гумані́зм

(фр. humanisme, ад лац. humanus = чалавечны)

1) чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей;

2) прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння ў імя вызвалення асобы чалавека ад ідэйнага застою часоў феадалізму і каталіцызму.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АБ’Е́ДКАЎ Георгій Антонавіч (н. 19.2.1930, с. Кастрычніцкае Арэнбургскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1990). Скончыў Чкалаўскі с.-г. ін-т (1953). З 1957 у бел. НДІ экстрым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Працы па патагенезе, імунагенезе, дыягностыцы і прафілактыцы бруцэлёзу жывёл, па туберкулёзе жывёл і імунагенезе гэтай хваробы на клетачным узроўні.

т. 1, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́ХАВА Лідзія Аляксееўна (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),

рус. пісьменніца. Скончыла Літ. ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел. пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.​Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГЕ́НЦТВА,

1) арганізацыя, якая за абумоўленую плату выконвае пэўныя даручэнні фіз. або юрыд. асоб (давернікаў). Аб’ём, парадак і ўмовы агенцкага абслугоўвання фіксуюцца ў дагаворы паміж агенцтвам і давернікам, ад імя, за кошт і ў інтарэсах якога агенцтва дзейнічае.

2) Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства, напр. тэлегр. агенцтва, трансп. агенцтва, Агенцтва друку, агенцтва літаратурнае.

т. 1, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАМО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Сакаўшчынскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса імя І.​Д.​Чарняхоўскага. За 20 км на З ад Валожына, 100 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Багданаў, 2 км ад шашы Мінск—Гродна. 255 ж., 93 двары (1995). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 1, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫГО́РЫЙ XIII (Gregorius; свецкае Уга Банкампаньі; Ugo Boncompagni; 1.1.1502, г. Балоння, Італія — 10.4.1585),

рымскі папа з 1572. Натхніцель контррэфармацыі ў еўрап. дзяржавах. Падтрымліваў франц. католікаў у іх барацьбе з гугенотамі, садзейнічаў узмацненню езуітаў. Імкнуўся пашырыць каталіцызм у Расіі, Японіі, Кітаі. Грыгорый XIII правёў рэформу календара (1582), ад яго імя назва стылю — грыгарыянскі.

т. 5, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАРЖЭ́ЦКІ Уладзіслаў Вацлававіч (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),

расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1975.

т. 6, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЁМІН Леў Сцяпанавіч (н. 11.1.1926, Масква),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд. тэхн. н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.​Я.​Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.

т. 6, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙСЕІ́ТАВА Раўшан Хаціятаўна (н. 16.9.1947, г. Алматы),

казахская артыстка балета. Нар. арт. Казахстана (1978). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1966). З 1966 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Сярод партый: Баршагуль («Аксак-Кулан» А.​Серкебаева), Аканат («Паданне пра белую птушку» Г.​Жубанавай), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана).

т. 2, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗГІ́НАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля вытокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 км на Пд З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ружаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1-га тыс. н.э.

т. 1, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)