ЛЫ́СІКАЎ Барыс Рыгоравіч (й. 5.9.1932, г. Істра Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1985). Скончыў Балтыйскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча (1954) і Усесаюзны завочны энергет.ін-т (1962). З 1969 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1975 у НДІЭВМ, з 1995 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па выліч. тэхніцы, лагічным праектаванні звышвял. інтэгральных схем і мікрапрацэсараў. Распрацаваў асновы тэорыі лагічнага праектавання складаных лічбавых прылад.
Тв.:
Арифметические и логические основы цифровых автоматов. 2 изд. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬВОЎ Георгій Яўгенавіч (2.11.1861—7.3.1925),
расійскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Князь. Буйны землеўладальнік Тульскай губ. Старшыня Тульскай губ. земскай управы (1902—05), арганізатар агульназемскай дапамогі параненым у рус.-яп. вайну 1904—05. З канца 1905 прымыкаў да кадэтаў. Дэп. 1-йДзярж. думы (1906). У 1-ю сусв. вайну старшыня Усерас. земскага саюза, адзін з кіраўнікоў Земска-гарадскога саюза. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у сак.—ліп. 1917 міністр-старшыня Часовага ўрада. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 эмігрыраваў. У 1918—20 узначальваў антыбальшавіцкую Рус.паліт. нараду ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДСКІ БОЙ 1943.
Адбыўся паміж партызанскім атрадам «Камсамол» (камандзір П.С.Вараб’ёў) 1-й Мінскай партыз. брыгады і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у в. Ляды Смалявіцкага р-на 28 лют. ў Вял.Айч. вайну. Узяты ў палон нач. каравула лядскага гарнізона згадзіўся правесці партызан у вёску. У ноч на 28 лют. адна група партызан нейтралізавала вартавых і акружыла каравульнае памяшканне, другая бясшумна пранікла ў казарму і авалодала зброяй праціўніка. Праз паўгадзіны супраціўленне ворага было зламана. Партызаны захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙКО́ПСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 2-йпал. 3-га тыс. да н.э., пашыраная ў перадгор’ях Паўн. Каўказа. Назва ад Майкопскага кургана, даследаванага ў 1897 М.І.Весялоўскім. М.к. прадстаўлена шматлікімі курганамі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, на ганчарным крузе вырабляла кераміку (пераважна чырвоную, глянцаваную, зрэдку арнаментаваную), жыло на ўмацаваных паселішчах. На познім этапе з’явіліся каменныя грабніцы, у т. л.дальмены. Сустракаюцца прылады працы і зброя з каменю (сякеры, укладышы для нажоў і сярпоў, наканечнікі стрэл) і медзі (сякеры, матыкі, долаты, нажы, кінжалы, наканечнікі коп’яў). Распаўсюджаны ўпрыгожанні з Усходу. Існавала маёмасная дыферэнцыяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ Пётр Фёдаравіч (28.8.1898, в. Селязнёва Яраслаўскай вобл., Расія — 10.12.1972),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.лейт. (1943). Скончыў курсы «Выстрал» (1923, 1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Са жн. 1943 камандуючы 4-й ударнай арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай, Віцебска-Аршанскай, Полацкай і Мінскай аперацыях. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся пры вызваленні Гарадка, Полацка і інш.нас. пунктаў. Да 1959 на камандных пасадах у Сав. Арміі, у т. л. ў БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАНА́С»,
кіргізскі гераічны эпас. Складаецца з 3 сюжэтных частак: «Манас», «Семетэй», «Сейтэк». Уключае фалькл. творы пра жыццё і подзвігі абаронцаў кірг. зямлі ад чужаземных захопнікаў — волата і хана Манаса і яго пераемнікаў сына Семетэя і ўнука Сейтэка. Ствараўся і выконваўся песнярамі-казачнікамі (манасчы). Вядома 18 варыянтаў (асобныя з іх маюць больш за паўмільёна вершаваных радкоў). Упершыню запісаны ў 1-йпал. 19 ст. Вызначаецца багатай вобразнасцю, казачна-міфалагічнымі элементамі, гіпербалізацыяй.
Публ.:
Рус.пер. — Манас. М., 1960.
Літ.:
«Манас» — героический эпос киргизского народа. Фрунзе, 1968;
Кыдырбаева Р.З. Генезис эпоса «Манас». Фрунзе, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ ЗНЕ́ШНЯЯ, Халха,
паўночная частка гіст.Манголіі, названа так маньчжурамі ў адрозненне ад Манголіі Унутранай. Заваявана маньчжурамі ў канцы 17 ст., з 2-йпал. 18 ст. асобная адм. адзінка ў імперыі Цын. З 1911 аўт.дзярж. ўтварэнне на чале з кіраўніком будысцкай ламаісцкай царквы — богда-гэгэнам. У 1919 кіт. мілітарысты пазбавілі М.З. аўтаноміі, але ў лют. 1921 атрады рас.ген. Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга занялі яе сталіцу — г. Урга і аднавілі ўладу богда-гэгэна. Пасля перамогі Мангольскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1921 на тэр. М.З. створана Манг.Нар. Рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАІ́НА, Мараіні (Maraino, Maraini) Іначэнца, архітэктар і мастак-дэкаратар 2-йпал. 18 ст. Родам з Італіі (Лугана). Вучыўся ў Мілане ў Брэры. З 1764 працаваў пераважна ў Рэчы Паспалітай. З 1.6.1777 пры двары М.К.Агінскага ў г. Слонім Гродзенскай вобл., да 1780 кіраваў буд-вам спец. памяшкання для Слонімскага т-ра Агінскага («Новы дом оперы»), пісаў дэкарацыі. Верагодна, у 1786 ствараў дэкарацыі для т-ра «Ла Скала» (Італія). Гал. работы: перабудова Нац.т-ра ў Варшаве, буд-ва драўлянага амфітэатра ў г. Львоў (Украіна; 1790-я г.).
воднае млекакормячае атр. сірэн. Была пашырана каля Камандорскіх а-воў. Жыла статкамі на мелкаводдзі. Адкрыта і апісана рас. вучоным Г.В.Стэлерам (1741). Вынішчана ў 2-й палове 18 ст. (1754—68; апошняя забіта ў 1772).
Даўж. да 10 м, маса да 4 т. Тулава масіўнае, верацёнападобнае, заканчвалася гарыз. плаўніком. Пярэднія канечнасці — ласты, задніх не было. Скура голая, тоўстая, чорна-бурая. Бяззубая, дзёсны дзясны* з рагавымі пласцінамі. Кармілася водарасцямі (марская капуста і інш.). Нараджала 1 дзіцяня, мабыць, раз у 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК Міхаіл Міхайлавіч (н. 28.6. 1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1996 у Н.-д. аб’яднанні «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі (дырэктар прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі»). Навук. працы па аналізе дынамічных працэсаў і аб’ектаў, архітэктуры паралельных размеркаваных выліч.сістэм. Распрацаваў варыяцыйны падыход да рашэння 16-й праблемы Гільберта, метады і алгарытмы кіравання паралельнымі працэсамі ў многапрацэсарных сістэмах.
Тв.:
Параллельная вычислительная система для высокоскоростной реализации логических операций. Мн., 1994.