1. Вылучыць з агульнай адзінай масы што‑н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з чым‑н. Аддзяліць бялок ад жаўтка. □ [Клаўдзя:] — Колькі я табе гаварыла, каб аддзяліць калгасных кароў ад агульнага статка.Шамякін.// Адасобіць, раз’яднаць. Аддзяліць царкву ад дзяржавы.
2. Вылучыць, пазнаць. Аддзяліць істотнае ад выпадковага, галоўнае ад другараднага. Аддзяліць праўду ад хлусні.
3. Раздзяліўшы, засланіўшы, адмежаваць. Новы напор ветру густой заслонай пылу аддзяліў.. [Берднікава] ад групы людзей.Мікуліч.
4. Выдзеліць каму‑н. долю з агульнай гаспадаркі і даць магчымасць весці самастойную гаспадарку. [Данілка:] Дык.. [Сымона і Зоську] аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць.Купала.[Мікіту Лазуну] не дае спакою грамадскі выган, дзе ён хацеў бы паставіць другую хату, каб аддзяліць жанатага сына.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́мя, -мя і -мені, Д -мю і -мені, В -мя, Т -мем і -менем, М (аб) -мі і -мені, мн. плямёны, -мён і -мёнаў, н.
1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных родавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.
Першабытныя плямёны.
2.перан. Народ, народнасць (уст.).
3.перан., адз. Людзі, пакаленне людзей (высок.).
П. змагароў.
◊
На племя (спец.) — для атрымання патомства.
|| прым.племянны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
П. быт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Тырно́ўка, тырны́вка ‘свята паміж Пакровамі і днём св. Міхаіла’ (Клім.), тэрно́ўка, тарно́ўка ‘свята, дзень Параскевы Сербкай, 14/25 кастрычніка’ (Талстая, Полес.). Назва выводзіцца з імені святой Параскевы Тырнаўскай, балг.св. Петка Търновска ад г. Търново ‘Тырнава (у Балгарыі)’, культ якой зліўся з культам св. Параскевы Сербскай пад агульнай назвай пя́ценка (гл.), падрабязней гл. Талстая, Полес., 558.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГУ́ЛЬНАЯ МЕ́РА дзвюх або некалькіх аднародных велічыняў, велічыня таго ж роду, якая ўтрымлівае цэлы лік разоў ва ўсіх зададзеных велічынях. Дзве велічыні, што не маюць агульнай меры, наз. несувымернымі (гл.Сувымерныя і несувымерныя велічыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ГІІ (ад лац. collegium) у Старажытным Рыме, карпарацыі асоб, звязаных агульнай прафесіяй або выкананнем культу (К. жрацоў, ветэранскія, рамеснікаў і інш.). На чале К. быў выбарны магістр (кожныя 5 гадоў спіс членаў К. пераглядаўся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНА́Я І МАЛО́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці. Складаецца з масласыраробнай і малочнай прамысловасці і мясной прамысловасці. На Беларусі ў 1998 на долю М. і м.п. прыпадала 49,9% агульнай прадукцыі харч. прам-сці ў дзеючых цэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́тміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Сістэма і характар рытму. Рытміка верша вар’іруецца надзвычай лёгка і натуральна, яна дапасавана да агульнай апавядальнай танальнасці твора.Гіст. бел. сав. літ.
2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы, танцах і пад.).
3. Сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку, якая мае мэту развіваць пачуццё рытму. Урок рытмікі.
[Ад грэч. rhithmikós — суразмерны, стройны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРТЫКА́ЛЬНЫЯ ВУГЛЫ́,
пары вуглоў з агульнай вяршыняй, якія ўтвараюцца пры перасячэнні дзвюх прамых так, што стораны аднаго вугла з’яўляюцца працягам старон другога. Вертыкальныя вуглы роўныя паміж сабой.
Дзве пары вертыкальных вуглоў: (∠ 1, ∠ 2) і (∠ 3, ∠ 4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ЗРУШЭ́ННЕ,
змяненне частаты (ці даўжыні хвалі) эл.-магн. выпрамянення пры яго распаўсюджванні ў гравітацыйным полі, абумоўленае гравітацыйным запавольваннем часу. Прадказана А.Эйнштэйнам у 1907. Адзін з эксперыментальна пацверджаных эфектаў агульнайадноснасці тэорыі. Гл. таксама Чырвонае зрушэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБЕ́РНСКАЕ ПРАЎЛЕ́ННЕ,
калегіяльны орган кіравання агульнай кампетэнцыі ў губерні. Фактычна было дарадчым органам пры губернатару, які ўзначальваў губернскае праўленне. Уведзена ў ходзе губернскай рэформы 1775. На Беларусі губернскія праўленні ўтвораны: Магілёўскае і Полацкае ў 1778, Беларускае (у выніку аб’яднання Магілёўскай і Полацкай губ.) і Мінскае ў 1796, Гродзенскае, Віцебскае і Магілёўскае (адноўлена) у 1802. Займалася адм., паліцэйскімі, гасп., фінансавымі пытаннямі, урачэбным наглядам і інш. Фарміравалася шляхам прызначэння. Напачатку падпарадкоўвалася Сенату, потым Мін-ву ўнутр. спраў. Складалася з агульнайдзярж. установы (рашаючы орган) і канцылярыі. Пры губернскім праўленні знаходзіліся друкарня, архіў, рэгістратура, экзекутарская і гасп.-распарадчая часткі, урачэбная ўправа і інш. Скасавана пасля Лют.Рэв. 1917.