травяністая расліна сям. партулакавых з мясістым лісцем і кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; харчовая і лекавая; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фібергла́с
(англ. fiberglass, ад fiber = валакно + glass = шкло)
пластычны матэрыял, які складаецца з шкловалакністага напаўняльніка, змацаванага сінтэтычнай смалой, і вызначаецца трываласцю і лёгкасцю; выкарыстоўваецца пераважна для вырабу спартыўнага інвентару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нічо́га ’нічога; нядрэнна; абы-як’ (Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’нічога, нішто сабе’ (Ян.), нычо́го ’дрэнна, нічога’ (Клім.), нічаго́ ’нічога, так сабе’ (Бяльк.), нічо́го ’нічога’ (Сцяшк.), укр.нічо́го ’нічога’, рус.ничего́ ’нічога; зусім; так сабе’, польск. рэдка niczego ’нічога; зусім’, чэш.ničeho ’нічога’, славац.ničoho ’тс’, в.-луж.ničeho, ničoho ’тс’, серб.-харв.nȉčego ’тс’. Пераважнапаўн.-слав. утварэнне з *ni (адмоўе) і *čego (пытальны займеннік), гл. што. Экспрэсіўныя дэрываты: нічо́гачка, нічо́гачкі (Яўс., Нас.), нічагу́сі (⁺ні‑чаго‑сі, гл. сёй), нічогу́сенькі (ТС), нічагу́сенька, нічагусенькі, нічоге́нькі (Нас., Касп., Ян.), нічагу́ські (Сл. ПЗБ), нічагуткі (⁺ні‑чаго‑т‑кі, Бяльк.), нычогутько (⁺ні‑чого‑ти‑ко, гл. той, Клім.), нічаге́нечкі (Мат. Маг.). Развіццё семантыкі ад нейтральнага ’нічога’ да рознай градацыі адмоўных значэнняў на падставе спалучэнняў нічога дрэннага, нічога асаблівага ’так сабе, нядрэнна’, да нічога добрага ’абы-як, дрэнна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахіне́я ’бязглуздзіца, выдумка’, укр.ахінея, рус.ахинея. Звычайна лічыцца т. зв. семінарысцкім словам, узнікшым на базе спалучэнняў тыпу «афинейские плетения», «ахинейская премудрость» сумбурная, цяжкая для зразумення прамова’ ад грэч.ἀθηνατος ’афінскі’ (з Афін), гл. Фасмер, 1, 97; Рудніцкі, 1, 43; паводле Шанскага, 1, А, 180, беларускае і ўкраінскае словы з рус.ахинея. Згодна з Вінаградавым (РР, н. с., 3 (1928), 28–46), ад хинить ’лаяць, ганьбіць’, хинь ’бязглуздзіца, глупства’ з адлюстраваннем на пісьме акання, што сведчыць пра паўднёварускае паходжанне слова (аднак пры гэтым не ўлічваецца, што зыходныя словы вядомы пераважна на паўночнай тэрыторыі). Па семантыцы бліжэй да царкоўнаславянскага (серб.) хынити ’хлусіць’, серб.-харв.хи́нити ’прытварыцца, быць няшчырым, хлусіць’, якія фанетычна адпавядаюць польск.chynąć, бел.хі́нуць ’сагнуць’, параўн. прастамоўе загнуць, загібаць, ’выдумляць, гаварыць бязглуздзіцу’, а таксама мсцісл.пускаць хі́нню ’марнатравіць’ (Юрч. Фраз. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куры́ць1 ’пыліць, дыміць; удыхаць і выдыхаць дым якога-небудзь рэчыва, пераважна тытуню’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Сержп., Пр., Янк. Мат., Шатал.). Укр.курити, рус.курить ’тс’, ст.-слав.коурити сѧ ’дыміць’, балг.курна ’запаліць’, серб.-харв.ку́рити ’паліць агонь у печы, тытунь’, славен.kúriti ’раскладваць агонь, дыміць, курыць’, польск.kurzyć się ’дыміць, гарэць; пыліць’, чэш.kouřiti ’дыміць, параваць, пыліць’, славац.kúriť ’паліць печ’, kúriť sa ’дыміць’, в.-луж.kuriećн.-луж.kuriś ’тс’. Прасл.kuriti мае паралелі ў балтыйскіх мовах: літ.kùrti ’раскладваць агонь, паліць’, лат.kur̃t ’тс’. Паралелі ў германскіх мовах (гоц.haúri ’вугаль’, ст.-ісл.hyrr ’агонь’) канчаткова пацвярджаюць першаснасць значэння ’паліць агонь’ (Бернекер, 651–652; Траўтман, 145; Фрэнкель, 319).
