вёска ў Доўскім с/с Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., на аўтадарозе Рагачоў—Слаўгарад. Цэнтр вытв.с.-г. кааператыва. За 25 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 96 км ад Гомеля. 547 ж., 207 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік (11—12 ст.). У Вял.Айч. вайну у вёсцы дзейнічала Серабранскае камсамольска-маладзёжнае падполле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРО́ДНАЕ,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на р. Славечна. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдЗ ад г. Ельск, 212 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Славечна. 744 ж., 298 двароў (2001). Лясніцтва, філіял дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мядзел—Ваўкалаты. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПнУ ад г. Мядзел, 161 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Варапаева. 244 ж., 90 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Аляксандра-Неўская царква (1880).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́-КУ́ЧЫНКА,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на р. Выня, каля аўтадарогі Асіповічы—Нясвіж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад г. Капыль, 108 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 502 ж., 193 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВА́ЦІЧЫ,
вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Зэльва, 153 км ад Гродна. 139 ж., 48 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (канец 18 — пач. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎКАВІЧЫ,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Слаўкавічы». За 27 км на ПдЗ ад г.п. Глуск, 197 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Рабкор. 460 ж., 188 двароў (2001). Лясніцтва, піларама. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар Глускіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, рэдакцыі газ. «Сацыялістычная вёска».
Існавала ў 1774—80 у Гродне. Створана падскарбіем надворным літ. А.Тызенгаўзам для задавальнення патрэб Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. Кіраўнік — скрыпач і капельмайстар Л.Сітанскі. Навучаліся дзеці прыгонных сялян і мяшчан, якія мелі муз. здольнасці. Вучні набывалі навыкі ігры на струнных і духавых інструментах, клавікордах. Вывучаліся таксама спевы, танец, нотная грамата, тэорыя музыкі і кампазіцыя, некат. агульнаадук. прадметы, рукадзелле; чыталіся лекцыі па выхаванні. Вучні школы выступалі ў спектаклях т-ра (у балетах Г.Петынеці «Сялянскі балет», «Квартэт дудароў», «Балет пекараў», усе 1778). Яе выхаванцы — танцоўшчыкі Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітанская праславіліся ў польск. т-ры. З адстаўкай Тызенгаўза школа пераведзена ў Паставы.
Будынак школы пабудаваны ў 1760-я г. на Гарадніцы ў стылі позняга барока. Кампазіцыйна ён завяршыў б. Палацавую пл. (цяпер пл. Тызенгаўза), на якую выходзіў Гродзенскі палац Тызенгаўза. Мураваны, крывалінейны ў плане будынак (яго крывалінейнасць абумоўлена своеасаблівасцю арх. ансамбля плошчы, адсюль назва «Крывая афіцына»), быў накрыты 2-ярусным дахам. Спачатку 2-павярховы з мансардай; 1-ы паверх на гал. фасадзе з увагнутага боку меў адкрытую галерэю з аркадай, з якой 3 уваходы вялі ў класы на 1-м і 2-м паверхах. У мансардзе аналагічнай планіроўкі жылі навучэнцы і настаўнікі. Будынак прызначаўся таксама для адкрытых канцэртаў і наз. «Музычны флігель». Захаваўся ў перабудаваным (2-я пал. 19 — 1-я пал. 20 ст.) варыянце: зменена планіроўка, мансардавы паверх перароблены ў звычайны, замуравана галерэя 1-га паверха, зроблены балконы.
Літ.:
Prosnak Jan. Grodzieńska szkoła muzyczna w czasach Antoniego Tyzenhauza // Muzyka. 1969. № 2;
Mamontowicz-Lojek B. Szkoła artystyczno-teatralna Antoniego Tyzenhauza, 1774—1785 // Rozprawy z dziejów oświaty. Wrocław etc., 1968. Т. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ШКО́ЛА ДО́ЙЛІДСТВА,
адна з асн. школ стараж.-рус. архітэктуры 14—17 ст. Склалася і развівалася ў перыяд узмацнення паліт. і эканам. ролі Маскоўскага княства і Масквы. З 14 ст. актывізавалася буд-ва культавых і абарончых збудаванняў (белакаменныя сцены і вежы Крамля Маскоўскага). Першыя храмы Крамля — Успенскі (1327) і Архангельскі (1333) саборы (не захаваліся) — сведчаць пра пераймальнасць арх.-буд. традыцый уладзіміра-суздальскай школы дойлідства. У 14—15 ст. узнік маск. тып белакаменнага храма: кампактны, 4-стаўповы, з павышанымі падпружнымі аркамі, ярусамі какошнікаў, разнымі дэкар. паясамі на фасадах (саборы Успенскі на Гарадку, 1399; і Раства Савіна-Старажоўскага манастыра, 1405, у г. Звянігарад Маскоўскай вобл.; Духаўская царква Троіца-Сергіевай лаўры, 1476). На мяжы 14 і 15 ст. аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі цэркваў мелі рысы балканскага дойлідства (Нікольская царква ў с. Каменскае) і полацкай школы дойлідства (Спаскі сабор Андронікава манастыра). Удзел у перабудове Крамля (канец 15 ст.) пскоўскіх і італьян. дойлідаў паспрыяў удасканаленню тэхнікі буд-ва, узбагачэнню арсенала форм, выкарыстанню традыцый рэнесансу. У 16 ст. пад уплывам драўлянага дойлідства ў М.ш.д. ўзнікла кампазіцыя шатровага храма на высокім падклеце (царква Ушэсця ў Каломенскім, 1532). Храмы 17 ст. складаныя па структуры, з надбудовамі, маюць маляўнічы абрыс (царква Тройцы ў Нікітніках у Маскве, 1628—53). У 1690-я г. ў дойлідстве Масквы развівалася т.зв.нарышкінскае барока, заснаванае на выкарыстанні класічных арх. форм (цэрквы Пакрова ў Філях, 1694; Успення на Пакроўцы, 1699, арх. П.Патапаў). Храмы і палацы 17 ст. аздаблялі бел. майстры (гл.Беларуская рэзь).
Літ.:
Воронин Н.Н. Зодчество Северо-Восточной Руси XII—XV вв. Т. 2. М., 1962.
Г.А.Лаўрэцкі.
Маскоўская школа дойлідства. Духаўская царква Троіца-Сергіевай лаўры ў г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл. 1476.Маскоўская школа дойлідства. Царква Тройцы ў Нікітніках у Маскве. 1628—53.