адзін з кіраўнікоў апрычніны Івана IV Грознага у Рас. дзяржаве 16 ст., актыўны арганізатар апрычнага тэрору. Набыў вядомасць і ўплыў у 1569, калі ўдзельнічаў у следстве над стрыечным братам Івана IV кн. У.А.Старыцкім і ў яго смяротным пакаранні. У снеж. 1569.задушыў б. мітрапаліта Піліпа Колычава, у студз. 1570 кіраваў разгромам Ноўгарада, дзе забіў тысячы жыхароў. У 1571 вёў следства аб прычынах паражэння рус. войск у баі з ардой крымскага хана Дэўлет-Гірэя. Загінуў у баі ў час Лівонскай вайны. З яго імем гіст. традыцыя звязвае жорсткасці, забойствы і смяротныя пакаранні часоў Івана IV.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зазірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і заглянуць. Зазірнуць у твар. Зазірнуць у заўтрашні дзень. Зазірнуць пад лаўку. □ Хто яго ведае, па якой прычыне дзядзька не зазірнуў да нас.Дамашэвіч.Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з гладкі, Рыгор зазірнуў за амшанік.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзёншчына, ‑ы, ж.
Падзённая работа. Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола.Гартны.Праз некалькі дзён пасля нашай размовы з бацькам, неяк вярнуўшыся з падзёншчыны дадому, я застаў там брата Пятра.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Звязваць путам ногі жывёле. І Рыгор путае каня, і Паўлюк простую [кабылу] не пускае.Крапіва.// Не даваць магчымасці свабодна рухацца. Пакуль дайшла да Хвалковіч, Ядвіся прамокла да ніткі. Набрынялая вадой спадніца ліпла да цела, путала змораныя ногі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту.Гартны.
2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.
[Ад лац. requisitum — неабходнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скура́т, ‑а, М ‑раце, м.
Разм. Кавалак, абрэзак скуры. Падшыць валёнкі скуратом. □ Сплеценыя лапці Рыгор падшывае скуратом ад старога хамута, падлажыўшы пад яго сукенку для цеплыні.Пальчэўскі.
•••
Як скурат на агні (круціцца, выкручвацца) — даказваць сваю непрычыннасць, невінаватасць у якой‑н. справе, звычайна нядобрай, выгароджваць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турні́к, ‑а, м.
Гімнастычны снарад, які складаецца з перакладзіны, гарызантальна ўмацаванай на дзвюх стойках; перакладзіна. Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой.Рамановіч.Зямля падсохла, было цёпла, і хлопцы пасля ўрокаў галёкалі на школьным двары ля турніка.Навуменка.
[Ад фр. tourner — круціцца, вярцецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРДЖАНІКІ́ДЗЕ (Рыгор Канстанцінавіч) (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937),
партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага к-таРСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастр.ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦКРСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту ў 1919. З 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). З 1926 старшыня ЦКВКП(б), нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прам-сці СССР. З 1930 чл. Палітбюро ЦКВКП(б). Скончыў жыццё самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХТАРыгор, бел. пісьменнік і перакладчык 1-й пал. 20 ст. У канцы 1920-х г. настаўнічаў у мяст. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. З 1930 на Бабруйскім дрэваапр. камбінаце. З 1932 стыль-рэдактар Дзярж.выд-ва Беларусі. У літ. дадатку «Вясна» да газ. «Камуніст» і ў альманаху «Уздым» (Бабруйск, 1928—29) друкаваў апавяданні пра вясковае жыццё, 1-ю сусв. вайну («Падарунак на пазіцыі», «Дзед Пакута і бабка Вулюта», «Пракараў»). Пераклаў на бел. мову раманы Г.Караваевай «Двор» (1931), А.Вясёлага «Краіна родная» (1932), аповесці М.Ціханава «Ад мора да мора» (1931), І.Лэ «Міжгор’е» (1932), К.Паўстоўскага «Кара-Бугаз» (1933), А.Дончанкі «Зорная крэпасць» (1933) і інш.