Куры́ць2 ’ехаць або бегчы хутка’ (Нас., ТС, Ян.). Запазычанне з літ.kùrtí ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляце́нь, пле́цень, пле́цянь, плэтя́нык, пляціэ́нік ’агароджа з пераплётных тонкіх галін’ (ТСБМ; Бір.; Шушк.; Сцяшк. МГ; Шат.; Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; ТС; Бяльк.; паўн.-ўсх., КЭС), ’агароджа з тонкіх кійкоў’ (брэсц., мін., маг., рэч., ЛА, 4), ’частакол, штакет’ (зах.-бел., в.-дзв., ЛА, 4), ’палукаш’ (мін., бярэз., ЛА, 4), пляце́ня ’плот з жэрдак’ (лун., ЛА, 4), пле́цень ’галлё, якім заплятаюць пляцень’, ’пляцёнка’, плецені́к ’хлеў з плятнёвымі сценамі’ (ТС). Укр.плеті́нь, рус.плетень ’агароджа’, польск.plecionka ’агароджа з яловых галін’, чэш.pleteň (ж. р.) ’што-небудзь сплеценае’. Пераважна ўсходнеславянскае *pletьnʼь ’сплеценая агароджа’ < і.-е.*plek‑te‑/o‑ > plesti > бел.пле́сці (гл.), параўн., аднак, балг.плете́н ’каса’, плетени́к ’сцяна з пераплётных галінкамі калоў’ (Радопы). Сюды ж: пліце́нь ’танец’ (б.-каш., рагач., Мат. Гом.), пляце́нь ’вязаная посцілка па ложак’ (капыл., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКТЫ́ЎНАЯ ЗО́НАядзернага рэактара,
прастора ядзернага рэактара, дзе ў выніку ланцуговай ядзернай рэакцыі выдзяляецца энергія (пераважна ў выглядзе цяпла). Актыўная зона мае: рэчыва, якое дзеліцца (часцей за ўсё ў выглядзе блокаў ці стрыжняў); запавольнік, калі рэакцыя ідзе на павольных нейтронах; цепланосьбіт для адводу цяпла; прылады і прыстасаванні сістэм кіравання, кантролю і аховы рэактара. Як запавольнік выкарыстоўваюцца вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш., як цепланосьбіт — вада, вадзяная пара, цяжкая вада, арган. вадкасці, гелій, вуглякіслы газ, вадкія металы (пераважна натрый). Для памяншэння ўцечкі нейтронаў актыўная зона акружаецца адбівальнікам нейтронаў (з тых жа рэчываў, што і запавольнік). Форма актыўнай зоны цыліндрычная.
Літ.:
Петросьянц А.М. Ядерная энергетика. 2 изд. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, алешнікі,
драбналістыя лясы, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду вольха. Пашыраны ва ўмеранай паласе паўн. паўшар’я, асн. масівы ў Паўн. Амерыцы, пераважна вольха чырвоная (A. rubra), Усх. Азіі — вольха пушыстая (A. hirsuta) і інш., гарах Цэнтр. Еўропы. На Беларусі пашыраны чорнаалешнікі, лясы з вольхі чорнай, або клейкай (A. glutinosa), і шэраалешнікі — вольхі шэрай (A. incana); агульная пл. 623,4 тыс.га; з іх чорнаалешнікаў 551,7, шэраалешнікаў 71,7 тыс.га (1994).
