Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам.М. Стральцоў.Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Малады чалавек, далёкі ад грамадскіх інтарэсаў, для якога характэрны пагоня за крыклівай модай адзення і экстравагантныя манеры. Таму і глядзім так сурова На хліпкіх стыляг і пралаз.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Выгадавацца, выхавацца, узрасці (пераважна пра людзей). Вёска Дуброўка на Уздзеншчыне, дзе нарадзіўся, узгадаваўся я, — у думках маіх стаіць, у сэрцы маім жыве, нейкай таямнічаю, чароўнаю сілаю вабіць да сябе.Бялевіч.// Вырасці. Пшаніца ўзгадавалася даўно, Ад ураджаю ломіцца гумно.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футбо́л, ‑а, м.
Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка. Яны бягуць з ракеткамі на карты, Гуляюць у футбол і пішуць вершы.Грахоўскі.Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць.Панчанка.
[Англ. foot — нага і ball — мяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад чакаць.
2.узнач.прым. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць; жаданы. Чаканы госць. □ Зямлю і ўпоперак і ўдоўж Раіў чаканы цёплы дождж.Панчанка.І вось нарэшце па шарэнгах подыхам ветру прабегла чаканая каманда: «Да бою!»Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНАГА МУЗЕ́Я ФІЛІЯ́Л «ВЯ́ЗЫНКА» Засн. 4.8.1945 у в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Адкрыты 20.6.1948. Агульная пл. 232,6 м², у т. л. пад экспазіцыяй 85,2 м². Размешчаны ў хаце, дзе 7.7.1882 нарадзіўся Я.Купала, на ёй устаноўлена мемар. дошка (30.6.1946). З 1972 філіял уваходзіць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Экспазіцыя складаецца з мемар. і гісторыка-літ. частак. У мемар. пакоі (адноўлены ў 1964) зберагаюцца асабістыя рэчы бацькоў паэта, мэбля, посуд канца 19 ст. У гісторыка-літ. частцы — архіўныя дакументы, аўтабіягр. матэрыялы, фотаздымкі, творы мастакоў Э.Агуновіча, Я.Раманоўскага, В.Шаранговіча, што адлюстроўваюць дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Зберагаюцца таксама прылады працы і рэчы хатняга ўжытку. У летні перыяд на тэр. філіяла дзейнічае выстаўка твораў дэкар.-прыкладнога мастацтва. Вязынцы і філіялу прысвяцілі свае творы бел. (П.Панчанка, Р.Барадулін, К.Буйло, А.Вялюгін, Е.Лось, П.Прыходзька, С.Шушкевіч і інш.), рус., укр., лат., арм. (Ю.Ванаг, П.Гарэцкі, А.Грашы, Р.Лубкіўскі, Л.Хаўстаў, А.Юшчанка), англ. і балг. (У.Мэй, А.Тодараў) і інш. паэты; мастакі М.Бельскі, Р.Віткоўскі, С.Каткоў, А.Кроль, М.Купава, У.Пашчасцеў, І.Пратасеня, І.Рэй, К.Харашэвіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся. Цягнік імчыцца. □ Весела званілі трамваі, з шумам імчаліся па вуліцах машыны, людзі спяшаліся на работу.Якімовіч.Сытыя стаеннікі імчацца, Ад язды ўгінаецца зямля.Панчанка.Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змярка́нне, ‑я, н.
1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання.Аўрамчык.Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі.Брыль.
2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст.// Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.
2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер.Новікаў.Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам.Панчанка.
•••
Малінавы звонгл. звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Размаўляць некаторы час. Таварыш Васіль нават паразмаўляў крыху з сялянамі, якія ехалі працаваць на лесапільню.Пестрак.Падыходзь, паразмаўляем трохі, Спадабаўся мне ты, юны Джон.Панчанка.
2. Перагаварыць з кім‑н. — Паразмаўляў я з ім [Нарніцкім] сам-насам адзін раз, другі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)