КА́СЕМ, Касім Абдэль Керым (Абд аль-Карым; 1914, Багдад — 9.2.1963), іракскі ваен. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1955). Удзельнік 2-йсусв. вайны (змагаўся супраць брыт. войск у 1941), араба-ізраільскай вайны 1948—49. 14.7.1958 узначаліў антыманархічны ваен. пераварот (гл.Іракская рэвалюцыя 1958) і 27.7.1958 абвясціў Ірак рэспублікай. У 1958—63 прэм’ер-міністр і адначасова міністр абароны Ірака, устанавіў у краіне дыктатарскі рэжым; падкрэсліваў іракскую самабытнасць і самастойнасць, што выклікала канфлікт з панараб. сіламі. У лют. 1963 скінуты ў выніку ваен. перавароту і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЭ́ВІЦКАЯ УСПЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства 17 ст. Пабудавана ў 1642 у в. Кашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асн. аб’ёму і 5-граннай апсіды. У 2-йпал. 19 ст. да асн. аб’ёму з З прыбудавана 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Асн. аб’ём завершаны 2-ярусным васьмерыком з цыбулепадобным купалам. Апсіда накрыта шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са стараж.-рус. архітэктурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБА́РДЗІН Ціхан Васілевіч (1863, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 1.11.1933),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1890). Працаваў у Віцебску (з 1923 губ. архітэктар). Пад яго кіраўніцтвам у 1890 і 1902 распрацаваны генпланы Віцебска, у 1912 кіраваў буд. работамі пры ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 (арх. І.Фамін). У канцы 19 — пач. 20 ст. паводле яго праектаў пабудаваны банк, бровар, дрожджавы з-д, казармы 41-йартыл. брыгады, перабудаваны пасля пажару 1887 гар.т-р і бальніца.
Літ.:
Губенка В.М. Дойлід // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЎСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы з в. Крэва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Промысел вядомы з 14 ст.Найб. развіцця дасягнуў у 19—1-йпал. 20 ст. Вылепленыя вырабы дапрацоўвалі на ручным ганчарным крузе з наступным гартаваннем або дымленнем; у 20 ст. посуд рабілі на нажным крузе і глазуравалі, часам аздаблялі падглазурнай ангобнай размалёўкай у выглядзе простых расл. матываў. Посуд вызначаецца ўстойлівымі формамі, выразным S-падобным профілем сценак. З 1950-х г.быт. глазураваныя вырабы нешырокага асартыменту вырабляе кафляны цэх Астравецкага камбіната буд. матэрыялаў (Гродзенская вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́НТА (франц. courante літар. бягучая),
прыдворны танец італьян. паходжання. Найб. пашыраны на мяжы 16—17 ст.Муз. памер 2/4, рытм пункцірны. Пазней узніклі 2 віды К. — франц. (тэмп умераны, памер 3/2 або 6/4, частая змена рытму, урачысты характар) і італьянская (тэмп хуткі, пастаянны муз. памер 3/4 або 3/8). У прафес. музыцы існавала да 1-йпал. 18 ст. як 2-я частка інстр. сюіты (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль). Вядомы рукапісны зб.«Куранты», у якім змешчаны шэраг кантаў і псальмаў з акрэсленымі бел. рысамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПА-ДАНІЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (27.1.1863, с. Удачнае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 7.2.1919),
расійскі гісторык. Чл. Пецярбургскай АН (1899). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1886); з 1890 прыват-дацэнт (пазней праф.) гэтага ун-та. Прадстаўнік дзяржаўнай школы ў рас. гістарыяграфіі. Даследаваў скіфскія старажытнасці, эканам. лад сярэдневяковага Вял. Ноўгарада, гісторыю Маск. дзяржавы і Рас. імперыі 18—19 ст., уплыў «лаціна-польскай» адукаванасці Рэчы Паспалітай на рас. грамадскую думку 17—1-й чвэрці 18 ст.; публікаваў і аналізаваў гіст. крыніцы.
Тв.:
История русской общественной мысли и культуры, XVII—XVIII вв. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙТЭНА́НТ (франц. lieutenant намеснік),
воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў. Узнікла ў Францыі ў 15 ст., дзе так называлі афіцэра, які быў нам. начальніка. З 2-йпал. 17 ст. ў Францыі і інш.еўрап. дзяржавах чын у арміі і ваен. флоце. У Расіі чын Л. існаваў з пач. 18 ст. на флоце. Ва ўзбр. сілах СССР у 1935 уведзены званні Л. і старшага Л., у 1937 — малодшага Л.; захаваліся ва ўзбр. сілах Рэспублікі Беларусь і інш. дзяржаў. Гл. таксама Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІСТ ДА СВЯТО́ГА ПЯТРА́»,
бел. ананімны празаічны твор 2-йпал. 17 ст. Захаваўся ва ўрыўках. З’яўляецца пародыяй на жанр афіцыйнага паслання. Крытычны пафас скіраваны супраць каталіцкай веры і яе носьбіта Ярмолы Аханцэвіча Цюхая, вобраз якога зніжаны. Аўтар просіць апостала Пятра прапусціць у рай чалавека цёмнага і прымітыўнага, які па сутнасці не мае на гэта права. У творы ярка выражаны стылявыя рысы барока. Упершыню апубл. чэшскім славістам Ф.Крчэкам у польск. час. «Lud» («Народ», 1899, т. 5). Да Вял.Айч. вайны зберагаўся ў б-цы імя Асалінскіх (Львоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГАС (грэч. logos паняцце, слова, розум),
тэрмін ант. сярэдневяковай філасофіі, які азначае ўсеагульны закон прыроды, а таксама розум, унутр. паводзіны, думку. Геракліт лічыў, што ўсё адбываецца паводле Л., які вечны, усеагульны і неабходны. Ідэалісты (Г.Гегель, В.Віндэльбанд) атаясамлівалі логас Геракліта з усеагульным розумам. Платон і Арыстоцель разумелі Л. як закон быцця і як лагічны прынцып. У стоікаў тэрмінам «Л.» абазначаны закон фіз. і духоўнага свету. У хрысціянстве атаясамліваецца з 2-й асобай тройцы — Богам-сынам (Хрыстом). Ва ўсх. філасофіі паняццямі, аналагічнымі Л., з’яўляюцца дао і, у некаторым сэнсе, дхарма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУДЗІ́ТЫ (англ. Luddites),
удзельнікі стыхійных рабочых выступленняў у Англіі 2-йпал. 18 — пач. 19 ст. супраць укаранення ў прамысловасць машын, якія яны лічылі прычынай свайго гаротнага становішча. Назва ад імя легендарнага рабочага Н.Луда, які нібыта першы зламаў свой станок. Рух Л. пачаўся каля 1760 у гарадах Шэфілдзе і Нотынгеме і ў пач. 19 ст. ахапіў амаль усю Англію. Яны нападалі на фабрыкі і знішчалі машыны, асабліва ткацкія. Нягледзячы на ўвядзенне ўрадам у 1769 і ў 1812 смяротнага пакарання для Л., іх рух працягваўся да 1830-х г.