РАСІ́ЙСКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ БІБЛІЯТЭ́КА ў Маскве,

нацыянальная бібліятэка Расіі, адна з найбуйнейшых бібліятэк свету; навукова-даследчы, метадычны і каардынацыйны цэнтр па праблемах кнігазнаўства, бібліяграфіі, бібліятэказнаўства, культуры.

Засн. ў 1862 у складзе Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Атрымлівала абавязковы экзэмпляр усіх рас., а пазней сав. выданняў. Значна папоўнілася за кошт нацыяналізаваных пасля Кастр. рэвалюцыі прыватных, царкоўна-манастырскіх і некат. дзярж. збораў. З 1924 наз. Расійская публічная б-ка імя У.​І.​Леніна, з 1925 Дзярж. б-ка СССР імя Леніна, з 1992 сучасная назва. У фондах б-кі больш за 41 млн. экз. друкаваных адзінак на 247 мовах, у т. л. 16,5 млн. кніг і брашур (2000). У аддзеле рукапісаў захоўваюцца помнікі 6—20 ст. (многія зборы маюць каталогі, апісанні), сярод якіх каля 60 славяна-рус. рукапісных кніг 11—13 ст., у т. л. Архангельскае евангелле 1092, Марыінскае евангелле (або Афонскае) пач. 11 ст., частка Супрасльскага рукапісу 11 ст., Дабрылава евангелле 1164 з мініяцюрамі евангелістаў і ўкладным запісам Івана IV, а таксама больш познія царкоўна-рэліг. рукапісы традыц. жанраў, напр., кодэксы слуцкіх скрыпторыяў (Евангелле 1502, напісанае на заказ слуцкага архімандрыта Аўраамія манахам А.​Крыцкім, прыхаджанінам Лаўрышаўскага манастыра; Евангелле 1539, спраўленае на сродкі кн. Ю.​С.​Слуцкага ў манастыры цудатворца Міколы на Марачы, пісец «раб божий пречистый Копысский Василий»), службовая Мінея пач. 16 ст., напісаная «замыслом и гаданием» бел. шляхціца Ф.​І.​Калантаева, «Кнігі 16 прарокаў тлумачальныя», купленыя ў 1570 у пінскага мешчаніна Б.​Куніловіча, Евангелле-тэтр, спіс 1543 з брэсцкага манастыра, рукапіс, напісаны ў Кіеве ў 1610 пінскім ураджэнцам Іванам Васілевічам, і інш. Некат. рэдкія рукапісы трапілі ў Расію ў часы войнаў, палонаў і рэквізіцый, напр., запісы на «Шастадневе» 16 ст. (кодэкс са збораў Т-ва гісторыі і старажытнасцей расійскіх) ці «Пралогу» сярэдзіны 16 ст., які належаў Смаленскаму краязн. музею. У б-цы захоўваюцца і рэдкія стараж. рукапісы інш. жанраў: кормчыя, напісаныя на Беларусі ці ў Літве ў 16—17 ст., палемічныя і гіст. зборнікі (у т. л. пасланні старца Арцемія да С.​Буднага, А.​Валовіча, «Маргарыт новы» ў перакладзе кн. А.​Курбскага, напісаны бел. паўуставам, зб. павучанняў з казаннямі Л.​Карповіча, «Гутаркі Іаана Златавуста», падараваныя архімандрытам Супрасльскага манастыра кн. Масальскім жаночаму манастыру ў Дубне і інш.). Асобную групу складаюць спісы з твораў Кірылы Тураўскага, школьных падручнікаў і даведнікаў С. і Л.​Зізаніяў, П.​Бярынды, М.​Сматрыцкага. З Сібіры ў 1875 трапіла ў б-ку берасцяная копія з «Граматыкі» Сматрыцкага «Кароткае граматыкі выяўленне» сярэдзіны 18 ст. У аддзеле рукапісаў зберагаюцца «Хроніка» 1549 старосты кобрынскага Хвальчэўскага, «Безднінскі летапісец» з пахвалой Вітаўту, Румянцаўскі спіс бел.-літ. летапісу, мноства хранографаў 16—17 ст., у іх ліку т.зв. «заходнярускай» рэдакцыі, «Александрыя» ў спісах 17 ст. і 1697,​ напісаныя мазырскім дзякам В.​Г.​Мянжынскім. Сярод свецкіх твораў юрыд., гіст., мастацкія помнікі: спісы Статутаў ВКЛ 1566 і 1588, «Хронікі» М.​Стрыйкоўскага, «Памяць аб родзе Глінскіх» 16 ст., творы Максіма Грэка, Сімяона Полацкага, Г.​Каніскага, копіі з выданняў Ф.​Скарыны і інш. У некаторых фондах захоўваюцца дакументальныя, актавыя, генеалагічныя матэрыялы: «Справаводства Віленскай «з’езжай» «ізбы» 1655—59, «Кніга аб даходах Полацкага намесніцтва 1792 г.», сац.-эканам. акты зямельных данін і судовых спраў у Навагрудскім ваяводстве ў 1626—1701. У музеі кнігі (былы аддзел рэдкай кнігі) захоўваецца адна з найбольшых калекцый бел. кірыліцкіх старадрукаў (82 экз. выданняў Скарыны, кнігі Буднага, В.​Гарабурды, П.​Мсціслаўца, братоў Мамонічаў, брацкіх, уніяцкіх, прыватных бел. друкарань 16—18 ст.), багатыя зборы польск. і зах.-еўрап. кнігі і графікі, у т. л. творы Эразма Ратэрдамскага, К.​Манвіда-Дарагастайскага, Кальвіна. Стрыйкоўскага, Сматрыцкага, рэдкія панегірыкі і перыяд. выданні. У спецыялізаваным фондзе багатыя калекцыі замежных, бел., рус., укр., сав. картаграфічных твораў (каля 190 тыс. адзінак), нац. і рэгіянальныя атласы, планы гарадоў, сучасныя замежныя выданні. Захоўваюцца творы бел. пісьменнікаў, пераклады, дысертацыі, прысвечаныя гісторыі Беларусі, духоўнай спадчыне, славянскім культ. сувязям. Б-ка выпускае «Інфармацыйны бюлетэнь новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэку», «Запіскі аддзела рукапісаў», «Працы дзяржаўнай бібліятэкі імя У.​І.​Леніна», «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія за мяжой» і інш.

