2.узнач.прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю.Колас.// Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шаблі. Шабельныя ножны. □ І дзеля яго [будаўніка] тут сабраліся тыя, Што некалі ў гэткім узросце, як ён, Ляцелі з Будзённым на схілы крутыя, На пікі густыя, пад шабельны звон.Гілевіч.// Узброены шабляй (шаблямі). Нехта знаёмы, знаёмы здалёк ідзе: Ці дожджыку кропля над заваддзю сіняй, Ці звонкае вяселле на высокім покуце... Ці шабельная ў мыльнай пене конніца.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЗАЎ (Іван Мінчаў) (9.7.1850, г. Вазаўград, Балгарыя — 22.9.1921),
балгарскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Правадзейны чл. (з 1881), ганаровы чл. Балгарскай АН (з 1921). Ганаровы д-рфілал.н. (1921). Вучыўся ў Калоферскім вучылішчы ў Б.Петкава (бацькі Х.Боцева), у Плоўдзіўскай гімназіі (1867—68). Удзельнік руху за нац. вызваленне Балгарыі. Жыў у эміграцыі ў Румыніі (1876—77) і Расіі (1887—89). Міністр асветы ва ўрадзе К.Стаілава (1897—99). У творах з гіст.-гераічнай тэматыкай (зб-кі вершаў «Журба Балгарыі», 1877; «Вызваленне», 1878; цыкл ліра-эпічных паэм «Эпапея забытых», 1881—84, і інш.) і сац.-сатырычных (раман «Новая зямля», 1896, і інш.) панарама нац. жыцця на працягу паўстагоддзя. Заклаў асновы балг. л-ры пасля вызвалення ад тур. іга, даў узоры асн. яе жанраў. Раман-эпапея «Пад прыгнётам» (1889—90, бел.пер. «У ярме», 1955) пра Красавіцкае паўстанне 1876. Аўтар «Аповесцяў і апавяданняў» (т. 1—3, 1891—93), камедый («Шукальнікі цёплых месцейкаў», 1903, і інш.), гіст. драм («Да бездані», 1908; «Барыслаў», 1909; «Івайла», 1913, і інш.). На бел. мову творы Вазава перакладалі У.Анісковіч, Н.Гілевіч і В.Нікіфаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баравы́, ‑ая, ‑ое.
Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая.Багдановіч.Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога.Сабаленка.// Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш, баравая.Гілевіч.Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае.А. Александровіч.// Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы.Ляпёшкін.
•••
І не шум баравыгл. шум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клёкат, ‑у, М ‑каце, м.
1. Перарывісты крык, характэрны для некаторых птушак. Бусліны клёкат. □ Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, А ў небе клёкат чуецца арліны.Гілевіч.
2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей. Клёкат вады.
3. Пра глухія перарывістыя гукі ў горле, грудзях. Сын гаварыў спакойным тонам, але з нейкім слабым клёкатам у глотцы.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіч, ‑ы, ж.
1. Тое, што і дзічына (у 1 знач.). Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы.Колас.
2.Разм. Глухое месца, глуш. У другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты па волі.Колас.Я і сягоння адшукаць бы мог Сцяжынкі тыя ў дзічы дрыгвістай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць.Гілевіч.// Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная.Багдановіч.
2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.
3.узнач.наз.няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж.Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планшэ́т, ‑а, М ‑шэце, м.
1.Спец. Дошка з нацягнутай на яе паперай, на якую наносіцца план мясцовасці пры здымках. Трэба ведаць, як маршрут на планшэт панесці.Гілевіч.
2.Спец. План мясцовасці, атрыманы пры геадэзічнай здымцы.
3. Плоская сумка, празрыстая з верхняга боку, у якой носяць карты (тапаграфічныя і інш.). Вымаючы з планшэта карту, Шутаў з хваляваннем пазіраў — вылічваў — колькі яшчэ да граніцы.Мележ.
[Фр. planchette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́шчур, ‑а, м.
Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце.Гіст. бел. сав. літ.Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет.Ліс.Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
1.Дзеяннепаводле,знач.дзеясл. сініць.
2. Сіняя фарба, якая выкарыстоўваецца для падсіньвання бялізны, паперы і пад. Сінька для бялізны./увобразнымужыв.Вечар сіньку развёў за акном.Гілевіч.
3.Спец. Афарбаваная ў сіні колер капіравальная папера для размножвання чарцяжоў; чарцёж на такой паперы. Дывінец разгарнуў сіньку — рабочы чарцёж, са здзіўленнем паглядзеў на загатоўкі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)