1) іоны лёгкіх элементаў, якія, як вадарод, маюць ядро і адзін электрон. Напр., аднаразова іанізаваны атам гелію He+, двойчы іанізаваны атам літыю Li2+ і да т.п.
2) Нестабільныя часціцы, т.зв. новыя атамы. Напр., мезаатамы, якія маюць ядро атама вадароду (пратон) і адмоўна зараджаную элементарную часціцу (μ−-мезон, π−-мезон і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́СТА (лац. ballista ад грэч. ballō кідаю),
старажытная кідальная машына. Прыводзілася ў дзеянне сілай пругкасці скручаных валокнаў (сухажылляў, вяровак і інш.) і прызначалася для разбурэння крэпасцяў і знішчэння іх абаронцаў. Выкарыстоўвалася да канца 5 ст. Далёкасць кідання цяжкіх снарадаў (камянёў, бярвёнаў і інш.) дасягала 400—800 м, лёгкіх стрэл — да 1000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Яўген Васілевіч) (н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.тэрапеўт.Д-рмед.н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у т. л. пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТВІНКО́Ў (Мікалай Іванавіч) (н. 15.3.1936, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай хірургіі, хірург. гастраэнтэралогіі, хірургіі лёгкіх і стрававода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТРЭ́С-СІНДРО́М,
хвароба нованароджаных у першыя гадзіны жыцця, якая праяўляецца цяжкімі дыхальнымі расстройствамі. Прычыны Д.-с. — заганы развіцця лёгкіх, сэрца, родавая траўма, унутрывантробныя інфекцыі, заўчасныя роды, хваробы цяжарных (вірусная інфекцыя, цукровы дыябет, анемія і інш.). Прыкметы: частае дыханне, цыяноз, вяласць, санлівасць, прыгнечанасць рэфлексаў, страта прытомнасці, сардэчная недастатковасць, ацёкі, паніжэнне т-ры цела і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАПУСКА́ННЕ,
выдаленне пэўнай колькасці крыві (200—400 мл) з крывянога рэчышча ў лек. мэтах. Робяць пры цяжкіх гіпертанічных крызах (зніжае крывяны ціск), сардэчнай недастатковасці (зніжае прыток крыві да сэрца), ацёку лёгкіх, некат. хваробах крыві, урэміі, атручэннях, таксікозах цяжарнасці і інш. Робяць пракол ці разрэз вены (радзей артэрыі) або з дапамогай п’явак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zapalenie
н. запаленне; запальванне;
zapalenie ognia — запальванне агню;
zapalenie płuc — запаленне лёгкіх; пнеўманія
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэнтге́н, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Нябачныя прамяні, якія з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, здольнымі пранікнуць цераз непразрыстыя прадметы. // Прасвечванне гэтымі прамянямі. Рэнтген паказаў працэс у лёгкіх.Шамякін.
2.‑а. Апарат для прасвечвання рэнтгенаўскімі прамянямі. Устаноўка рэнтгена.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.
Усё высветлілася ў працэсе працы.
П. развіцця.
Вытворчы п.
2. Актыўнае развіццё хваробы.
Запаленчы п.
П. у лёгкіх.
3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.
Грамадзянскі п.
Выступаць на працэсе.
|| прым.працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
П. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пнеўмаміко́з
(ад гр. pneumon = лёгкія + мікоз)
хвароба лёгкіх, якая выклікаецца паразітычнымі грыбамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)