Чорнаалешнікі належаць да карэнных занальна абумоўленых лясоў Беларусі. Найб. пашыраны асакова-травяныя чорнаалешнікі — тыповыя фітацэнозы лясных нізінных балот (займаюць пераўвільготненыя экатопы з багатай глебай). Шэраалешнікі належаць да другасных (вытворных) драбналістых лясоў, што ўзнікаюць на месцы высечаных шыракаліста-яловых або на с.-г. землях, якія не выкарыстоўваюцца. Найб. пашыраны кіслічны і сніткавы тыпы шэраалешнікаў (займаюць пераважна ўрадлівыя свежыя і ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы). Паўд. мяжа шэраалешнікаў праходзіць уздоўж паўд. адгор’яў Бел. грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЯДУ́К (франц. viaduk ад лац. via дарога + duco вяду),
маставое збудаванне на высокіх апорах пры перасячэнні дарогі з ярамі, цяснінамі, забалочанымі далінамі рэк. Будуецца часам замест высокіх насыпаў, калі іх стварэнне эканамічна або тэхнічна не мэтазгодна. Паступовае нарастанне вышыні апор (часам і памеру пралётаў) адрознівае віядук ад эстакады. Бываюць віядукі каменныя, металічныя, бетонныя, жалезабетонныя, пераважна шматпралётнай арачнай, радзей бэлечнай канструкцыі. Віядукі вядомыя з часоў Стараж. Рыма, дзе іх будавалі па сістэме арак, выкладзеных з буйных каменных блокаў, што надавала ім суровы манум. выгляд (віядукі каля г. Алькантара ў Іспаніі). З канца 19 ст. будуюць пераважна металічныя і жалезабетонныя віядукі. Канструкцыйныя магчымасці новых матэрыялаў і распрацоўка навук. тэорыі мостабудавання далі магчымасць значна зменшыць аб’ём і масу асн. частак збудавання і паўплывалі на ўзнікненне сучасных віядукаў з адкрытымі канструкцыямі (жалезабетонныя віядукі ў г. Нажан на р. Марна, Францыя, віядук Пальчэвера ў Генуі і інш.).
Старажытнарымскі віядук каля г. Алькантара (Іспанія) цераз р. Таха. 109. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАТУ́РЫІ, марскія агуркі,
марскія скарбонкі (Holothurioidea),
клас марскіх беспазваночных тыпу ігласкурых. 5 атр., каля 1100 сучасных відаў пашыраны ў морах і акіянах, пераважна на дне. Найб. вядомыя трэпанг далёкаўсходні (Stichopus japonicus), кукумарыя, або марскі агурок японскі (Cucumaria japonica), марскі агурок выцягнуты (Trachythyone elongata), марская курачка (Psolus phantapus). Выкапнёвыя шкілетныя пласцінкі вядомы з дэвону, на Беларусі зрэдку трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.
Даўж. бочачкападобнага або чэрвепадобнага цела ад некалькіх мм да 2 м, у многіх з вонкавымі прыдаткамі (шчупальцы, ножкі, папілы, парус і інш.). Цела ўкрыта мяккай скурай, якая ўтрымлівае мікраскапічныя шкілетныя вапняковыя пласцінкі (спікулы). Рот на пярэднім канцы цела, акружаны венчыкам шчупальцаў. Многія здольныя да аўтатаміі задняй ч. цела з наступнай рэгенерацыяй. Палавыя прадукты выводзяцца ў ваду, дзе яйцы апладняюцца і развіваюцца. Лічынка плавае. Некаторыя галатурыі выношваюць малявак. Аб’екты промыслу і аквакультуры (пераважна трэпанг).
Галатурыі: 1 — марскі агурок выцягнуты; 2 — марская курачка; 3 — кукумарыя, або марскі агурок японскі; 4 — трэпанг далёка-ўсходні.