АРФАЭ́ПІЯ (ад грэч. orthos правільны + epos маўленне),

сукупнасць вымаўленчых нормаў, уласцівых літаратурнай мове, якія забяспечваюць аднастайнасць гукавога афармлення вуснай мовы.

2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы вымаўлення. Непарыўна звязана з фанетычнай сістэмай мовы, бо ўключае і характарыстыку вымаўлення асобных гукаў (арфафанію, напр. дзеканне, цеканне, неаглушэнне «й» і г.д.) і іх вымаўленне ў залежнасці ад пазіцыі ў слове. Такія, напр., выразныя асаблівасці бел. фанетыкі, як недысімілятыўнае аканне («вада», «маладзік», «чалавек»), прыстаўныя галосныя («ільняны», «аўторак», «імгла») і зычныя («вока», «завочнік»), мяккія свісцячыя «з» і «с» перад наступнымі мяккімі («бязлесіца», «з зімы», «песня»), мяккія афрыкаты «дз» і «ц» («Дзвіна», «дзверы», «цвёрды»), губна-губны «в(ў)» («траўка», «жоўты»), падоўжаныя зычныя («збожжа», «галлё», «насенне») замацаваліся як арфаэпічныя нормы. Да арфаграфіі часта адносяць таксама правілы пастаноўкі націску і інтанацыйныя правілы.

Літ.:

Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 4 выд. Мн., 1976;

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;

Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989.

т. 1, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.

Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрыўляць — скрывіць і стан паводле знач. дзеясл. скрыўляцца — скрывіцца.

2. Скрыўленае месца; згіб, крывізна. Ліквідаваць скрыўленне.

3. перан. Ухіленне. адступленне ад правільнага курсу, парушэнне нормы. Скрыўленне лініі партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемазале́жнасць, ‑і, ж.

Залежнасць адзін ад другога, узаемная залежнасць з’яў, асоб, арганізацый і пад. Узаемазалежнасць паміж вырабам і збытам тавараў. □ Ёсць .. нормы, якіх чалавек павінен прытрымлівацца, каб стаць чалавекам. Усё знаходзіцца ва ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перерабо́тать сов.

1. (в какой-л. продукт) перапрацава́ць;

2. (об органах пищеварения) ператраві́ць;

3. (исправить, изменить) перапрацава́ць, перарабі́ць;

4. (сверх нормы) перапрацава́ць, перарабі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.

1. Падацца ўбок, адвярнуцца.

Адхілілася кабета і выцерла заплаканыя вочы.

2. Адысці ад прамога маршруту, збіцца.

А. ўбок і заблудзіцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адгарнуцца, адсланіцца.

Заслона адхілілася.

4. перан. Перакінуць увагу на што-н. іншае.

Важна, каб не а. ад галоўнага.

|| незак. адхіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адхіле́нне, -я, н.

А. ад нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арфаэ́пія

(ад гр. orthos = правільны + epos = маўленне)

1) правілы літаратурнага вымаўлення;

2) раздзел фанетыкі, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трады́цыя

(лац. traditio = перадача)

звычай, парадак; нормы паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

агульнажы́цце, ‑я, н.

Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. «Звязда». [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.

2. перан. Тое, што і закаснець. Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)