спакою не дае — Дзе, якой зарою чырваніла Яна [каханая] вусны тонкія свае.Броўка.
3.Разм. Пэцкаць у што‑н. чырвонае. Чырваніць рукі фарбай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
korcić
korci|ć
незак. не даваць спакою, карцець;
korcić mnie dowiedzieć się o tym — мне так і карціць даведацца пра гэта
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Stultitia pacatum et quietum habet nihil
Глупства не ведае ні згоды, ні спакою.
Глупость не знает ни мира, ни покоя.
бел. Дурная галава нагам пакою не дае. Праз дурную галаву і нагам гора. За дурной галавой спіна баліць, нагам непакой. У каго дурная галава, у таго ногі няшчасныя.
рус. За дурной головою и ногам нет покою. Дурная голова ногам покою не даёт.
фр. Quand on n’a pas de tête, il faut avoir des jambes (Когда нет головы, надо иметь ноги).
англ. Little wit in the head makes much work for the feet (Отсутствие ума даёт много работы ногам).
нем. Was man nicht im Kopfe hat, muß man in den Beinen haben (Чего нет в голове, должен иметь в ногах).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
sake
[seɪk]
n.
прычы́на, падста́ва f.
for the sake of glory — дзе́ля сла́вы
for conscience’s sake — для спако́ю сумле́ньня
For God’s sake — на ла́ску Бо́жую, на мі́ласьць Бо́га
for your own sake — дзе́ля твайго́ ўла́снага дабра́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)