МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ́ ТЭА́ТР Будынак т-ра пастаўлены ў 1886—88 паводле праекта арх. П.Камбурава і інж. У.Мільяноўскага. Сваёй трупы не меў. У 19 — пач. 20 ст. ў ім выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.-маст.т-ра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмікоўскага. Гастраліравалі буйныя майстры сцэны В.Камісаржэўская, П.Арленеў, бр. Адэльгеймы, В.Далматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа. М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш. У 1910—16 выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. З 1954 у будынку т-ра дзейнічае Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Будынак т-ра мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтр. месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала з закругленай задняй сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе 2-баковая крывалінейная ў плане лесвіца. Вакол глядзельнай залы згрупаваны вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У арх. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытай чырвонай муроўкі і белых атынкаваных дэталей псеўдарускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў разнастайных форм). Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫЯ́ЛЬНАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,
абавязак аднаго з бакоў працоўнага дагавору кампенсаваць матэрыяльную шкоду, нанесеную ім другому боку гэтага дагавору ў выніку неналежнага выканання сваіх абавязкаў у сферы прац. адносін. Існуюць 2 віды М.а.: работніка перад наймальнікам і наймальніка перад работнікам. Для прыцягнення работніка да М.а. паводле норм прац. заканадаўства неабходна, каб на момант нанясення шкоды работнік быў у прац. адносінах з прадпрыемствам, установай, арг-цыяй, якім ён нанёс шкоду. Парадак прыцягнення да М.а., умовы, яе памер вызначаюцца КЗаП Рэспублікі Беларусь, пастановай Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па працы і сац. абароне насельніцтва ад 8.10.1993 «Аб зацвярджэнні Узорнага пераліку пасад і работ, якія замяшчаюцца або выконваюцца работнікамі, з якімі наймальнікі могуць заключаць пісьмовыя дагаворы аб поўнай матэрыяльнай адказнасці», Узорным дагаворам або поўнай індывідуальнай М.а. і Палажэннем аб калектыўнай (брыгаднай) М.а. Пытанні М.а. работніка перад наймальнікам рэгламентуюцца і інш. актамі заканадаўства. М.а. настае толькі за прамую сапраўдную шкоду, калі яна ўзнікла ад проціпраўных дзеянняў па віне работніка. У адпаведнасці з заканадаўствам наймальнікі нясуць М.а. за шкоду, нанесеную работніку пакалечаннем або інш. пашкоджаннем здароўя, звязанымі з выкананнем ім сваіх прац. абавязкаў. Абавязковай умовай прыцягнення наймальніка да М.а. з’яўляецца проціпраўнае нанясенне шкоды. Прыкмета проціпраўнасці выяўляецца ў парушэнні наймальнікам абавязкаў, ускладзеных на яго як аднаго з бакоў прац. дагавору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РЛЕР, Парлерж (ням. Parler, чэш. Parléř),
сям’я архітэктараў і скульптараў 14 ст., якія працавалі ў Паўд. Германіі і Чэхіі. Генрых I (паміж 1300 і 1310, верагодна, г. Кёльн, Германія — ?). Пабудаваў зальную царкву Гайлігкройцкірхе ў Швебіш-Гмюндзе (Германія; з 1351), якая стала прататыпам паўд.-ням. цэркваў 14—15 ст.Іаган з г. Швебіш-Гмюнд. З 1354 кіраваў буд-вам новага хора сабора ў Фрайбургу-ім-Брайсгаў. Генрых II з г. Ульма (Германія). Каля 1377—83 кіраваў (з Міхаэлем II П. і Генрыхам III П.) пабудовай хора сабора ў Ульме. Міхаэль III з 1383 кіраваў узвядзеннем сабора ў г. Страсбург. Петэр (1330, г. Швебіш-Гмюнд — 13.7.1399), сын Генрыха I. Стваральнік чэш.арх. і скульпт. школ эпохі сталай готыкі. Вучыўся ў пач. 1350-х г. у свайго бацькі ў Швебіш-Гмюндзе. З 1356 працаваў у Празе пры двары караля Карла IV (з сынамі Янам і Вацлавам). Узведзены ім хор сабора св. Віта (1356—99) вылучаецца выразнай суразмернасцю структуры, святочнай лёгкасцю сеткавых скляпенняў. На трыфорыі сабора выканаў (з памочнікамі) галерэю скульпт. партрэтаў (1374—85). Сярод інш. пабудоў Карлаў мост (1357—78), хор сабора св. Барталамея ў Коліне (1360—78).
Генрых I Парлер. Інтэр’ер царквы Гайлігкройцкірхе ў Швебіш-Гмюндзе. З 1351.П.Парлер. Вежа Карлава моста ў Празе. 1357.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́ТКАВА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча і 3 селішчы) каля в. Шчаткава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Даследавалі ў 1930 А.М.Ляўданскі, у 1959 Я.Г.Краскоўская, у 1963 Л.Д.Побаль. Гарадзішча (пляцоўка авальная, 120×75 м, з боку поля ўмацавана 2 валамі і равамі) адносіцца да ранняга жал. веку (мілаградская і зарубінецкая культуры), датуецца канцом 6 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э. На ім выяўлены паўзямлянкавая пабудова, заглыбленая ў мацярык на 0,5 м, рэшткі агнішча, фрагменты ляпных гладкасценных і штрыхаваных пасудзін, у т. л. гаршкі і міскі з слабапрафіляваным тулавам і плоскім днішчам. Сярод знаходак жал. нож, шыла, шпілька, рыбалоўны кручок, гліняныя абломкі тыгляў, прасліцы, грузікі, каменныя брускі, крамянёвыя прылады працы, упрыгожанні з грыбападобнымі навершамі, падковападобная і позналатэнская фібулы, трапецападобная падвеска, дэкарыраваная кропкавымі адбіткамі, пярсцёнак, 2 шкляныя антычныя пацеркі і інш.Селішча-1 (каля ўсх. боку гарадзішча) адносіцца да зарубінецкай і быхаўска-калочынскай культур і часоў Кіеўскай Русі. На ім выяўлены 2 паўзямлянкавыя жытлы памерамі 3,7×3,3 м і 3×3 м, у куце аднаго жытла рэшткі печы-каменкі. Знойдзены жалезныя нож і шпілька, фрагменты слабапрафіляваных гаршкоў. У другой паўзямлянцы знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі з расчосамі, жал. цвікападобныя шпількі і шпора. У комплекс уваходзяць яшчэ 2 селішчы (у 1962—63 абследаваў Побаль).
арабскі паэт, вучоны. Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж. гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі л-ры і культуры Араб. халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕ́ЛЫЯ РО́СЫ»,
ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987. Уключае балетную і аркестравую групы. У рэпертуары апрацоўкі бел.нар. песень («Ой ты, сонца яснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубіною»), нар. танцы («Трапятуха», «Церніца», «Каханачка», «Хустачка») і музыка на аснове фальклору Гродзеншчыны (пераважна Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны), інш. рэгіёнаў Беларусі. У адрозненне ад інш. падобных калектываў артысты балета ў ім спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. Маст. кіраўнік Я.Штоп (з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОГАЯЎЛЕ́НСКІ Іван Канстанцінавіч (1869, Масква — 5.10.1930),
бел. матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1894 выкладаў у ім і адначасова (1903—19) у Маскоўскім ін-це інжынераў транспарту. З 1920 у Горацкім с.-г. ін-це. Навук. працы па лікавым інтэграванні функцый, тэорыі імавернасцяў і матэм. статыстыцы, аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў.
Тв.:
Введение в анализ и дифференциальное исчисление. Горки, 1931;