у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і як бы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРО́МА (Nephroma),
род ліставатых лішайнікаў сям. нефромавых. Каля 45 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 3 віды Н.: завернутая (N. resupinatum); згладжаная (N. laevigatum), занесена ў Чырв. кнігу; роўная (N. parile). Трапляюцца ў мяшаных лясах на ствалах, галінах, імшыстых пнях.
Слаявіна ліставатая, па краях лопасцевая, зверху гладкая, жаўтавата-зялёная або карычняватая, знізу — апушаная, радзей голая, з характэрным утварэннем апатэцыяў на ніжняй паверхні звужаных лопасцей. Споры 2—4-клетачныя, верацёнападобныя, бураватыя ці бясколерныя. Маюць лішайнікавыя к-ты. Паядаюцца паўн. аленямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТЭ́ЛІЯ (Punctelia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. грубаватая (P. subrudecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыям. 3—10 см. Лопасці шыр. да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абе́чак, ‑чка; Рмн. ‑чкаў; м.
Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўла́д, прысл.
Не так, як трэба, як хочацца, як патрабуюць. [Сотнікаў] зашкр[а]баў па сцяне ботамі. Дзёмчыха ўвесь час старанна і няўлад пасабляла знізу, паўхвіліны Сотнікаў напружана высільваўся на сцяне, але ўрэшце таксама пераваліўся цераз верхняе бервяно і апынуўся на столі хаты.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгні́сці, ‑гніе; зак.
1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот.Карпаў.
2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі.Колас.//перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Кавалак тасьмы, які прышываецца знізу да калашыны штаноў і працягваецца пад ступню ці абутак. [Юстын:] — На адной назе ў яго [памешчыка] чаравік жоўты, а другая — басанож, і толькі белая штрыпка ад штаноў матляецца...Стаховіч.
[Ням. Strippe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыро́ка, прысл.
1.Прысл.да шырокі.
2.узнач.вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу...Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСЛЯРЫ́ (Corixidae),
сямейства водных насякомых атр. паўцвердакрылых. У сусв. фауне каля 600 відаў. Пашыраны ў азёрах, рэках, часовых вадаёмах. На Беларусі ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах трапляюцца пераважна вясляр асаблівы (Corixa species), вясляр зубчастаногі (Corixa dentipes) і вясляр штрыхаваты (Sigara striata).
Цела (даўж. 1,5—16 мм) прадаўгаватае, пляскатае зверху і пукатае знізу. Галава шырокая, вусікі кароткія. 3 пары ног, заднія пляскатыя, падобныя да вёслаў (адсюль назва). Добра плаваюць і лётаюць. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, глеем, лічынкамі камароў, дробнымі беспазваночнымі. Некаторыя знішчаюць шкодных насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́ПКА, вадзяны верабей (Cinclus cinclus),
птушка сямейства аляпкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і паўд.-зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі аселы від, занесены ў Чырвоную кнігу.
Даўж. да 20 см, маса да 70 г. Моцнага складу, з кароткімі закругленымі крыламі і хвастом, доўгімі нагамі. Апярэнне зверху буравата-шэрае, знізу белае. На ноздрах скурыстая перапонка. Гнёзды паблізу рэк з хуткім цячэннем, трымаецца паасобку і парамі. Зімой трапляецца каля палонак. Корміцца воднымі беспазваночнымі і маляўкамі рыб. Можа прабегчы пад вадой да 20 м. Выводзіць 2 патомствы за год.