Перашчалы́га (трошчанага) ’той, хто перадражнівае, перакручвае гутарку іншых асобаў’ (Варл.). Аддзеяслоўпы назоўнік, у якасці зыходнага можна прывесці шчалыкаць ’шчыпаць’ ці шчалугещь ’лушчыць’. Нельга выключыць уплыў рус. прощелыга ’круцель, махляр, прайдзісвет; насмешнік’, якое узводзіцца да рус. щель ’шчыліна’ і стаіць у адным шэрагу семантычна блізкіх слоў: пройдохаг проныра, пралаза (Фасмер, 3, 387), што ў святле прыведзеных фактаў не зусім пераконвае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́кі ’пакуль’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр. по́ки, рус. пока́, поки, польск. póki ’тс’. Сцяжэнне выразу *po kъj časъ ’як доўга; да якога часу’, дзе *kъjь ’які’ — ад’ектыўнае вытворнае ад займенніка *kъ ’хто’ (Фасмер, 3, 304; 2, 280; ЭССЯ, 13, 176–177; Банькоўскі, 2, 750). Сюды ж по́кіль, покі́ль ’пакуль, дакуль’, ускладненае канцовай партыкулай ‑ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал‑ можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкаць ’невыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рын ’негр, арап’, ’чорны, смуглы’ (Грыг., ТСБМ, Нас., Шат., Сцяц.), муры́нка ’загарэлая, цёмная жанчына’ (Нас.), ст.-бел. муринъ ’негр’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. murzyn, якое са ст.-в.-ням. môr ’маўр’ < лац. maurus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, Poln., 79; Міклашыч, 204; Фасмер, 3, 13). Лексема муры́нка была ўтворана паводле польск. murzynka ’негрыцянка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муска́т ’арэх і насенне мускатніку, Myristica’, ’сорт духмянага вінаграду і віно з гэтага вінаграду’ (ТСБМ). З рус. мовы. Ст.-бел. мушкатъ ’мускатны арэх’ (XV ст.) было запазычана са ст.-польск. muszkat < ст.-чэш. muškát, якія з с.-в.-ням. muscât < с.-лац. muscātum ’тс’ (Міклашыч, 2, 175; Фасмер, 3, 20; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мра ’пануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́ркаць ’гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяшы́на, ст.-бел. мешына ’вырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мінда́ль 1 ’расліна і плады Amigdalus’ (ТСБМ). З рус. миндаль (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з польск. migdał з другаснай назалізацыяй пад уплывам м‑ (Фасмер, 2, 623). З рус. мовы і мінда́ліна ’залоза ў глотцы’, ’жаўлак у горнай пародзе’ (ТСБМ, БелСЭ, 7).
Мінда́ль 2 ’медаль’ (Шат.). З меда́ль (гл.); ‑н‑ пад уплывам другаснай назалізацыі з пачатковага м‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)