1) спаборніцтва для выяўлення найлепшых зліку ўдзельнікаў, прадстаўленых работ, маст. твораў і інш. 2) Парадак заяўкі і задавальнення патрабаванняў, якія прад’яўлены крэдыторамі неплацежаздольнаму даўжніку. У цывільным праве — публічнае абяцанне юрыд. асоб або грамадзянінам спец. узнагароды (прэміі) за лепшае выкананне пэўнай работы. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь гэта абавязвае таго, хто абвясціў К., выплаціць абяцаную ўзнагароду асобе, работа якой будзе прызнана лепшай. Парадак правядзення К., яго ўмовы і вынікі рэгламентуюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ХАВЫЯ ШКО́ЛЫ,
пачатковыя агульнаадукацыйныя школы, якія існавалі ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы для сыноў рамеснікаў. Найб. пашыраны ў 13—14 ст. Адкрываліся па ініцыятыве цэхаў і ўтрымліваліся за іх кошт; за навучанне плацілі бацькі. Гал. ўвага ў іх аддавалася навучанню чытанню, пісьму і ліку, а таксама элементам геаметрыі і прыродазнаўства. Выкладанне ў Ц.ш. вялося на роднай мове. У 15—16 ст. яны аб’ядноўваліся згільдзейскімі школамі і пераўтвараліся ў гар. (магістрацкія) школы, якія ўтрымліваліся гар. самакіраваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦЭ́ВІЧ Андрэй Піліпавіч (10.8.1919, в. Заазер’е Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце зчэрв. 1941. Камандзір гарматнага разліку ст. сяржант Л. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Зах. Дзвіны на тэр. Віцебскай вобл.: 26 чэрв. яго разлік знішчыў 4 кулямёты і мінамёт праціўніка, потым на падручных сродках у ліку першых з гарматай фарсіраваў раку і агнём садзейнічаў захопу і пашырэнню плацдарма. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЦЭ́С 193-х»
(«Вялікі працэс»),
найбуйнейшы паліт. судовы працэс над рас. рэвалюцыянерамі-народнікамі — удзельнікамі «хаджэння ў народ» (арыштавана больш за 4 тыс.чал.). Праходзіў 30.10.1877—4.2.1878 у С.-Пецярбургу ў Асобай установе правячага Сената. Падсудных абвінавачвалі ў стварэнні арг-цыі з мэтай звяржэння існуючага дзярж. ладу. Падсудны І.М.Мышкін выступіў на працэсе з яскравай прамовай у абарону рэв. праграмы народнікаў. 28 чал. (Мышкін, П.І.Вайнаральскі, ураджэнец Магілёўшчыны С.П.Кавалік і інш.) прыгавораны да катаргі, іншым вынесены адносна мяккія прыгаворы, а 90 чал. апраўданы. Зліку апраўданых 80 чал. сасланы ў адм. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сябе́, ДМ сабе́, Т сабо́й (сабо́ю), займ. зваротны.
Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсе асабовым займеннікам любой асобы і ліку.
Расказаць пра с.
Паставіць сабе многа задач.
Размеркаваць паміж сабою.
Думаць пра с.
◊
Выйсці з сябе — раззлавацца.
Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.
Не па сабекаму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).
Па сабе (разм.) — па сваім гусце.
Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.