Літ.:

Пятидесятилетие Румянцевского музея в Москве, 1862—1912: Ист. очерк. М., 1913;

История Государственной ордена Ленина библиотеки СССР им. В.​И.​Ленина за сто лет, 1862—1962. М., 1962;

Национальная библиотека страны: Пробл. и перспективы. М., 1975;

Труды Государственной ордена Ленина библиотеки СССР им. В.​Й.​Ленина. Т. 13. Фонды: Состояние и тенденции развития. М., 1976;

Описание старопсчатных изданий кирилловского шрифта. М., 1979 (выданне працягваецца).

Г.​Я.​Галенчанка.

т. 13, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́мечко ср., уменьш.-ласк. се́мечка, -ка ср., мн. се́мечкі, -чак; (в подсолнухе — ещё) се́мка, -ка ср., мн. се́мкі, -мак, се́мачка, -ка ср., мн. се́мачкі, -чак, слане́чнік, -ку м.; (в плодах) зе́рнетка, -ка ср., мн. зе́рнеткі, -так; (в тыкве) гарбу́зік, -ка м., мн. гарбу́зікі, -каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

collapse

[kəˈlæps]

1.

v.

1)

а) права́львацца; зава́львацца

б) ло́паць (пра балён)

2) склада́цца, склада́ць (крэ́сла)

3) зало́мвацца; занепада́ць (пра здаро́ўе), зрыва́цца (пра перамо́вы)

2.

n.

1) разва́л -у m.; зава́льваньне n. (мо́сту, пля́наў)

2) упа́дак -ку m. (сі́лаў, прадпрые́мства)

3) залама́ньне n., фізы́чнае або́ нэрво́вае зьнясі́леньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bread

[bred]

1.

n.

1) хлеб -а m.

2) утрыма́ньне n., сро́дкі на пражыцьцё, пражы́так -ку m.

How will you earn your daily bread? — Як бу́дзеш зарабля́ць на пражыцьцё?

3) про́сьвіра, прасфо́рка f.

2.

v.t.

абка́чваць у цёртым сухары́

•

- bread buttered on both sides

- break bread

- daily bread

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

circumstance

[ˈsɜ:rkəmstæns]

n.

1) акалі́чнасьць f., вы́падак -ку m.; абста́віны pl.

under no circumstances — ні ў я́кім вы́падку

under the circumstances — у да́дзеных абста́вінах

2) падрабя́знасьць, дэта́ль f.

3) цырымо́нія f.

with pomp and circumstance — зь вялі́кім шы́кам

4) матэрыя́льнае стано́вішча

in easy circumstances — у до́брым матэрыя́льным стано́вішчы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dust

[dʌst]

1.

n.

1) пыл -у m.

2) Bot. пыло́к -ку́ m.

3) аста́нкі, парэ́шткі pl. only, прах -у m.

2.

v.

1) сьціра́ць, зьмята́ць пыл

2) пасыпа́ць (муко́ю, цу́крам, пе́рцам); апыля́ць

3) запы́льваць (-ца), забру́джваць (-ца)

•

- bite the dust

- gather dust

- throw dust in one’s eyes

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gravel

[ˈgrævəl]

1.

n.

1) жвір -у m., жарства́ f.

2) Med. мачавы́я камяні́

3) Obsol. пясо́к -ку́ m.

2.

v.t.

1) высыпа́ць жарство́й

2) ста́віць у тупі́к; бянтэ́жыць, зьдзіўля́ць

3) садзі́ць карабе́ль на меліну́

3.

adj.

1) рэ́зкі, ахры́плы, непрые́мны (пра го́лас)

2) шо́рсткі, жарсьцьвяны́, жві́рысты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

annex

[ænˈeks]

1.

v.t.

1) далуча́ць, анэксава́ць

2) дадава́ць

to annex a clause to a contract — дада́ць пункт да кантра́кту

a reader with a vocabulary annexed — чыта́нка з дада́дзеным сло́ўнікам

2. [ˈæneks]

n.

1) прыбудо́ва f., крыло́ n.

2) дада́так -ку m., дапаўне́ньне n., залу́чнік -а m. (да дакумэ́нту)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

snip

[snɪp]

1.

v., (-pp-) v.t.

рэ́заць, стры́гчы нажні́цамі, перараза́ць

2.

n.

1) надрэ́з -у m.

With a few snips she cut out a paper doll — Не́калькімі надрэ́замі яна́ вы́разала ля́льку з папе́ры

2) абрэ́зак -ку m.

the snips of cloth and thread — абрэ́зкі ткані́ны і ні́так

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

variety

[vəˈraɪəti]

n. -ties

1) разнаста́йнасьць f.

The store has a great variety of toys — У кра́ме вялі́кая разнаста́йнасьць ца́цак

2) разная́касьць f.

3) гату́нак -ку m.

Which variety of cake do you prefer? — Які́ гату́нак то́рту вам больш падаба́ецца?

4) Biol. разнаві́днасьць f.

5) вар’етэ́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)