|| аднакр.тармазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.; разм.).
|| наз.тармажэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛІМФО́ІДНАЯ СІСТЭ́МА, імунная сістэма,
рэгуляторная сістэма ў арганізме жывёл і чалавека, якая фарміруе і падтрымлівае імунітэт. Асн. функцыя — распазнаванне генетычна чужароднай субстанцыі і блакада, нейтралізацыя або знішчэнне антыгенаў, якія стымулявалі імунны адказ. Уключае вілачкавую залозу, чырв.касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнку і вял. колькасць лімфоіднай тканкі па ходу стрававальнага і дыхальнага шляхоў, агульная маса 1,5—2 кг. Асн. клеткі — розныя субпапуляцыі і функцыян. падкласы лімфацытаў. Пры кантакце з антыгенамі Л.с. здольная даваць розныя формы імуннага адказу: гумаральны імунітэт (цыркуляцыя ў крыві спецыфічных антыцел), клетачны імунітэт (паяўленне вял. колькасці T-лімфацытаў, што ўзаемадзейнічаюць з пэўным антыгенам чужароднай клеткі), цыркуляцыя доўгажывучых T- і B-лімфацытаў (пры паўторнай сустрэчы з антыгенам здольныя да хуткага адказу, імуналагічная памяць), утварэнне імуналагічнай талерантнасці (адсутнасць адказу на пэўны антыген), праяўленне алергіі (павышаная адчувальнасць да спецыфічнага антыгена). Узнікла з паяўленнем шматклетачных арганізмаў як фактар, што спрыяе іх выжыванню.
Літ.:
Петров Р.В. Иммунология, 2 изд. М., 1987;
Сапин М.Р., Этинген Л.Е. Иммунная система человека. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пры́ступ1 ’доступ (да чаго-небудзь)’ (Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ’атака, штурм’ (ТСБМ), ’запал, заўзятасць’ (Сл. ПЗБ), ’магчымасць набліжэння да каго-небудзь, звычайна з адмаўленнем’ (ашм., Стан.), ані прыступу ’немагчыма падысці, звярнуцца да каго-небудзь’ (ТСБМ). Нулявы дэрыват ад прыступі́ць (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: рус.при́ступ, укр.при́ступ, чэш.přístup і г. д.
Пры́ступ2 ’момант абвастрэння, узмацнення хваробы, хваравітай з’явы; рэзкае, вострае праяўленне душэўнага стану, пачуцця’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе. Але спецыялізацыя значэння ’прыступ хваробы’ адбылася ў рус., укр.при́ступ і польск.przystęp ’прыступ гневу, ярасці і да т. п.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смех ‘праяўленне весялосці, радасці і пад.’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тс’ і ‘жарт, забава’ (Яўс.), смеў (сьмеў) ‘тс’, мн. л. сме́вы: смевы ды перасьмеўкі (Ласт.). Параўн. укр.сміх, рус.смех, польск.śmiech, в.-луж., н.-луж.směch, чэш.smích, славац.smiech, серб.-харв.сми̏јех, славен.smẹ̑h, балг.смях, макед.смев, ст.-слав.смѣхъ. Прасл.*směchъ утворана з дапамогай суф. ‑chъ ад *smьjati sę ‘смяяцца’; гл. Слаўскі, SP, 1, 70; узыходзіць да і.-е.*smoi̯sos ‘тс’ (Фасмер, 3, 684 з літ-рай; Сной₁, 584; Борысь, 617). Формы з в (ў) у выніку фанетычных змен. Гл. смяяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
з’я́важ. (праяўленне) Erschéinung f -, -en;
з’я́ва прыро́ды Natúrerscheinung f;
2. (падзея) Eréignis n -ses, -se; (Vór)fall m -s, -fälle; Begébenheit f -, -en;
3. (частка драм. твора) Áuftritt m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ша́нкер
(фр. chancre, ад лац. cancer = рак)
інфекцыйная венерычная хвароба, якая суправаджаецца з’яўленнем язваў на месцы заражэння;
цвёрды ш. — першае бачнае праяўленне захворвання сіфілісам;
мяккі ш. — самастойнае венерычнае захворванне, выкліканае стрэптабацылай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Выхад са стрававода, страўніка праз рот газаў, іншы раз з часцінкамі ежы. Елі Пшыбыцкі з Андрусовічам доўга і прагна, аж пакуль не апанавала абодвух адрыжка.Курто.Я узненавідзеў гэтых мукамолаў і пасечнікаў (рыжыя бароды, Святыя твары, сытая адрыжка).Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душо́к, ‑шка, м.
1.Спец. Слабы, ледзь улоўны пах ад чаго‑н. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны.Колас.//Разм. Непрыемны пах ад чаго‑н., што пачынае псавацца, загніваць. Мяса з душком.
2.перан.Іран. Ледзь прыкметнае праяўленне схільнасці да чаго‑н. (у поглядах, настроях). Ліберальны душок. □ — Чакаеш, пакуль [збожжа] высыплецца? Ведаю я твой кулацкі душок!Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпа́дак, ‑дку, м.
Раптоўны прыступ якой‑н. хваробы. Сардэчны прыпадак. Прыпадак эпілепсіі. □ Слабае яе сэрца не вытрымала, і з ёю здарыўся моцны прыпадак.Якімовіч.Солтыс нешта замармытаў у адказ і скурчыўся перад камендантам у прыпадку кашлю.Бажко.// Рэзкае, моцнае праяўленне чаго‑н. Крычаць у прыпадку гневу. Істэрычны прыпадак. □ [Галіна] не раз бачыла Блажэвіча ў прыпадку чорнай меланхоліі.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспансі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць экспансіўнага; нястрыманасць, бурнае праяўленне пачуцця. Гэтая невысокая, хударлявая, але зграбная, з падфарбаванымі рыжымі валасамі, быстрым позіркам і тонкімі вуснамі жанчына рабіла на ўсіх моцнае ўражанне сваёй экспансіўнасцю і рашучым характарам.Рамановіч.І ў той жа час мы чытаем верш [А. Міцкевіча] як нацыянальнае рускае тварэнне, пазнаём непаўторны пушкінскі стыль, пушкінскую экспансіўнасць лірычнага пачуцця.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)