1. У антычных гісторыкаў — качавое племя заходняй і паўднёвай Еўропы.
2. У эпоху сярэдневякоўя — арабы і наогул усе мусульмане.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Сэрвач, за 27 км на Усход ад гарадскога пасёлка Мядзел. Плошча 0,22 км², даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км, найбольшая глыбіня 23 м. Плошча вадазбору 21,5 км². Берагі забалочаныя, дно глеістае, у заходняй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйным каналам з ракой Патачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аблвыкамзах, гл. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
граб, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).
2.‑у, толькіадз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ,
навуковая ўстанова, створаная ў 1834 у Пецярбургу пры Мін-ве нар. асветы для выдання матэрыялаў археаграфічных экспедыцый. Створана як часовая, з 1837 пастаянная ўстанова для збору, апісання і выдання гіст. дакументаў. Выдавала зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі, Беларусі, Літвы, Украіны, Каўказа 14—18 ст., у т. л. Поўны збор рускіх летапісаў, Акты гістарычныя, Акты Заходняй Расіі, Акты Паўднёвай і Заходняй Расіі. З 1872 выходзіла «Руская гістарычная бібліятэка», у 1862—1929 — «Летапіс заняткаў Археаграфічнай камісіі». У рабоце археаграфічнай камісіі ўдзельнічалі І.С.Анацэвіч, І.І.Грыгаровіч, М.І.Кастамараў, П.М.Строеў, М.І.Сямеўскі, А.А.Шахматаў і інш. З 1922 археаграфічная камісія ў складзе Акадэміі навук, у 1926 аб’яднана з Пастаяннай гіст. камісіяй АНСССР у Пастаянную гіст.-археаграфічную камісію, якая ў 1931 рэарганізавана ў Гіст.-археаграфічны ін-т. У 1956 пры аддзяленні гіст. навук АНСССР створана археаграфічная камісія, якая каардынавала археаграфічную дзейнасць ва ўстановах АН, выдавала «Археографический ежегодник». У 1864—1915 існавала Віленская археаграфічная камісія.