інтрамалекуля́рны
(ад лац. intra = унутры + малекулярны)
унутрымалекулярны;
і-ае дзеянне — акісляльна-аднаўляльны працэс, які адбываецца ў малекулах раслін і некаторых жывёл без доступу свабоднага кіслароду, у выніку расшчаплення арганічных рэчываў у клетках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аса́дак, ‑дку, м.
1. Драбнюткія частачкі якога‑н. рэчыва, якія выдзеліліся з раствору, вадкасці і аселі на дно. І вось чалавек ля горна зняў з сагана зусім круглую бутэльку з вузкім рыльцам, ускалаціў нейкі асадак і паказаў чалавеку з паласой. Караткевіч.
2. перан. Цяжкае, непрыемнае пачуццё, якое застаецца пасля якой‑н. непрыемнай размовы, падзеі і пад. Словы маці неяк ураз змылі ўвесь той непрыемны асадак на душы. Шамякін. На сэрцы.. [Віталя] застаўся нейкі, трывожны асадак. Васілёнак. [Сцепуржынскі].. пасмялеў. Аднак жа брыдкі асадак страху і прыкрасці ў яго астаўся. Чорны.
3. звычайна мн. (аса́дкі, ‑аў). Спец. Горныя пароды, якія ўтварыліся некалі на дне былых вадаёмаў шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў; асадкавыя горныя пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мета́н
(фр. méthane)
газ, які атрымліваецца ў выніку злучэння вугляроду з вадародам; утвараецца пры гніенні арганічных рэчываў без доступу паветра; выкарыстоўваецца як паліва і як сыравіна ў хімічнай прамысловасці; балотны газ, рудніковы газ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біягене́з
(ад бія- + -генез)
1) утварэнне арганічных злучэнняў жывымі арганізмамі;
2) тэорыя ўзнікнення жыцця на Зямлі, паводле якой мяркуецца, што зародкі жывых істот былі занесены на Зямлю з іншых нябесных цел (параўн. абіягенез).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпсахро́мны
(ад гр. hypsos = вышыня + chroma = колер);
г. эфект — змена афарбоўкі арганічных злучэнняў пры змяненні іх хімічнай будовы ў бок павышэння колеру — пераход ад зялёнага праз сіні, фіялетавы, чырвоны, аранжавы да жоўтага колеру (параўн. батахромны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аргані́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганізма (у 1 знач.); які характарызуецца жыццёвымі працэсамі; жывы. Арганічнае жыццё. Арганічны свет. Арганічная прырода. // Які ўтварыўся ў выніку разлажэння жывёльных і раслінных арганізмаў; які нагадвае сабой прадукт такога разлажэння. Чым далей у глыбіню возера, тым больш арганічных часцінак прымешваецца ў азёрныя адкладанні. Прырода Беларусі.
•••
Арганічная хімія гл. хімія.
аргані́чны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да органа (у 1 знач.); які датычыцца ўнутранай будовы органаў чалавека. Арганічны парок сэрца.
2. перан. Унутраны, які датычыцца самой сутнасці, асноў чаго‑н.; непарыўна звязаны з чым‑н. Арганічнае адзінства тэорыі з практыкай. □ Сувязь паміж часткамі і цэлым настолькі арганічная, што варта пісьменніку змяніць імя героя, як светацені ў творы перамяшчаюцца. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пігме́нт
(лац. pigmentum)
1) асобае рэчыва ў жывёльных і раслінных арганізмах, якое надае афарбоўку тканкам арганізма і ўдзельнічае ў розных арганічных працэсах;
2) хімічнае злучэнне, якое ў выглядзе парашкоў прымяняецца для фарбавання пластмас, гумы, хімічных валокнаў і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буза́
(тур. buzä, ад перс. būzä)
1) лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыме і на Каўказе;
2) рэшткі вадкасці, падонкі;
3) адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр) з найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цу́кар
(польск. cukier < ням. Zucker < іт. zuchero, ад ар. sukkar)
1) пажыўны харчовы прадукт, белае крышталічнае рэчыва, салодкае на смак, якое вырабляецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу;
2) адно з арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў;
3) перан. той, хто прыносіць асалоду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гу́мар
(польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека)
1) лёгкая незласлівая насмешка;
2) мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме (сатыра і г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)