Праме́жы, прамежку, прамеле (Нас.), промеж, промез (ТС) ’між’. Рус.дыял.промеле, прамелеу, прамежы, укр.промеле, проміжку, промёлсу. Прасл.*pro‑niedju і інш. З (гл. пра2‑) і *medji/ medju (гл. меж) (гл. ESSJ, 1, 221). Копечны (там жа) мяркуе, што, магчыма, тут была не прыстаўка *ρ/Ό- (гэта адзіны прыклад спалучэння⇉з іншым злучнікам), а */?о, якая змянілася аналагічна brez‑ < *bez у некаторых славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСІГНА́ЦЫІ (польск. asygnacja ад лац. assignatio прызначэнне),
расійскія папяровыя грошы, заменнікі медных і сярэбраных манет. Упершыню выпушчаны ў 1769 пры Кацярыне II на суму 1 млн.руб. Эмісію ажыццяўлялі спец. банкі ў Пецярбургу і Маскве (у 1786 яны аб’яднаны ў адзіны банк). Білеты асігнацыі свабодна абменьваліся на медныя і сярэбраныя манеты. Аднак з-за празмернага выпуску асігнацый для пакрыцця ваенных расходаў (войны з Турцыяй, Францыяй, Крымская) яны абясцэніліся і з усталяваннем сярэбранага монаметалізму пасля грашовай рэформы з 1.1.1849 ануляваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІРУ́СА (Babyrousa babyrussa),
парнакапытнае млекакормячае сям. свіных. Адзіны від у родзе. Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.
Даўж. цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 см, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем. Нараджае двое аднаполых парасят. Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін. Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВІЯ́Л (Gavialis),
адзіны род паўзуноў сям. гавіялавых атр. кракадзілаў. 1 від. — гавіял гангскі (Gavialis gangeticus). Пашыраны ў рэках Індастана і Індакітая. Пераважна жыве ў вадзе. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 7 м. Спіна цёмная, бура-зялёная, бруха жоўта-зялёнае. Характэрныя доўгая і вузкая морда з расшырэннем на канцы і доўгія тонкія зубы з вяршынямі ўперад і ўбок Корміцца пераважна рыбай, зрэдку птушкамі і дробнымі млекакормячымі (у т. л. іх трупамі). Яйцы адкладае ў пясок на водмелях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІ НІ́КАР,
балота на ПнЗ Пружанскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы канала Нараўка (зарэгуляваны прыток р. Нараў). Нізіннага тыпу. Пл. 7,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,7 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Частка балота ў межах Белавежскай пушчы. На тэр. пушчы балота не асушана, пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі, месцамі драбналессе з хвоі, вольхі і бярозы. Сярод балота адзіны на Беларусі ўчастак лесу з белай піхты. Астатняя ч. асушана, пад ворывам і сенажаццю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫФІКА́ЦЫЯ (лац. codificatio) заканадаўства, форма сістэматызацыі заканадаўства, якая заключаецца ў стварэнні новага зводнага кадыфікацыйнага акта на аснове перапрацоўкі дзеючых норм, выключэння з іх супярэчнасцей і недахопаў, адмены неэфектыўных і ўстарэлых норм. У выніку замест вял. колькасці юрыд. нарматыўных дакументаў ствараецца адзіны зводны акт, чым дасягаецца большая дакладнасць і эфектыўнасць у прававым рэгуляванні. К. можа быць усеагульная (пераглядаецца ўсё заканадаўства дзяржавы), галіновая (перапрацоўваюцца нормы пэўнай галіны заканадаўства), спецыяльная (пераглядаюцца нормы якога-н. прававога інстытута). Гл. таксама Кодэкс, Інкарпарацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКЛО́ ((Laclos) П’ер Амбруаз Франсуа Шадэрло дэ) (Choderlos de; 18.10. 1741, г. Ам’ен, Францыя — 5.9.1803),
французскі пісьменнік. Вядомасць Л. прынёс адзіны раман у пісьмах «Небяспечныя сувязі» (т. 1—4, 1782), у якім адлюстравана разлажэнне арыстакратычнага грамадства напярэдадні франц. рэвалюцыі канца 18 ст. Твор — адна са значных з’яў л-ры позняга ракако; вылучаецца тонкім псіхалагізмам, пераканаўчасцю вобразаў, удалай кампазіцыяй, адмысловым густам. Аўтар публіцыстычных і гіст. прац, пед. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАСНАТРАХЕ́ЙНЫЯ (Protracheata),
адзіны клас беспазваночных жывёл тыпу аніхафор. 2 сям., 70 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай і ўмеранай зонах Паўд. паўшар’я. Жывуць у вільготных мясцінах, у лясным подсціле. Начныя жывёлы.
Даўж. да 15 см. Цела з 13—44 сегментаў, вусенепадобнае, укрыта мяккай хіцінавай кутыкулай. Па ўсёй даўж. цела кароткія ножкі. На галаве 3 пары прыдаткаў (1-я пара — доўгія вусікі). Органы дыхання — трахеі, выдзялення — цэламадукты. Сэрца ў выглядзе трубкі з адтулінай, крывяносных сасудаў няма. Кормяцца насякомымі. Раздзельнаполыя. Пераважна жывародныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КША (Melanogrammus aeglefinus),
рыба сям. трасковых. Адзіны від роду. Пашырана ў паўн.ч. Атлантычнага ак., найб. у Паўночным м. (каля в-ва Ісландыя), у паўн.ч. Баранцава м., на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.
Даўж. да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг. Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы. Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы валы, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАЙКІ́ЗМ (грэч. synoikismos ад synoikizō разам засяляю),
у старажытных дзяржавах (Грэцыі, Рыме і інш.) працэс зліцця некалькіх раней самастойных паселішчаў ці гарадоў у адзіныполіс. У выніку С. паступова ліквідавалася племянная раздробленасць, узнікалі органы цэнтр. кіравання, узмацнялася эканам. адзінства і ваен. магутнасць раней адасобленых плямён і абшчын. Найб. вядомы С. 12 абшчын Атыкі, якія аб’ядналіся пад уладай Афін (13—7 ст. да н.э.). У выніку С. плямён лацінаў, сабінаў і этрускаў узнік Стараж. Рым (6 ст. да н.э.).