ка́верза, -ы, мн. -ы, -верз і -аў, ж. (разм.).

Інтрыга, падкопы.

Падстроіць яму каверзу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзіць, -ржу, -рзіш, -рзіць; незак. (разм.).

Рабіць, чыніць каверзы каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| ж. ка́верзніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і каверзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзны, -ая, -ае (разм.).

1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

К. чалавек.

2. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны.

Каверзнае пытанне.

|| наз. ка́верзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каве́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Няправільна вымаўляць, скажаць, перакручваць.

К. словы.

К. тэкст.

|| наз. каве́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каверко́т, -у, Мо́це, м.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення.

|| прым. каверко́тавы, -ая, -ае.

К. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

К. ў лёгкіх.

|| прым. каверно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каву́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру.

|| прым. кавуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кавы́ль, -ю́, мн. -і́, -ёў, м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прым. кавы́льны, -ая, -ае.

К. стэп.