Трыку́тнік ‘трохвугольнік’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў у выніку кантамінацыі польск. trójkąt і рус. треуго́льник ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саракаго́ддзе, ‑я, н.

1. Тэрмін, прамежак часу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Суднік.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доўгажыха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, а таксама расліны, жывёлы і пад., якія вызначаюцца сваім даўгалеццем.

Гэтаму доўгажыхару 120 гадоў.

Дрэвы-доўгажыхары.

Арол-д.

|| ж. доўгажыха́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. доўгажыха́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́служыць сов., в разн. знач. вы́служить;

в. дзе́сяць гадо́ў — вы́служить де́сять лет;

в. узнагаро́ду — вы́служить награ́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міяцэ́н

(ад гр. meion = меншы + -цэн)

ранняя эпоха неагенавага перыяду (гл. неаген) у геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася каля 25 млн. гадоў назад і цягнулася каля 14 млн. гадоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

васьмігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

Якому споўнілася восем гадоў. Васьмігадовы сын. // Тэрмінам у восем год. Васьмігадовае падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кату́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Невялікі хлеў або адгароджанае месца ў хляве.

К. для свіней.

2. перан. Пра цёмны, малы пакой або хату (разм.).

Сем гадоў жыву ў гэтым катуху.

|| памянш. катушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zhnjährlich

a які́ паўтара́ецца (праз) ко́жныя дзе́сяць гадо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fǘnfjährlich

a пяцігадо́вы, які́ [што] паўтара́ецца ко́жныя пяць гадо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Адлюстро́ўваць (БРС). Неалагізм 20‑х гадоў XX ст., створаны Ул. Дубоўкам (Дубоўка, Узв., 1927, 6; Гіст. мовы, 2, 249). Гл. люстра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)