кавале́рыя, -і, ж.

Конніца, коннае войска.

|| прым. кавалеры́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кавалі́ха, -і, ДМ -лісе, мн. -і, -ліх, ж. (разм.).

Жонка каваля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кава́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу.

2. перан. Той, хто настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н.

К. свайго шчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кавалька́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Група коннікаў на прагулцы.

Цыркавая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кава́льскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да працы каваля, звязаны з апрацоўкай металу каваннем.

К. цэх.

К. молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кавамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Прыбор для драблення прапражаных кававых зярнят.

Электрычная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кава́ны і ко́ваны, -ая, -ае.

1. Зроблены з металу каваннем.

К. меч.

2. Абіты жалезам.

Каваная скрыня.

3. 3 падковамі, падкаваны.

К. конь.

4. перан. Выразны, ясны.

Каваныя радкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каварда́к, -у́, м. (разм.).

Бязладдзе, сумятня, неразбярыха.

У пакоі быў к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кава́рны, -ая, -ае.

Які вызначаецца каварствам, схільны да яго.

К. чалавек.

|| наз. кава́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кава́рства, -а, н.

Зламыснасць, прыкрытая паказной добразычлівасцю; вераломства.