Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яршы́сты, -ая, -ае.
1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).
Яршыстыя бровы.
2.перан. Няўступчывы, задзірысты.
Я. хлопец.
|| наз.яршы́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАПТУ́Р,
традыцыйны бел. галаўны ўбор замужніх жанчын; паўшарападобная ці плоская прызбораная на патыліцы шапачка з вушкамі, да якіх прышывалі стужкі для завязвання пад барадой. Бытаваў у Цэнтр. і Зах. Беларусі да пач. 20 ст. Шылі з фабр. тканін пераважна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, тасьмой, рознакаляровымі стужкамі, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБАРЭ́Я (ад лац. sebum сала + грэч. rheō цяку),
хвароба скуры, пры якой парушаецца дзейнасць тлушчавых залоз (зменьваецца хім. састаў і колькасць скурнага тлушчу). Асн. формы С.: тлустая і сухая. Пры тлустай скура порыстая, грубая, жаўтавата-бруднага колеру, валасы зліпаюцца, блішчаць, пры сухой С. скура лушчыцца; бывае таксама змешаная форма. Лакалізуецца на валасістай ч. галавы, твары, у міжлапатачнай вобласці. Ускладненні: вугры, выпадзенне валасоў. Лячэнне тэрапеўтычнае.