зараджа́ючы, ага, м.

Баец, які зараджае гармату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маха́льны, ага, м.

Тое, што і махальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзялі́мае, ага, н.

Лік, які дзеляць; дзеліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракажо́ны, ага, м.

Чалавек, хворы на праказу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

така́йскае, ага, н.

Тое, што і такай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цымля́нскае, ага, н.

Сорт пеністага вінаграднага віна.

[Ад назвы станіцы Цымлянскай на Доне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хару́нжы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

1. Казацкі афіцэрскі чын, роўны падпаручніку, ужываецца і ў сучасных арміях некаторых краін, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

2. Сцяганосец у войску (гіст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛІНХАВО́ІН (Лхасаран Ладонавіч) (1.1. 1924, с. Ага-Хангіл, Бурація — 10.7. 1980),

бурацкі спявак (бас). Нар. арг. СССР (1959). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). З 1954 саліст Бурацкага т-ра оперы і балета (Улан-Удэ; у 1962—66 маст. кіраўнік). Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, выкананне вылучалася драматызмам, вострай характарнасцю. Сярод партый: Бумал-хан («Энхе—Булат-батар» М.​Фралова), Васіль, Шона («Цырэмпіл Ранжураў», «Грозныя гады» Б.​Ямпілава), Сусанін («Іван Сусанін» М.​Глінкі), Канчак («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Млынар («Русалка» А.​Даргамыжскага), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.​Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.​Гуно), Філіп II («Дон Карлас» Дж.​Вердзі).

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вернападда́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

Чалавек, які захоўвае вернасць манарху.

|| ж. вернападда́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

|| прым. вернападда́нніцкі, -ая, -ае.

Вернападданніцкія пачуцці (таксама ўвогуле пра адданасць уладзе, правячай вярхушцы; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каха́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

К. хлопец.

2. у знач. наз. каха́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, каго кахаюць.

|| ж. каха́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)