Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз.Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Танкано́г ’від травы (расце на балотах)’ (Ян.), тонконо́г ’травяністая расліна з высокім цвёрдым сцяблом і вузкім лісцем’ (ТС), ’расліна Koeleria Pers.’ (Кіс.), ’асака’ (лоеў., Расл. св.). Параўн. укр.тонконіг ’расліна Koeleria cristata Pers.’, рус.тонконо́г ’расліна Koeleria Pers.’. Паводле знешняга выгляду, гл. тонкі і нага ў значэнні ’сцябло’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэзактыва́цыя
(фр. désactivation, ад dés- = ад, раз + activation = актывацыя)
выдаленне радыеактыўных рэчываў з аб’ектаў знешняга асяроддзя (глебы, вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фэйс-кантро́ль
(англ. face control, ад face = твар + фр. contrôle = кантроль)
праверка адпаведнасці знешняга выгляду правілам і ўстанаўленням для наведвальнікаў рэстаранаў, начных клубаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Вілак ’дзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск.widłak ’дзераза’. Вілак‑дзераза ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІПСАТЭРМО́МЕТР (ад грэч. hypsos вышыня + тэрмометр),
гіпсаметр, тэрмабарометр, прылада для вымярэння атмасфернага ціску па т-ры кіпення вадкасці. Закіпанне вадкасці пачынаецца, калі пругкасць пары, якая ўтвараецца ў ёй, дасягае велічыні знешняга ціску. Кожнаму паказчыку атм. ціску адпавядае канкрэтная т-ра кіпення вадкасці. Гэта дазваляе па спец. табліцах па т-ры закіпання вады вызначаць атм. ціск. Гіпсатэрмометр складаецца са спец. тэрмометра, які дазваляе адлічваць т-ру з дакладнасцю да 0,01 °C, і метал. кіпяцільніка з дыстыляванай вадой. Існуюць таксама гіпсатэрмометры, у якіх дзяленні на шкале тэрмометра нанесены ў адзінках ціску (мм ртутнага слупка або мілібары). Выкарыстоўваецца ў экспедыцыйных умовах у гарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГІЕ́НА РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ,
галіна гігіены, якая вывучае дзеянне радыеактыўных рэчываў і іанізуючых выпрамяненняў на арганізм чалавека з мэтай распрацоўкі гігіенічных мерапрыемстваў радыяцыйнай бяспекі. Ажыццяўляе кантроль за радыяцыйнай чысцінёй прыроднага асяроддзя і харч. прадуктаў, распрацоўвае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі радыеактыўных рэчываў і ўзроўняў апрамянення ў розных умовах жыццядзейнасці чалавека, вывучае ўмовы працы і стан здароўя асоб, якія працуюць з радыеактыўнымі рэчывамі і крыніцамі іанізуючых выпрамяненняў, распрацоўвае мерапрыемствы па прадухіленні забруджвання знешняга асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі. Сан. правілы ў галіне гігіены радыяцыйнай рэгулююцца спец. нарматыўнымі дакументамі. Кантроль за радыяцыйнай бяспекай ажыццяўляюць радыелагічныя лабараторыі і групы пры абл., гар. і раённых цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАВА (Вольга Сцяпанаўна) (11.7.1908, г. Яршоў Саратаўскай вобл., Расія — 6.6.1981),
руская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1932). Працавала ў т-рах Саратава, Грознага, Благавешчанска, Армавіра, Варонежа. З 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-ры, у 1958—69 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Створаныя ёю вобразы адметныя творчай культурай, імкненнем да жыццёвай праўды, прастаты, дакладнасцю ўнутр. і знешняга малюнка. Сярод лепшых роляў: Ганна Ліхта («Змова асуджаных» М.Вірты), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Каліберава («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка) у Брэсцкім драм. т-ры; Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Антонаўна («Дзеці сонца» М.Горкага) у Дзярж.рус. т-ры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯЗДА́,
рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка на кіі, з якой хадзілі т.зв.звездары; атрыбут каляднай абраднасці. Да каркаса са знешняга боку прымацоўвалі пруткі і злучалі іх папарна так, што атрымліваліся промні (рогі З.). Канструкцыю абклейвалі паперай, аздаблялі рознакаляровымі выцінанкамі, палосамі фігурна выразанай паперы або фольгі. З. мела 5, 8, 16 промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з паперы рознага колеру. Цэнтр. асветленую нерухомую частку яе (у рух прыводзіліся толькі промні) займаў малюнак або абраз на біблейскую тэму. Звычай нашэння З. на Беларусі быў пашыраны да 1920—30-х г.
М.А.Каладзінскі, М.Ф.Раманюк.
Хлопчык з каляднай звяздой. Вёска Капылы Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 1940-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАРЭЗІСТЫ́ЎНЫ ЭФЕ́КТ,
змена эл. супраціўлення цвёрдых праваднікоў пад уздзеяннем магн. поля. Выкарыстоўваецца для даследаванняў электроннага энергетычнага спектра, рассеяння носьбітаў току ў правадніках, для вымярэння магн. палёў (гл.Магнітометр).
Тлумачыцца скрыўленнем траекторый носьбітаў току ў магн. полі (гл.Гальванамагнітныя з’явы). Ва ўсіх металах і паўправадніках (акрамя ферамагнетыкаў) удзельнае супраціўленне расце з павелічэннем напружанасці магн. поля, а ў паўправадніках залежыць ад канцэнтрацыі дамешкаў і т-ры. У ферамагнетыкаў М.э. мае асаблівасці, абумоўленыя існаваннем намагнічанасці пры адсутнасці знешнягамагн. поля. Напр., іх удзельнае супраціўленне можа змяншацца ў магн. полі, што звязана з фіксацыяй спінаў дамешкавых атамаў знешнім магн. полем. Гл. таксама Капіцы закон.