РЫЖО́Ў (Іван Паўлавіч) (24.4.1890, в. Ілева Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 11.5.1941),
партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. рабоце. З мая 1923 сакратар Полацкага, з крас. 1924 сакратар Віцебскага пав., са жн. 1925 акр.к-таКП(б)Б. З 1927 заг. аддзела ЦККП(б)Б. З чэрв. 1928 да мая 1932 старшыня Цэнтр.савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 у ВЦСПС, з 1934 старшыня савета прафсаюзаў Усх.-Сібірскага краю. У 1924—32 чл.ЦК, у 1927—32 чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР (1924—25, 1927—32) і Прэзідыума ЦВКБССР (1929—32).
1.каго-што. Адбіць напад ворага, не даць у крыўду каго-н.
А.
Радзіму.
А. дзяцей.
2.каго-што. Засцерагчы ад шкоднага дзеяння каго-, чаго-н.
А. сады ад вусеня.
3.што. Адстаяць чые-н. інтарэсы, правы, погляды; выступіць на судзе ў якасці абаронцы.
А. падсуднага.
А. прынцып дэмакратызму.
○
Абараніць дысертацыю (праект, дыплом) — публічна на пасяджэнні вучонага савета (дзяржаўнай камісіі) адстаяць навуковую вартасць дысертацыі (праекта, дыплома) з мэтай атрымання адпаведнай вучонай ступені або пацвярджэння кваліфікацыі.
|| незак.абараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| звар.абарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; незак.абараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца (да 1 і 2 знач.).
|| наз.абаро́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (8.3.1870, Масква — 3.8.1956),
ваенны дзеяч, геадэзіст. Ген.-лейт.рус. арміі (1915), ген.-лейт.Чырв. Арміі (1944). Д-рваен. і тэхн.н. Брат У.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1891), Акадэмію Генштаба (1898), дзе з 1907 выкладаў тактыку. У 1-ю сусв. вайну ген.-кватэрмайстар 3-й арміі, у штабе Паўн.-Зах. фронту, нач. штаба 6-й арміі, армій Паўн. фронту. У Лют. рэвалюцыю 1917 нач. Пскоўскага гарнізона і чл. выканкома Пскоўскага Савета. У жн.—вер. 1917 галоўнакамандуючы войскамі Паўн. фронту, удзельнічаў у ліквідацыі карнілаўшчыны. З кастр. 1917 нач. Магілёўскага гарнізона, чл. выканкома Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 20.11.1917 СНК РСФСР прызначаны нач. штаба Вярх. галоўнакамандуючага. У лют. 1918 удзельнічаў у арганізацыі абароны Петраграда. З сак. 1918 ваен. кіраўнік Вышэйшага ваен.савета, з чэрв. 1919 нач.ваен.-палявога штаба Рэўваенсавета Рэспублікі. Адзін са стваральнікаў (1919) і кіраўнік Вышэйшага геад. ўпраўлення ВСНГ, стваральнік (1925) дзярж.тэхн. бюро «Аэрафотаздымка». З 1928 у распараджэнні РВССССР. Аўтар прац па ваен. гісторыі і тактыцы. Пад яго рэдакцыяй выдадзены даведнік «Геадэзія» (т. 1—9, 1939—49).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖНЕЎ (Леанід Ільіч) (19.12.1906, г. Днепрадзяржынск, Украіна — 10.11.1982),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1961), 4 разы Герой Сав. Саюза (1966, 1976, 1978, 1981). Маршал Сав. Саюза (1976). Скончыў Днепрадзяржынскі металургічны ін-т (1935). Працаваў інжынерам, сакратаром Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. У Вял.Айч. вайну ў паліторганах Паўд. і 4-га Укр. франтоў. З 1946 на кіруючых пасадах у Запарожскім, Днепрапятроўскім абкомах КП(б)У, ЦК КП Малдавіі, Гал. палітупраўленні Сав. Арміі і ВМФ, ЦК КП Казахстана. З 1956 сакратар ЦККПСС. У 1960—64 Старшыня Прэзідыума Вярх.СаветаСССР. З 1964 1-ы сакратар (з 1966 Ген. сакратар) ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1977 Старшыня Прэзідыума Вярх.СаветаСССР і Старшыня Савета абароны СССР. У гады знаходжання Брэжнева на вышэйшых кіруючых пасадах пачалася палітыка разрадкі, СССР удзельнічаў у т.зв. хельсінскім працэсе, былі заключаны сав.-амер. пагадненні па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў. Разам з тым у краіне нарасталі негатыўныя працэсы ў эканоміцы, сац. і духоўнай сферах жыцця. Пры Брэжнева былі ўведзены сав. войскі ў Чэхаславакію (1968) і Афганістан (1979), узмацнілася паліт. цэнзура, праследаванне іншадумства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАСЬНЕ́ЎСКІ ((Kwaśniewski) Аляксандр) (н. 15.11.1954, г. Бялогард, Польшча),
польскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Гданьскім ун-це. У 1977—90 чл. Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1977—81 нам. старшыні ваяводскага праўлення Сацыяліст. саюза польск. студэнтаў, заг. аддзела культуры і чл. выканкома Гал.савета саюза. У 1981—85 гал. рэдактар штотыднёвіка «ITD» («ІТД»), газ. «Sztandar Młodych» («Сцяг маладых»), заснаваў першы ў Польшчы камп’ютэрны часопіс для моладзі. У 1985—87 міністр па справах моладзі і спорту. Старшыня К-та па справах моладзі і фіз. культуры (1987—88), Польскага Алімп.к-та (1988—91); грамадска-паліт.к-таСавета Міністраў Польшчы (1988—89). Садзейнічаў легалізацыі прафсаюза «Салідарнасць». Адзін з заснавальнікаў (1990) партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча і старшыня (1990—95) яе Гал.савета. У 1991 заснаваў Саюз дэмакратыі левых сіл (СДЛС), які пасля перамогі на парламенцкіх выбарах 1993 стаў гал. сілай урадавай кааліцыі. У 1991—95 дэп. сейма Польшчы, старшыня парламенцкай фракцыі СДЛС і Канстытуцыйнай камісіі Нац. асамблеі Польшчы. З 1995 прэзідэнт Польшчы. Выступае за міжнар. супрацоўніцтва і інтэграцыю Польшчы ў еўрап. і еўраатлантычныя паліт., эканам. і ваенныя структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЖАНІКІ́ДЗЕ (Рыгор Канстанцінавіч) (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937),
партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага к-таРСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастр.ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦКРСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту ў 1919. З 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). З 1926 старшыня ЦКВКП(б), нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прам-сці СССР. З 1930 чл. Палітбюро ЦКВКП(б). Скончыў жыццё самагубствам.
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Баранавіцкай вобласці ў Вял.Айч. вайну. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1939—40). У 1940—41 сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б. З жн. 1943 сакратар Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б, у кастр. 1943 — сак. 1944 камандзір Баранавіцкага партыз. злучэння Паўд. зоны. З ліп. 1944 сакратар Баранавіцкага, 1-ы сакратар Бабруйскага, потым Гродзенскага абкомаў КПБ. У 1958—74 старшыня Камісіі сав. кантролю, потым дзярж. кантролю СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1949—52, 1954—66. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, Вярх.СаветаСССР у 1954—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ВІКАЎ (Уладзімір Ігнатавіч) (12.5.1931, г. Ветка Гомельскай вобл. — 2.10.1992),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч, журналіст, дыпламат. Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1969). Канд.філас.н. (1969). З 1965 на журналісцкай і парт. рабоце ў Віцебскай вобл. З 1969 рэдактар газ. «Віцебскі рабочы», сакратар Віцебскага абкома КПБ. У 1972—78 у апараце ЦККПСС. З 1978 2-і сакратар ЦККПБ, з 1983 Старшыня СМБССР.
У 1986—90 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Польшчы. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1979—86, Вярх.СаветаСССР у 1979—89. Чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1978—86, чл.ЦККПСС у 1981—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЕ́ЕЎ (Уладзімір Рыгоравіч) (6.8.1896, в. Шыпічоўшчына Кацельніцкага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 12.10.1941),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1915 на Зах. фронце. Удзельнік грамадз. вайны. Вучыўся ў прамысл. акадэміі ў Маскве. 3 кастр. 1937 старшыня выканкома Мінскага гарсавета, са жн. 1938 нарком гандлю БССР, з сак. 1939 нам. старшыні СНКБССР, з сак. 1941 3-і сакратар ЦККП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 брыгадны камісар, чл.ваен.савета 19-й арміі Зах. фронту. Загінуў у баі. Чл.ЦККП(б)Б з 1940, чл. Бюро ЦККП(б)Б з сак. 1941. Чл.ЦВКСССР у 1927—29. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГІС ((Landsbergis) Вітаўтас) (н. 18.10.1932, г. Каўнас, Літва),
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969), засл. дз. маст. Літвы (1982). Сын арх. В.Ландсбергіса-Жамкальніса. Скончыў Літ. кансерваторыю (па класе фартэпіяна, 1955). У 1956—63 і з 1975 выкладаў у кансерваторыі, з 1978 праф. у ёй; у 1957—74 адначасова выкладаў у Вільнюскім пед. ін-це. У 1988 старшыня Савета сейма Літ. руху за перабудову «Sajudis» («Рух»). У 1990—92 старшыня Вярх.Савета Літвы, садзейнічаў аднаўленню незалежнасці Літ. Рэспублікі. З 1993 старшыня партыі Саюз Айчыны. З 1997 старшыня сейма Літ. Рэспублікі.
Тв.:
Творчество Чюрлениса: (Соната весны). 2 изд. Л., 1975;