бел.нар. танец. Муз.памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРА... (ад грэч. mikros малы), 1) дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10−6 зыходным адзінкам. Пазначаецца мк. Напр., 1 мкг (мікраграм) = 10−6г, 1 мкКл (мікракулон) = 10−6Кл.
2) Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малы памер чаго-небудзь (напр., мікраарганізм, мікрасхема), а таксама слоў, звязаных з вывучэннем або вымярэннем малых велічынь (напр., мікраскоп, мікрабіялогія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
габары́т
(фр. gabarit)
гранічны знешні абрыс прадмета (збудавання, машыны і інш.), а таксама памер, велічыня чаго-н. (напр. г. вагона, пакой малых габарытаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ДУДА́РЫКІ»,
бел. сцэнічны мужчынскі танец. Створаны ў 1960-я г. балетмайстрам І.Серыкавым з выкарыстаннем элементаў традыц.нар. лексікі. Муз.памер 2/4. Тэмп жвавы. Мае гумарыстычны характар, выконваецца любой колькасцю ўдзельнікаў, якія па чарзе саліруюць, імітуючы ігру на дудцы, выяўляючы сваю вынаходлівасць, дасціпнасць, уменне весяліць народ. Насычаны тэхнічна складанымі рухамі.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 339—353.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛАМІ́Я»,
бел.нар. танец. Муз.памер 2/4. Тэмп умераны. Выканаўцы ў агульным крузе танцуюць пад розныя жартаўлівыя прыпеўкі, прытупваюць і адбіваюць нагамі «драбняка» і інш. рытмічныя фігуры, суправаджаючы іх рухамі рук, кружацца, потым утвараюць пары. Вядомы з канца 19 ст Зафіксаваны ў Столінскім і інш.паўд. раёнах Беларусі. Быў папулярны і ў інш. мясцовасцях. Блізкі да ўкр.нар. танца «Каламыйка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТА́ЛІХА»,
бел.нар. масавы танец. Зафіксаваны ў 1970-я г. ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл.Муз.памер 2/4. Тэмп хуткі. Вылучаецца разнастайнасцю фігур. Перад пачаткам адзін з юнакоў запрашае ўсіх: «Рэж «Маталіху», музыкі, // сёння дзень у нас вялікі». Сцэн. варыянт створаны ў 1978 балетмайстрам І.Серыкавым у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць». У 1980 «М.» пастаўлена Дзярж. ансамблем танца Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТРЫКА (грэч. metrikē ад metron мера, памер),
1) у вершаскладанні — сістэма правіл, выпрацаваных на аснове ўзораў пабудовы верша, найб. прыдатных і ўласцівых пэўнай мове. Напр., М. антычнага верша, М. беларускага верша і г.д. М. называюць таксама раздзел вершазнаўства, які вывучае сукупнасць правіл вершаскладання ў пэўнай л-ры.
2) У музыцы — сукупнасць усіх праяў метра ў музыцы ці канкрэтным муз. творы. М. называюць таксама вучэнне пра муз. метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Númmerf -, -n ну́мар, паме́р (адзення);
~ fünf ну́мар пяць, пя́ты ну́мар;
láufende ~ бягу́чы [пара́дкавы] ну́мар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ,
сістэма мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ва ўмовах функцыянавання крэдытных грошай для падтрымання грашовай масы з мэтай забеспячэння стабільнасці нац. валюты. Права грашова-крэдытнага рэгулявання надаецца дзяржавай, як правіла, цэнтр. банку краіны.
У Рэспубліцы Беларусь грашова-крэдытнае рэгуляванне даручана Нац. банку, які мае выключнае права выпуску ў абарачэнне грашовых знакаў і рэгулявання безнаяўнай эмісіі грошай. Нац. банк рэгулюе грашовую масу ў абарачэнні шляхам устанаўлення для банкаў абавязковых эканам. нарматываў; змянення працэнтных ставак па крэдытах; змянення аб’ёму крэдытаў, што даюцца банкамі; куплі і продажу каштоўных папер і замежнай валюты; рэфінансавання банкаў; правядзення аперацый з дзярж. каштоўнымі паперамі на адкрытым рынку. Для банкаў устанаўліваюцца наступныя эканам. нарматывы: мінімальны памер статутнага фонду; гранічныя суадносіны паміж памерам уласных сродкаў і сумай яго актываў; паказчыкі ліквіднасці балансу; памер абавязковых рэзерваў, што размяшчаюцца ў Нац. банку; максімальная рызыка на аднаго пазычальніка; абмежаванне валютнай і курсавой рызыкі. Устанаўліваецца афіц. курс бел. рубля ў адносінах да інш. валют. Ужываюцца таксама адм. метады, якія абмяжоўваюць даванне крэдыту, выкарыстанне грошай для плацяжоў (мэтавыя ўстаноўкі, ліміты, нормы, санкцыі і да т.п.).