Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПУРЫ́ЗМ (франц. purisme ад лац. purus чысты),
імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў, неалагізмаў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў (напр., народна-размоўных, прастамоўных, дыялектычных). У шырокім сэнсе — залішне строгія, непрымірымыя адносіны да любых запазычанняў, навізны і наогул да ўсіх выпадкаў скажэння і вольнага выкарыстання мовы. Характэрны для перыядаў найб. актыўнага фарміравання і станаўлення нац.літ. моў; звязаны з сац.-гіст., паліт. і культ. працэсамі, з бурным фарміраваннем нацый або перыядамі нац. адраджэння. У бел. мове тэндэнцыі П. найб. выразна праявіліся ў 1920-я г., калі адбывалася актыўнае фарміраванне лексічных, арфаграфічных, грамат. норм сучаснай бел.літ. мовы. Яны выражаліся ў выкарыстанні замест іншамоўных запазычанняў і інтэрнацыяналізмаў шырока вядомых агульнаслав., усх.-слав. і рус. лексем дыялектнай і вузкарэгіянальнай лексікі, у стварэнні некат. штучных неалагізмаў на бел. моўным матэрыяле. Значнае выражэнне атрымалі ў тагачаснай распрацоўцы бел.навук. тэрміналогіі: «красленне» (чарчэнне), «кругадрэз» (сегмент), «пэўнік» (аксіёма). Падобныя тэрміны звычайна прапаноўваліся ў якасці варыянтаў і выносіліся на суд грамадскасці і часу. Імкненне найб. поўна выкарыстаць нац. моўныя сродкі не прыводзіла да якіх-н. крайнасцей. Асобныя выпадкі П. ў тэрмінатворчасці, што вялі да абмежаванасці моўных сродкаў, ізаляванасці бел. мовы, перашкаджалі яе ўзбагачэнню сродкамі інш. моў, не зацвердзіліся і не паўплывалі на фарміраванне бел. тэрміналогіі і сучаснай бел. мовы ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.у чым. Рыцца, капаючы.
К. ў градках.
К. ў пяску.
2.перан., у чым. Залішне старанна, дэталёва аналізаваць, абдумваць што-н., унікаць у што-н.
К. ў душы.
3.з чым і без дап. Марудзіць, павольна рабіць якую-н. справу.
К. з перакладваннем кніг.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паддавацца капанню.
Пасля дажджу зямля лягчэй капаецца.
|| зак.закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 3 знач.).
|| наз.капа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расша́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Раскланяцца, шаркаючы нагой. Ён падышоў да яе, расшаркаўся, як самы далікатны кавалер, і стаў мармытаць кампліменты.Крапіва.[Максім:] — А перад Эмай, бач, як расшаркаўся і ручку пацалаваў, па прыкладу сваіх польскіх калег.Машара.
2.перан. Выказаць залішне пачціва-ветлівыя адносіны да каго‑н. Расшаркацца перад начальствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыторыкі; заснаваны на правілах рыторыкі. // Напісаны па правілах рыторыкі, які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў. Рытарычны стыль. Мова яго занадта рытарычная. □ Праўда, у той час у вершах Александровіча было не мала хібаў, часта яны былі залішне рытарычнымі.Хведаровіч.
•••
Рытарычнае пытаннегл. пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)