Уласцівасць падложнага. Падложнасць дакумента. □ Падложнасць пісьмовага доказу.. можабыць даказана пры дапамозе любога доказу, уключаючы паказанні сведак.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УМО́ЎНАЕ АСУДЖЭ́ННЕ,
адна з мер крымінальна-прававога ўздзеяння, прадугледжаная крымінальным правам Рэспублікі Беларусь. Калі пры назначэнні пакарання асобе, якая ўпершыню асуджаецца за злачынства да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў або да накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, суд з улікам характару і ступені грамадскай небяспечнасці ўчыненага і асобы вінаватага, інш. акалічнасцей справы прыйдзе да пераканання, што мэты крымін. адказнасці могуць быць дасягнуты без адбыцця назначанага пакарання праз ажыццяўленне кантролю за паводзінамі асуджанага, ён можа пастанавіць аб умоўным непрымяненні назначанага пакарання з абавязковым указаннем у прыгаворы матываў прынятага рашэння. У гэтым выпадку суд пастанаўляе не прыводзіць у выкананне назначанае пакаранне, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну асуджаны не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязацельствы. Выпрабавальны тэрмін назначаецца ад 1 да 3 гадоў. Калі ўмоўна асуджаны ў перыяд адтэрміноўкі не даказаў свайго імкнення выправіцца ці ўчыніў новае злачынства, ён можабыць накіраваны для адбыцця назначанага пакарання з улікам пакарання за новае злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА,
аднародная фізіка-хім. сістэма, якая мае адну фазу. Хім. састаў і фіз. ўласцівасці ва ўсіх частках гамагеннай сістэмы аднолькавыя ці мяняюцца без скачкоў (паміж часткамі сістэмы няма паверхні падзелу). Гамагенная сістэма можабыць ізатропнай (газы, вадкасці) і анізатропнай (большасць цвёрдых і вадкіх крышталёў, гл.Анізатрапія). Гл. таксама Гетэрагенная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХРА́Б (араб. свяцілішча),
малітоўная ніша ў мячэці. Змяшчаецца ў сцяне, звернутай да Меккі (у ранніх мячэцях — да Іерусаліма). Бываюць у плане паўкруглыя, шматгранныя, радзей прамавугольныя. У завяршэнні — паўкупал, аздоблены арнаментальнай разьбой, інкрустацыяй, размалёўкай. У некат. мячэцях М. можабыць некалькі.
Міхраб (злева) і мінбар мячэці ў г.п. Іўе Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неапла́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можабыць аплачаны. Неаплатны рахунак. Неаплатная праца.
2.перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду. Неаплатная паслуга. Неаплатны доўг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несувыме́рны, ‑ая, ‑ае.
У матэматыцы — які не мае агульнай меры з чым‑н. іншым, які не можабыць вымераны мерай чаго‑н. іншага. Несувымерныя велічыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЛІ́ЎКА,
выраб, які атрымліваецца пры заліўцы расплаўленага металу, горнай пароды, шлаку, шкла, пластмасы і інш. у ліцейную форму. Можабыць гатовай дэталлю ці загатоўкай, зліткам для апрацоўкі на пракатных станах, паўфабрыкатам для пераплаўкі (чушкавы метал). Металічныя адліўкі вырабляюць з шэрага, коўнага і легіраванага чыгуну (75% па масе), вугляродзістых і легіраваных сталяў (20%) і каляровых сплаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТРО́ФІЯ,
харчаванне адных арганізмаў (біятрофаў) біямасай інш. арганізмаў; адна з формаў біятычных узаемаадносін у біяцэнозе. Забяспечвае перанос рэчыва і энергіі ад прадуцэнтаў (утваральнікаў першаснай прадукцыі) да кансументаў (біясінтэз другаснай прадукцыі) і рэдуцэнтаў. Біятрофія можабыць унутрыпапуляцыйнай (унутрывідавой) і міжпапуляцыйнай (у т. л. міжвідавой), мець характар драпежніцтва, паразітызму ці сімбіёзу. Гл. таксама Сапратрофы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЯ ВЯРШЫ́НЯ,
найвышэйшая частка гары, горнага масіву ці хрыбта. Форма горнай вяршыні можабыць піка-, платопадобная ці інш., што абумоўлена літалогіяй складаючых парод, тэктанічнай будовай, характарам дэнудацыйных працэсаў і г.д. Самыя высокія вяршыні зямнога шара — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м), Чагары (Годвін-Остэн, Дапсанг) у Каракаруме (8611 м), Канчэнджанга ў Гімалаях (8585 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. duplicatio падваенне),
разнавіднасць храмасомнай перабудовы, у выніку якой узнікае паўтарэнне ўчастка гена ці храмасомы. Паводле Д. гетэразіготныя арганізмы нясуць 2 дозы дупліцыраваных генаў, гомазіготныя — 4. Адбываецца пры разрыве і абмене ўчасткамі храмасом, а таксама ў выпадку няроўнага кросінговера; можабыць унутрыхрамасомная і міжхрамасомная. Адыгрывае важную ролю пры ўтварэнні новых генаў.