БЕЛАРУ́СКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВААН Беларусі,
Белгеа. Створана ў 1990 у г. Мінск на базе структурнага падраздзялення Ін-та геал. навук АН Беларусі. Да 1992 уключала ф-ку ювелірных вырабаў, вырабляе маст. мініяцюры з прыродных паўкаштоўных і вырабных камянёў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): н.-д. і геолагаразведачныя работы па развіцці мінер.-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь, ацэнцы залатаноснасці нетраў Беларусі (галаўная арг-цыя), распрацоўка праграм па пошуках і здабычы бурштыну і моранага дубу, па павелічэнні нафтааддачы прамысл. свідравін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЙМС-ГРЭЙВС (англ. Grimes Graves),
старажытны цэнтр здабычы крэменю эпохі неаліту (2300—1700 да н.э.) каля Брандана, на мяжы графстваў Норфалк і Суфалк (Англія). На плошчы каля 14 га знойдзены рэшткі 346 шахтаў, частка якіх мае глыб. 9—10 м. Ад вертыкальных тунэляў адыходзяць гарыз. галерэі. Здабыча вялася драўлянымі рыдлёўкамі і рагавымі прыладамі. У адной з шахтаў знойдзены алтар з крамянёвых глыб, вакол якога былі ўмацаваны рогі аленя, знаходзіліся прынашэнні (крэйдавыя шары, статуэтка жанчыны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШ’ЯКО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычымыш’яку. У прыродзе вядома больш за 120 мінералаў мыш’яку, гал. з іх арсенапірыт (да 46% As, часта з прымессю золата), лёлінгіт (да 72,8% As), рэальгар (да 70,1% As) і аўрыпігмент (да 61% As). Пераважна мыш’як здабываюць спадарожна з поліметал. руд у комплексе з золатам, серабром, свінцом, меддзю, кобальтам, волавам і інш. Паходжанне эндагеннае (гідратэрмальнае, метасаматычнае). Радовішчы ў Расіі, ЗША, Швецыі, Мексіцы, Японіі, Балівіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАПАЛЬСКІ МАРГАНЦАВАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,
буйнейшы басейн марганцавых руд на Пд Украіны. Пл. больш за 5 тыс.км². Адкрыты ў 1883, распрацоўваецца з 1886. Марганцаносная алігацэнавая фармацыя з прамысл. пластамі руд (з сярэдняй магутнасцю каля 2 м) гарыз. залягання, цягнецца ўздоўж паўд. схілу Украінскага шчыта, даўж. 250 км, шыр. да 25 км. Руды: аксідныя (сярэдняя колькасць марганцу 27,8%), аксідна-карбанатныя (25%) і карбанатныя (22%). Агульныя запасы каля 2,5 млрд.т. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Нікапаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-ЯКУ́ЦКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
на Пд Рэспублікі Саха (Якуція), Расіі, у паўд.ч. Алданскага нагор’я, уздоўж Станавога хр. Вуглі выяўлены ў 1849, прамысл. асваенне з 1966. Пл. 25 тыс.км². Балансавыя запасы да глыб. 600 м — 5,7 млрд.т. Вугляносная тоўшча юрскага ўзросту мае больш за 20 пластоў (да 3 рабочых). Вуглі каменныя, маркі Ж, КЖ, К, ОС, СС. Цеплыня згарання на рабочае паліва 23—24.8 МДж/кг. Распрацоўваецца Нерунгрынскае радовішча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычыг. Нерунгры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС ((Gómez) Хуан Вісентэ) (24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935),
ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—08 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. У выніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́ЦКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН, Кузбас. У Расіі, пераважна ў Кемераўскай, часткова ў Новасібірскай абласцях. Пл. 26,7 тыс.км². Займае Кузнецкую катлавіну і прымеркаваны да вугляносных адкладаў сярэдняга дэвону, карбону, пермі і юры. Балансавыя запасы да глыб. 600 м — 114,3 млрд.т, 120 рабочых пластоў. Вуглі пераважна каменныя, маркі ад Д да Т. Цеплатворная здольнасць 22,8—29,8 МДж/кг. Адкрыты ў 1721, шырокае асваенне з 1920-х г. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы: гарады Анжэра-Суджанск, Кемерава, Новакузнецк, Ленінск-Кузнецкі, Пракоп’еўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. днёвак; ж.
Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў.Новікаў.Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі.Мележ.// Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАДЗЯНЫ́ ПАВУ́К (Argyroneta aquatica),
адзіны від павукоў аднайм. сямейства. Некат. даследчыкі адносяць вадзянога павука да сям. лейкавых. Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах.
Даўж. цела да 20 мм, самцы буйнейшыя за самак. У вадзе валасістае брушка абкружана захопленым з паверхні паветрам, якім ён дыхае, і блішчыць накшталт кроплі ртуці. Самка будуе з павуціны шчыльнае гняздо ў выглядзе каўпака велічынёй з напарстак, напаўняе яго паветрам. Гняздо — месца размнажэння і паядання здабычы. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, маляўкамі рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАГЕ́ННАЯ РЭДУ́КЦЫЯ БІЯСФЕ́РЫ,
неабарачальны працэс памяншэння відавой разнастайнасці біясферы, абумоўлены пераўтваральнай дзейнасцю чалавека. Адбываецца пры урбанізацыі, забруджванні асяроддзя, знішчэнні лясоў, узорванні стэпаў, залішняй здабычыпрамысл. жывёл, некантраляваным збіранні ядомых і лек. раслін, пры зарэгуляванні рэк, неарганізаваным турызме і г.д. Па падліках Міжнар. саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў кожны год на Зямлі знікае па аднаму віду раслін або жывёл. У сувязі з гэтым распрацаваны і прыняты міжнар. канвенцыі і дагаворы па ахове генетычнага фонду жывёльнага і расліннага свету, пашыраюцца сеткі біясферных запаведнікаў, нац. паркаў і інш.