АГО́Л (Іосіф) (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937),
украінскі генетык і філосаф. Акад.АН УССР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл.ЦВК Літбела. З 1924 супрацоўнік Ін-та філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АН УССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас. пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Происхождение животных и человека. М., 1924;
Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́РАЎ (Мікалай Іванавіч) (3.8.1905, г. Нікалаеўск, Расія — 17.3.1985),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім авіяц. ін-це (1931—33, 1937—38). У 1922—27 на камсам. рабоце. У 1925 уступіў у Камуніст. партыю. З 1938 1-ы сакратар Пермскага абкома ВКП(б), з 1946 інспектар Сакратарыята ЦКВКП(б). З 7.3.1947 да 3.6.1950 1-ы сакратарЦККП(б)Б, чл. Бюро ЦККП(б)Б. Потым на парт. рабоце ў Туле, у ЦККПСС, у Савеце Міністраў РСФСР. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ (Фёдар Пятровіч) (17.2.1900, в. Расказань Саратаўскай вобл., Расія — 15.6.1990),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акад.АН Беларусі (1960; чл.-кар. 1950), акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957), праф. (1943). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1925). З 1948 у БПІ. З 1954 міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларусі. З 1956 гал. вучоны сакратар прэзідыума, у 1969—70 акад.-сакратарАддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Распрацоўваў пытанні праектавання і буд-ва комплексаў гідратэхн. збудаванняў, механікі тарфяных грунтоў. Кіраўнік распрацовак праектаў амаль 20 буд. комплексаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАТО́ЦКІ ((Zápotocký) Антанін) (19.12.1884, в. Закалані, каля г. Кладна, Чэхія — 13.11.1957),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Сын Л.Запатоцкага — аднаго з заснавальнікаў с.-д. партыі Чэхіі. З 1902 чл.с.-д. партыі. Дэлегат 2, 4, 6 і 7-га кангрэсаў Камінтэрна. Адзін з заснавальнікаў кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ), чл. яе ЦК і Палітбюро з дня заснавання (1921). У 1922—25 сакратарЦК КПЧ, у 1925—38 дэп.Нац. сходу, у 1929—39 ген.сакратарЦэнтр. бюро прафсаюзаў. У 1939—45 у фаш. турмах і канцлагерах. У 1948—53 старшыня Савета Міністраў, у 1953—57 прэзідэнт Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЧАНКА (Аляксандр Лаўрынавіч) (14.3.1919, в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.10.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рэчыцкае пед. вучылішча. Да вайны сакратар Гомельскага гаркома ЛКСМБ. Са жн. 1941 падрыўнік, разведчык у партыз. атрадзе «Бальшавік», адначасова сакратар Гомельскіх падп. абкома і гаркома ЛКСМБ, чл. Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Група падрыўнікоў на чале з І. пусціла пад адхон 58 эшалонаў ворага, знішчыла 87 аўтамашын, танкаў, браневікоў. Загінуў пры падрыхтоўцы да задання. У в. Хоўхла яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДМАН (Эдуард Баляслававіч) (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. З пач.Вял.Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, з ліп. 1943 пам. камісара атрада В.З.Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г. Пінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Уладзімір Андрэевіч) (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́ЛЬ (Іван Аляксандравіч) (18.9.1914, в. Дуброўскія Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 27.6.1961),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1941). З 1932 настаўнічаў, з 1934 на журналісцкай рабоце ў Талачыне і Вілейцы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 сакратар Магілёўскага падп. абкома ЛКСМБ, адначасова сакратар Бабруйскіх падп. міжрайкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, з крас. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КЛ(б)Б. З вер. 1943 рэдактар газ. «Сталинская молодежь», потым «Чырвоная змена», з 1952 — «Гомельская праўда».