Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кру́пны ’буйны, грубы’ (ТС). Укр.крупний, рус.крупный ’тс’, балг.крупен, серб.-харв.кру́пан ’тс’, польск.krupny ’крупавы’, чэш.krupny ’тс’. З гэтага супастаўлення відаць, што пераход у значэнні ’крупавы’ > ’крупны, вялікі’ звязаны з супрацьпастаўленнем мука — крупа («крупная» мука, з нямолатымі зярнятамі). Параўн. балг.крупно (брашно) ’крупная (мука)’ (Трубачоў, Дополн., 2, 386). Гл. крупы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРУ́БЫЯ КАРМЫ́,
сухія раслінныя кармы (сена, салома, мякіна, сянаж, травяная мука, галінкавы корм) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў. Маюць вады менш за 40%, сырой клятчаткі больш за 19%. Пажыўнасць 1 кг грубых кармоў — 0,1—0,65 карм. адзінкі. Скормліваюць жвачнай с.-г. жывёле, часам трусам. Грубыя кармы — неабходны кампанент зімовых рацыёнаў траваедных жывёл, спрыяюць нармальнаму страваванню і засваенню пажыўных рэчываў, адрозніваюцца хім. саставам і пажыўнасцю. Найб. значэнне мае сена, у якім ёсць амаль усе неабходныя для жывёлы пажыўныя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛКО́ВЫЯ КАРМЫ́,
кармы расліннага і жывёльнага паходжання з вял. колькасцю пратэіну. Асн. крыніца пратэіну для большасці с.-г. жывёл — раслінныя кармы: зялёная трава, сена, збожжа і збожжапрадукты, макуха, шроты і інш. Сярод зялёных кармоў найб. сырога пратэіну ў маладой траве бабовых — у канюшыне, кармавым бобе; багатыя пратэінам таксама зерне бабовых культур (гарох, віка, боб, соя), макуха, шроты, піўныя, пякарскія і кармавыя дрожджы, мясная і рыбная мука, сухая кроў (ад 200 да 600 г на 1 кармавую адзінку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пы́ткаж.
1. катава́нне, -ння ср.;
2.перен.му́ка, -кі ж., паку́та, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АБІДЖА́Н (Abidjan),
горад на Пд Кот-д’Івуар (да 1983 сталіца). Адм. ц. дэпартамента Абіджан. Засн. ў 1880—90. Каля 2 млн.ж. (1993, з прыгарадамі). Размешчаны на берагах і астравах лагуны Эбрые (Гвінейскі заліў). Міжнар. аэрапорт, гал. порт краіны. Пачатковы пункт чыгункі да г. Уагадугу (Буркіна-Фасо), вузел аўтадарог. Харчовая (рыбныя і садавінныя кансервы, сокі, піва, мука), тэкст., абутковая, швейная, дрэваапр., металаапр. (у т. л. аўта- і велазборачная), нафтаперапр., суднабуд. прам-сць. ЦЭС. Ун-т. Марская акадэмія навук.Нац. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́СФАРНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
мінеральныя рэчывы, якія маюць у сабе фосфар і выкарыстоўваюцца як крыніца фосфарнага жыўлення раслін. Яны павялічваюць ураджайнасць, паляпшаюць якасць прадукцыі (напр., павялічваюць колькасць цукру ў бураках і памідорах, крухмалу ў бульбе, велічыню зерня), паскараюць выспяванне раслін, павышаюць іх устойлівасць супраць палягання і засухі. Асабліва патрабавальныя да Ф.у. маладыя расліны. Эфектыўныя для ўсіх культур, на ўсіх глебах, асабліва пры дастатковым забеспячэнні раслін азотам і каліем. Уносяць Ф.ў. пад ворыва і пад культывацыю або разам з насеннем. У першы год Ф.ў. засвойваюцца раслінамі на 15—20%, у наст. гады аказваюць моцнае ўздзеянне.
Колькасць фосфару у Ф.у. паказваюць у працэнтах аксіду фосфару P2O5. Падзяляюцца на водарастваральныя, напр., просты (18—20% P2O5) і падвойны (40—50% P2O5) суперфасфаты, амафос і дыамафос па (50—55% P2O5); растваральныя ў растворах слабых к-т ці ў шчолачным растворы лімоннакіслага амонію (цытрата- і лімонарастваральныя), напр., прэцыпітат (38—40% P2O5), томасшлак (каля 14% P2O5), тэрмафасфат (10—12% P2O5) і абясфтораны фасфат; цяжкарастваральныя, напр., фасфарытная мука (19—30% P2O5), касцявая мука. Найб. перспектыўныя Ф.ў.: высокаканцэнтраваныя (напр., поліфасфаты), якія маюць 50—80% P2O5, вадкія, якія вырабленыя на аснове паліфосфарных к-т. Асн. сыравіна для вытв-сці большасці Ф.у. — прыродныя фасфаты (гл.Апатыт, Фасфарыты).
Літ.:
Кармышов В.Ф. Химическая переработка фосфоритов. М., 1983;
Технология фосфорных и комплексных удобрений. М., 1987;
Позин М.Е. Технология минеральных удобрений. 6 изд. Л., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
авёс, аўса́, часцей мн. (у знач. засеянага гэтым злакам поля) аўсы́, -о́ў, м.
Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы; зерне гэтага злака.
Даць каню аўса.
Не гані каня дубцом, а гані аўсом (прыказка). Аўсы зазелянелі.
|| прым.аўся́ны, -ая, -ае.
А. кісель.
Аўсяная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аўся́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аўса. Аўсянае поле. Аўсяная салома.
2. Які прыгатаваны з аўса або з прадуктаў яго апрацоўкі. Аўсяная мука. Аўсяны кісель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячменны. Ячная салома.// Прыгатаваны з зерня ячменю. Ячныя крупы. Ячная мука. □ — Эх, якая смачная Наша каша ячная!Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)