рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАМІ́СТЫКА, атамізм,
вучэнне пра дыскрэтную (перарыўную) будову матэрыі. Узнікла ў антычнай філасофіі. Адзін з яе стваральнікаў Дэмакрыт сцвярджаў, што першапачаткам усяго існага з’яўляюцца атамы (быццё) і пустата (небыццё). Атам — самая малая, непадзельная, непранікальная, неўспрымальная органамі пачуццяў частка рэчыва. Існуе бясконцая колькасць атамаў, якія адрозніваюцца сваёй формай, парадкам і размяшчэннем, чым і тлумачыцца разнастайнасць з’яў у свеце. Атамістыка Дэмакрыта была натурфіласофскай гіпотэзай. З развіццём прыродазнаўчых навук, фізікі і хіміі атамістыка становіцца вучэннем, калі ў канцы 19 ст. была выяўлена складаная структура атама, а вучэнне пра атам дапоўнена вучэннем пра малекулу. З развіццём у 20 ст. квантавай тэорыі ўяўленне пра атам, яго структуру і ўласцівасці яго элементаў істотна змянілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Ад крыты ў 1966 у г. Ельск Гомельскай вобл. як музей нар. славы, з 1976 краязнаўчы. Пл. экспазіцыі 103 м², каля 3 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў дакументы і матэрыялы пра падзеі рэвалюцыі 1905—09, грамадз. вайны 1919—21, этнагр. калекцыі, прадметы побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., нар. касцюмы, посцілкі, карціны самадз. мастака М.Засінца. У экспазіцыі, прысвечанай Вял.Айч. вайне, матэрыялы пра абарончыя баі ў раёне, дзейнасць Ельскага патрыятычнага падполля, Ельскую аперацыю 1943, пра партызана славака Я.Налепку, пра злачынствы фашыстаў на тэр. раёна, карта-схема вызвалення Ельска ад ням.-фаш. захопнікаў. Адлюстравана аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен. перыяд.
навукова-педагагічны часопіс. Орган аддзела нар. асветы Зах. вобласці. Выдаваўся ў 1918 у Смаленску на рус. мове 1 раз у тыдзень. Друкаваў урадавыя распараджэнні, загады Нар. камісарыята асветы РСФСР і аддзела нар. асветы Зах. вобласці. Змяшчаў планы, справаздачы і агляды дзейнасці аддзела і яго падраздзяленняў: тэзісы пра дашкольнае выхаванне, прынятыя на Віцебскім губ. з’ездзе настаўнікаў (7.4.1918), справаздачу пра дзейнасць школьнага і план работы дашкольнага пададдзелаў; агляд дзейнасці ўстаноў і грамадскіх арг-цый Зах. вобласці па ахове помнікаў старажытнасці, іх даследаванні. Сярод публікацый артыкулы пра дашкольнае выхаванне і пазашкольную работу, пра рэформу пач. і сярэдняй школ. Знаёміў з новай л-рай па нар. асвеце. Выйшла 10 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ СПРА́ВА»,
газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася з 19.6 да 27.11.1926 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень замест закрытай газ.«Беларуская справа». Выдавец П.Мятла. Крытыкавала ўнутр. і знешнюю палітыку Польшчы, пісала пра стварэнне новых арг-цый, правядзенне павятовых з’ездаў БСРГ, праэканам. і паліт. становішча ў БССР і інш. Падрабязна інфармавала насельніцтва Зах. Беларусі пра забастоўку вуглякопаў Англіі. Друкавала творы Цёткі, М.Васілька, А.Салагуба, П.Пестрака, Улад-Ініцкага, Я.Маланкі і інш., артыкулы пра Цётку і Я.Коласа. Адзначыла 20-годдзе выхаду газет «Наша доля» і «Наша ніва». Выйшла 39 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІРАКЕ́ТНАЯ АБАРО́НА (ПРА),
комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні па адбіцці ракетна-ядз. ўдару шляхам паражэння ракет і іх баявых частак на траекторыі палёту. У склад сістэмы ПРА уваходзяць: сродкі далёкага выяўлення балістычных ракет, проціракетныя комплексы рознай далёкасці дзеяння, комплекс вылічальных сродкаў, сродкі перадачы інфармацыі. Асн. этапы выканання баявой задачы: выяўленне ракет у палёце і іх распазнанне, вызначэнне параметраў траекторый руху ракет, іх перахоп і знішчэнне, у т. л.проціракетамі. Адрозніваюць сістэмы ПРА: тэрытарыяльную (абарона краіны), занальную (абарона буйных раёнаў), аб’ектавую (абарона адм., прамысл. і ваен. аб’ектаў), вайсковую (абарона войск). З 1980-х г. у некат. краінах у мэтах ПРА распрацоўваецца касмічная зброя. (Гл.Стратэгічная абаронная ініцыятыва.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РЦКІ Э́ПАС, нартаўскі эпас,
гераічны эпас каўказскіх народаў: асецін, абхазаў, адыгейцаў, кабардзінцаў, чэркесаў. Вядомы таксама балкарцам, чэчэнцам, інгушам, карачаеўцам і інш. Існуе ў празаічнай і вершаванай форме. У яго аснове — стараж. аланскі эпічны цыкл 7—4 ст. да н.э. Першыя запісы зроблены ў сярэдзіне 19 ст.
Апавядае пра легендарны народ — бясстрашных, свабодалюбівых, знаходлівых і жыццярадасных нартаў, іх гераічную барацьбу з захопнікамі. Архаічныя рысы эпасу: фрагменты этыялагічных міфаў (пра паходжанне культ. раслін, зброі і інш), матывы сваяцкіх сувязей ці барацьбы з багамі, сваркі паміж роламі і кроўная помста, грабежніцкія паходы, якія ўзначальвалі выбарныя правадыры, мужчынскія нарады і інш. Вакол асн. герояў эпасу сфарміраваліся цыклы сказанняў: пра родапачынальнікаў нартаў у асецінскім эпасе — Урызмагу і Сата́не (у абхазаў і адыгейцаў — Сатаней), мудрай дарадчыцы волатаў; пра Сослана (Созрука, у адыгейцаў — Сосрука, абхазаў — Сасрыква), які спалучае ў сабе сілу, храбрасць і магічныя здольнасці з функцыямі культавага героя (ён здабывае агонь); пра самага моцнага з нартаў Батрадза, загартаванага ў агні; пра сейбіта сварак і махляра Сырдона і інш. Эпас вылучаецца багаццем сюжэтаў, гумарам.
Публ.: Нарты: Адыгейский героич. эпос. М., 1974; Сказания о нартах: Осетин. эпос М., 1978.