У сябехто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕПТА́Н,
насычаны вуглевадарод, C7H16. Гептан нармальнай будовы (н-гептан) і яго 8 ізамераў — бясколерныя вадкасці, добра раствараюцца ў спірце, эфіры, хлараформе, не раствараюцца ў вадзе. н-гептан. CH3—(CH2)5—CH3 вадкасць са слабым пахам бензіну, tкіп 98,4 °C, шчыльн. 683,8 кг/м³. Сумесь з паветрам (1,1—6% гептана) выбухованебяспечная. Атрымліваюць з бензінавых фракцый нафты адсорбцыяй на цэалітах. Пры каталітычным рыформінгу дэгідрацыклізуецца ў талуол і ізамерызуецца ў ізагептаны — высокаактанавыя кампаненты маторнага паліва (напр., трыптан — 2,2,3-трыметыленбутан мае актанавы лік 130). Выкарыстоўваюць як растваральнік і эталон пры вызначэнні актанавага ліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЭ́ШАЎ (Glaschow) Шэлдан Лі (н. 5.12.1932, Нью-Йорк),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША. Бацькі Глэшава паходзяць з Беларусі. Скончыў Корнелскі (1954) і Гарвардскі (1955) ун-ты. З 1966 праф. Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і тэорыі элементарных часціц. Выказаў гіпотэзу пра існаванне новага квантавага ліку — чароўнасці (1964). Мадыфікаваў тэорыю слабага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння Вайнберга—Салама і ўключыў у разгляд зачараваныя кваркі (1970). Прапанаваў тэорыю, якая аб’ядноўвае слабыя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні (гл.«Вялікае аб’яднанне»). Нобелеўская прэмія 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЬу геаметрыі,
колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геам. фігуры. Напр., месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (Р. лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (Р. паверхні роўная 2), у 3-мернай прасторы — трыма. Р. канечнамернай вектарнай прасторы роўная лікувектараў яе базісу. У тапалогіі паняцце геам. Р. абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы): пустое мноства мае Р., роўную -1; Р. прасторы X — найменшы цэлы дадатны лік n, такі, што кожны пункт зX мае адвольна малое наваколле з Р. межаў, меншай за n. Гл. таксама Мнагамерная прастора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙТ (англ. byte) у вылічальнай тэхніцы, 1) частка машыннага слова, што складаецца са стандартнай колькасці (звычайна 8) двайковых разрадаў (бітаў) і апрацоўваецца як адно цэлае.
2) Запамінальнае прыстасаванне для захоўвання такой колькасці інфармацыі.
3) Адзінка колькасці інфармацыі пры яе перадачы, захоўванні і апрацоўцы на ЭВМ (у т. л. як частка больш буйной лагічна непадзельнай адзінкі інфармацыі, напрыклад выяўлення лікуз плавальнай коскай). Байт служыць для вызначэння літар або інш. сімвалаў, якія цалкам займаюць байт, або дзесятковых лічбаў (па 2 лічбы на 1 байт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́НСКАЯ МО́ВА,
адна са славянскіх моў (паўд.-слав. група); мова славенцаў; афіц. мова Славеніі. Пашырана ў Італіі, Аўстрыі, ЗША. Мае 49 дыялектаў, якія аб’ядноўваюцца ў 7 дыялектных груп: панонская, штырыйская, карынтыйская, верхнекраінская («гарэньская»), ніжнекраінская («даленьская»), роўтарская, прыморская; да ліку цікавых і арыгінальных належыць дыялект Рэзіі на тэр. Італіі, на базе якога ёсць спробы стварыць літ. мікрамову. С.м. ўласцівы: у фанетыцы — складаная сістэма галосных, дзе проціпастаўляюцца доўгія і кароткія гукі, якія дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад націску; спецыфічны поўнагалосны е, э (транскрыбіруецца як перавернутае е: ә) неўласцівы інш. сучасным мовам, але падобны да праслав. рэдукаванага; у марфалогіі — шмат архаічных рысаў, у т. л. разгорнутая сістэма скланення, дзе захаваліся формы падвойнага ліку; форма супіна ў дзеясловаў, якая перадае намер што-небудзь зрабіць; некат. формы прошлага часу (перфект, плюсквамперфект) і інш. На дыялектным узроўні выяўляюцца шматлікія супадзенні паміж значнымі масівамі і асобнымі групамі славенскіх і бел. гаворак: пераход ненаціскнога o у a, пераход l у u і інш.
Пісьменства з 10—11 ст. (Фрэйзінгенскія ўрыўкі). Пачатак літ. С.м. звязаны з пратэстантызмам, дзейнасцю Прымажа Трубара, які перакладаў богаслужэбныя кнігі на даленьскі дыялект (аснова літ. мовы). Пісьменства на аснове лацініцы.
Літ.:
Мечковская Н.Б. Словенский язык. Мн., 1991;
Цыхун Г. Аб славенска-беларускіх моўных сыходжаннях // III. Nemzetkōzi szlavisztikai napok. Szombathely, 1988;
Яго ж. Да беларуска-славенскіх дачыненняў (гістарычна-моўная праблематыка) // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001.