ізатэ́ра, ‑ы, ж.

Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай лета.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і theros — лета.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізахіме́на, ‑ы, ж.

Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай зімы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і cheima — зіма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маркёра ​2; зроблены маркёрам ​2. Маркёрная лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трале́йбусны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тралейбуса. Тралейбусны прыпынак. Тралейбусная лінія. Тралейбусны парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трамва́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трамвая. Трамвайная лінія. Трамвайны прыпынак. Трамвайны парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλοςлінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЭП,

гл. Лінія электраперадачы.

т. 9, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэрлі́нія

(ад інтэр- + лінія)

лінія паміж радкамі кнігі або іншага выдання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ватэрлі́нія, ‑і, ж.

Лінія на бартах судна, якая абазначае ўзровень асадкі яго пры поўнай загрузцы.

[Гал. water-lijn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́севы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да восі. Восевы шарнір. // Які з’яўляецца воссю. Восевая лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)